Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ру́бам ’вертыкальна, вузкім бокам або краем уверх’ (ТСБМ), ру́бом ’горда, з пыхай’: багаты рубом ходзіць (Сержп. Прык.). Гл. руб.

Руба́нак ’сталярны інструмент з лязом для стругання драўніны’ (ТСБМ, Шат.). Укр., рус. руба́нок ’тс’. З н.-ням. rûbank, нова-в.-ням. Raubank ’вялікі рубанак’, ням. Rauhbank ’рубанак’ (Фасмер, 3, 510, Чарных, 2, 326). Позняе запазычанне з рускай мовы, народнае гэ́бель (гл.).

Ру́банец ’гатунак моцнага самасаду’, ру́банка ’гатунак прывазнога тытуню’ (ТС). Ад рубаць ’сячы’ < *rǫbati ’тс’ (гл. руб). Параўн. ляжанец ’абложная зямля’, перебіранец ’від посцілкі’; нюханка ’від табакі’, сечанка ’сечка’.

Рубасе́к ’вырубка’ (Сл. рэг. лекс.). Слова з дзвюх блізказначных асноў ‑руб‑ < рубаць ’сячы’ (гл. руб) і сек‑ < секчы (гл.) са злучальным галосным ‑а‑, параўн. у песні: Сталі явар сеч — рубаць.

Руба́цца ’біцца сякерай’ (ТС), руба́ць ’сячы, цяць’ (Ласт.). Укр. руба́ти, руба́тися ’сячы, сячыся, рубацца’, польск. rąbać ’сячы’, чэш. rubati, славац. rubať ’сячы’. З прасл. *rǫbati () з тым жа коранем *rǫb‑, што і ў руб, рубіць (гл.).

Руба́ць ’есці вельмі энергічна’ (Юрч. Сін.). Амонім да рубаць ’сячы’ (гл. рубацца) у выніку пераносу значэння ’сячы’ на працэс ежы, параўн. малоць ’тс’.

Руба́шка ’кашуля’, ’верхні слой чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’менструацыя’ (ТС), руба́ха ’сарочка, кашуля’ (ТС), рубашно́ ’пагард. да рубашка’ (Клім.). Рус. руба́шка ’кашуля, сарочка’, руба́ха ’тс’. Лічыцца запазычаннем з рус. рубашка < рубаха < ст.-рус. рубъ ’кавалак, абрывак тканіны; дрэннае адзенне’ < прасл. *rǫbъ/*rǫba ’кавалак, адрэз тканіны’ (гл. руб). Параўн. аднак рубацёнка ’кашуліна’ (Юрч.), славен. дыял. robača ’сарочка’ (Зб. Логару, 92).

Рубе́ж ’мяжа чаго-небудзь або паміж чым-небудзь’, ’дзяржаўная мяжа’, ’лінія абаронных збудаванняў’ (ТСБМ), ’кант, грань’ (Гарэц.), рубѣжъ ’граніца’ (Шымк. Собр.). Укр. рубі́ж ’край, мяжа; засечка’, рус. рубе́ж ’рубеж’, балг. ръбе́ж ’мяжа, мяжа паміж палямі’. Стараж.-рус. рубежъ ’засечка; знак мяжы’ (Сразн., 3, 179). З прасл. *rǫbežь ’метка, засечка’, вытворнага з суфіксам ‑ežь > ад *rǫbati, *rǫbiti ’сячы’ (гл. рубаць, рубіць) (БЕР, 6, 361; Чарных, 2, 125). Паводле Якабсона, рубеж ёсць царкоўнаславянская форма ў адносінах да рубёж ’высяканне лесу’ (Трубачоў-Фасмер, 3, 510).

Рубе́ль1 ’грашовая адзінка, роўная 100 капейкам’, ’банкнот і манета такой вартасці’ (ТСБМ), ст.-бел. рубель ’грашовая адзінка, роўная 100 грошам’ (Ст.-бел. лексікон), сюды ж рублёвы ’які каштуе адзін рубель’ (ТСБМ), рублёўка ’манета або казначэйскі білет вартасцю ў адзін рубель’ (ТСБМ). Як назва грашовай адзінкі ва ўсіх славянскіх мовах з рус. рубль ’рубель’, якое ад рубить ’сячы’ (гл. руб), паводле Фасмера (3, 511), “абрубак грыўны”. Параўн. укр. карбо́ванець пры карб ’засечка; рубец’, карбува́ти ’рабіць нарэзы; рэзаць; сячы’, карбо́ваний ’пакрыты разьбой; парэзаны’ (ЕСУМ, 2, 388). Гл. таксама рубель2.

Рубе́ль2 ’тоўстая жэрдка, якой уціскаюць на возе сена, снапы і пад.’ (ТСБМ), ’жордка, да якой прымацоўваюць бярвёны пры складанні плытоў сплаўнога лесу’ (стол., лельч., петр., Маслен.), ’тоўстая рухомая жэрдка, на якой стаяць, крыючы страху саломай’, ’кладзь, якая агароджвае застаронкі ў станку (курэні)’ (ТС), рубэ́ль ’жэрдка ў нажной ступе’ (Клім.), ’прылада для ўціскання сена ці саломы на возе або машыне’ (пін., стол., Сл. Брэс.). Ст.-рус. рубль ’кляп, адсечаны кавалак’ (Сразн., 3, 182). Але, магчыма, новы беларускі аддзеяслоўны назоўнік з суф. ‑ель ад рубіць (гл.) са значэннем выніку дзеяння як бурдзе́ль ’пракіслая страва’ ад бурдзе́ць ’пракісаць’, круце́ль ’перавясла’ і ’падобныя’. Параўн. балг. ръ́бел ’адбітая частка прылады для рэзання, сячэння; зазубрына на вастрыі прылады’, н.-луж. rubjel ’абрубак палкі’ (< прасл. *robьlь ’адсечаны кавалак’, Шустар-Шэўц, 2, 1249).

Рубе́ль3 ’драўлянае прыстасаванне для разгладжвання бялізны’ (Сл. рэг. лекс.). Рус. дыял. рубе́ль ’тс’, ’жэрдка з зарубкамі па краях, якой прыціскаюць сена’. Фасмер (3, 511) выводзіць ад рубить (гл.). Відаць, да папярэдняга слова.

Руберо́йд ’матэрыял для пакрыцця даху або для ізаляцыі’ (ТСБМ). З лац. ruber ’чырвоны’ і грэч. έιδος ’выгляд’.