Ке́мкі ’здагадлівы’ (Шат., КЭС, лаг., Жд. 3, Гарэц.). Гл. кеміць.
Ке́млівы ’здагадлівы, цямкі’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.). Гл. кеміць.
◎ Ке́мнуць ’заснуць’ (Сцяшк. Сл.). Гл. Змарыць. Рус. кимать ’спаць’. Польск. kimać ’тс’, якое разглядаецца як запазычанне з рускай, паколькі першакрыніца адносіцца да так званай мовы афеняў, якая лакалізуецца ў цэнтральнарускім рэгіёне. Афеньск. кимать узыходзіць да н.-грэч. κοιμούμαι ’спаць’ (Фасмер, Этюды, 87). Этымалогія гэтага слова чамусьці не трапіла ў Этымалагічны слоўнік Фасмера. Іншыя этымалогіі ненадзейныя. Параўн. Бандалетаў, Этимология–1980, 69.
Ке́мны ’кемлівы’ (ТСБМ, КЭС, лаг., Гарэц.). Гл. кеміць.
Ке́нар ’канарэйка-самец’ (ТСБМ). Да канарэйка (а > е пад націскам) ’птушка з Канарскіх астравоў’.
◎ Ке́ндаць ’таптаць’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Не выключае, што да кендзіць, *кенціць < іл©т. kenkti, kenkiu ’псаваць’ (Фрэнкель, 240). Трэба сказаць, што да адзінага прыкладу ў Сцяшк. Сл., 209 можна даць адэкватнае тлумачэнне: «Ванʼа, нʼа кʼен‑ дай па кветках, апхадзʼи акуратнай ка». У гэтым прыкладзе дзеяслоў кендаць можна тлумачыць як ’вытоптваць, псуючы’.
◎ Ке́ндзіцца ’капрызіць’ (Сцяшк. Сл.). Да папярэдняга? Гл. кендаць.
◎ Ке́ндзюх ’страўнік з начынкай’ (Мат. Гом.), ’брухаты, пузач’ (Нар. лекс.). Гл. кіндзюк.
Кенды́р ’шматгадовая травяністая расліна Apocynum L.’ (ТСБМ). Укр. кендир, рус. кендырь ’тс’. Запазычанне з цюрк. моў. Дакладная крыніца не вызначана. Параўн. узб. кендир, тур. kendir (ЕСУМ, 2, 423). Фасмер (2, 222) бачыць у рус. кендырь прамое запазычанне з тур. kendir.
◎ Кенёдзіцца ’лёгка капрызіць, скардзіцца’ (Шат.). Гл. кендзіцца.