Бу́рка ’верхняя жаночая або мужчынская вопратка’ (Жд., Шат.), ’сярмяга’ (КЭС), ’мужчынская вопратка з брызенту’ (Інстр. I), ’розныя віды вопраткі’ (Сцяшк. МГ, Янк. Мат., Мат. Гродз., Сакал., Бесар.). Рус. бу́рка, укр. бу́рка. Тлумачыцца як вытворнае ад бу́ры (’бурая вопратка’). Брукнер, 49; Мацэнаўэр, Cizí sl., 124; Рудніцкі, 261; Фасмер, 1, 245. Іншыя думаюць пра запазычанне з усх. моў (Міклашыч, Türk. El., Nachtr., 1, 14; Гараеў, 34; Локач, 19: < перс. bärk ’плячо’) або з венг. мовы ці цюрк. моў (Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 39: з венг. burok). Булыка (Запазыч., 52) лічыць, што бел. бурка < польск. burka (а гэта з тур.). Няпэўна. Параўн. Брукнер, 49.
Буркалы ’вочы’ (КЭС). Відаць, запазычанне з рус. бу́ркалы ’выпучаныя вочы’. Параўн. рус. бу́ркалки ’мыльныя бурбалкі’; гл. яшчэ Бернекер, 102; Праабражэнскі, 1, 54; Фасмер, 1, 245. Не пераконвае Шанскі, 1, Б, 232: рус. бу́ркалы < бу́ркать ’кідаць’ (буркать взгляд — кидать взор). Хутчэй проста ад рус. дыял. бу́ркать ’глядзець’ (бу́ркать глазами).
Бу́ркаць, буркава́ць, бурката́ць. Гл. бурча́ць.
Бу́ркі ’цёплы абутак’ (БРС), ’абутак з тканіны’ (Яўс.), ’шытыя валёнкі’ (Сакал.). Мабыць, запазычанне з рус. бу́рки ’тс’ (якое Шанскі, 1, Б, 233, лічыць звязаным з бу́рка ’войлачны плашч’).
Бурла́к ’бурлак’ (БРС, Нас.), ’парабак, батрак’ (КЭС), ’здаравенны чалавек’ (Нас.), ’лайдак, гультай’ (КЭС). Укр. бурла́к, бурла́ка ’бабыль, бяздомны чалавек, халасцяк’. Рус. бурла́к ’работнік на рачных судах; селянін на заработках; здаравенны хлопец; халасцяк; валацуга’. Польск. burłak (< укр.). Вельмі цёмнае слова. Версіі пра запазычанне (з тат. мовы або з с.-в.-ням.; агляд іх гл. Фасмер, 1, 245–246; Шанскі, 1, Б, 233) пераконваюць слаба. Шанскі, там жа, хоча выводзіць яго з рус. *бурло ’крыкун’ (< бурло ’найбольшы звон на званіцы’). Але гэта вельмі няпэўна. Рудніцкі (1, 263) бачыць сувязь з дзеясловам слав. *burliti ’бурліць’ (параўн. укр. бурли́‑голова ’неспакойны чалавек’, бурлі́й ’крыкун, баламут’). Вельмі няпэўным з’яўляецца вывядзенне Шанскім (там жа) бел. і ўкр. слова з рус. мовы.
Бурлі́ць ’бурліць’. Рус. бурли́ть, укр. бурли́ти. Усх.-слав. слова, спрэчнае па паходжанню. Праабражэнскі (1, 54) лічыў яго гукапераймальным. Фасмер (1, 246), Рудніцкі (263–264) думаюць пра сувязь з *burʼa (гл. бу́ра). Шанскі (1, Б, 234) выводзіць ад *бурло ’крыкун, шумны чалавек’ (параўн. рус. бурло ’самы вялікі звон на званіцы’, бурлан ’крыкун, забіяка’ і г. д.).
Бурме́ль (арго) ’ячмень’ (Рам.). Раманаў (там жа) параўноўвае з польск. burwień ’авёс’ (адкуль?). Няясна. Параўн. яшчэ рус. дыял. бурмиться ’каласіцца’ (аб аўсе).
Бурмі́стр (гіст.). Рус. бурми́стр, укр. бурмис́тер. У значэнні ’стараста’ запазычанне з польск. burmistrz, burgmistrz (< ням. Burgmister, Bürgermetster, гл. Брукнер, 50). Фасмер, 1, 246. У значэнні ’бургамістр’, магчыма, непасрэдна з с.-в.-ням. burmēster; Праабражэнскі, 1, 54; Фасмер, 1, 246. Параўн. бургамі́стр. Гл. яшчэ Булыка, Запазыч., 53.
Бурмі́шча ’ўдалец, весялун, гуляка’ (КЭС). Відаць, да дзеяслова бурмава́ць ’бушаваць, шумець’ (Нас.). Але Фасмер (1, 246) рус. (смал.) бурми́ще ’тс’ хоча вывесці з бурмістр (гл.). Наўрад ці гэта так.