Ляпу́шка 1 ’мокры снег, слата, хлюпота’ (швянч., Сл. ПЗБ). Да ля́па 3 (гл.).
Ля́пушка 2 ’бразготка’ (швянч., Сл. ПЗБ). Да ля́паць 1 (гл.).
Ляпу́шка ’ляжанка’ (шум., Сл. ПЗБ). Рус. пск., цвяр. лепу́ха, лепуха́. Бел.-рус. ізалекса. Відавочна, да ляпі́ць (гл.).
Ля́пушкі ’лісічкі’ (Сцяшк.). Балтызм. Параўн. літ. lẽpšė, lẽpšis, lepeškà ’абабак, Boletus scaber’. Суфікс ‑ушкі (балтыйскага паходжання) параўн. у авярушкі, гаварушкі і інш.
Ля́пша (асудж.) ’нязграбны, непаваротлівы чалавек’ (ігн., Сл. ПЗБ). З літ. lẽpšė ’вялы чалавек, цюхцяй’ (Грынавяцкене, там жа, 2, 721).
Ляпшу́к ’абабак, Leccinum scabrum’ (вільн., ігн., Сл. ПЗБ). З літ. lepšiùkas ’тс’ (Грынавяцкене, там жа, 2, 721).
Ляпя́к ’стары грыб’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Роднаснае да ляпіць (гл.).
Ляпя́нік ’ганчар’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да ляпі́ць (гл.). Аб суфіксе ‑янік (які з ‑яннік) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 56–57.
Ляпя́нка, ліпʼя́йка, лыпʼя́нка, лыпля́нка, ляплёнка, ляпонка ’жылая глінабітная пабудова’, ’зямлянка’. Укр. ліпля́нка, ліпʼя́нка ’хата з гліны’, польск. lepianka, lepʼånka, lepi̯onka ’тс’, ст.-польск. lepianka, lepionka ’нешта злепленае’, каш. lepʼȯnka яшчэ азначае ’гліняная падлога’, ’гліняная пабудова’; чэш. ходск. lepenka ’гліна, змешаная з саломай і вотруб’ем, якой абмазваўся вільчык страхі’. У зах.- і паўд.-слав. мовах гэта лексема мае значэнне ’кардон’, ’толь’, ’наклейка’. Узыходзіць да прасл. формы lěpjen‑ъka ’нешта злепленае’ (Слаўскі, 4, 162). Да ляпі́ць (гл.) < прасл. lěpiti ’мазаць’.
Лярва, ля́рвіна ’лічынка’ (чэрв., КЭС), ’распушчаная жанчына’ (Нас., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Бір. Дзярж., Юрч. Фраз. 1), ’гультай, абібок, вялікая гультайка’ (Юрч. Фраз. 1, міёр., Нар. словатв.), ’бесхарактарная, мягкая натура’ (Мядзв.). Запазычана з польск. larwa ’лічынка, зародыш’, ’прывід’, ’брыдкі чалавек, асабліва жанчына’, ’страшыдла’, ’распусніца’, якое з лац. lārva ’прывід, страшыдла, вампір’, ’шкілет’ < Larēs ’Лары, духі — захавальнікі дамашняга ачагу, дзяды’. Значэнне ’лічынка’ — з франц. larve ’маска’ < ’той, хто хавае сваё сапраўднае аблічча’ (Слаўскі, 4, 53; Кюнэ, 72). Сюды ж лярвёнак ’пазашлюбнае дзіця’ (Нас.), а таксама ля́рва — забабонны тэрмін? (КЭС).
*Ляса́ўка, ліса́ўка ’лесавы яблык’ (Бяльк.), лясоўка ’дзікая яблыня’ (барыс., Сл. ПЗБ). Магчыма, з польск. lasówka ’дзікае лясное дрэва’, ’плады з такога дрэва’. Параўн. ст.-рус. лѣсница ’дзікая яблыня’, укр. закарп. лісни́ця ’дзікая яблыня ці груша’.
Лясе́нства ’вялікі лясны масіў’ (слаўг., Яшк.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад ⁺лясеннік, параўн. рус. кастр. лесе́нник (зборн.) ’дрэва, кусты’, рус. (ЛітССР) лесёнок ’лясок’. Аб суфіксе ‑ств‑а гл. Сцяцко (Афікс. наз., 139).