◎ Ке́мнуць ’заснуць’ (Сцяшк. Сл.). Гл. Змарыць. Рус. кимать ’спаць’. Польск. kimać ’тс’, якое разглядаецца як запазычанне з рускай, паколькі першакрыніца адносіцца да так званай мовы афеняў, якая лакалізуецца ў цэнтральнарускім рэгіёне. Афеньск. кимать узыходзіць да н.-грэч. κοιμούμαι ’спаць’ (Фасмер, Этюды, 87). Этымалогія гэтага слова чамусьці не трапіла ў Этымалагічны слоўнік Фасмера. Іншыя этымалогіі ненадзейныя. Параўн. Бандалетаў, Этимология–1980, 69.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)