Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

wan

[wɑ:n]

adj.

1) бле́дны

2) змарне́лы, зьнясі́лены; кво́лы; слабы́

The sick boy gave the doctor a wan smile — Хворы хлапе́ц усьміхну́ўся до́ктару кво́лай усьме́шкай

wand

[wɑ:nd]

n.

пруто́к -ка́ m.; па́лачка f.

The magician waved his wand — Штука́р махну́ў сваёю па́лачкай

wander

[ˈwɑ:ndər]

v.i.

1) вандрава́ць

2) бадзя́цца

3) блука́ць ду́мкамі, тры́зьніць

His mind wandered when he had a very high fever — Ён тры́зьніў, калі́ меў гара́чку

- wander off

wander off

зьбі́цца з даро́гі; заблудзі́ць

wanderer

[ˈwɑ:ndərər]

n.

вандро́ўнік -а m.

wandering

[ˈwɑ:ndərɪŋ]

1.

adj.

вандро́ўны

2.

n.

вандро́ўніцтва n.

wanderlust

[ˈwɑ:ndərlʌst]

n.

вандро́ўная ліхама́нка

wane

[weɪn]

1.

v.i.

1) зьмянша́цца, ме́ншаць, спада́ць; убыва́ць

The moon wanes after it has become full — Ме́сяц убыва́е пасьля́ по́ўні

2) занепада́ць

Many great empires have waned — Шмат вялі́кіх імпэ́рыяў заняпа́ла

3) зьніка́ць; га́снуць

The light of day wanes in the evening — Дзённае сьвятло́ га́сьне ўве́чары

4) канча́цца

Summer wanes as autumn nears — Ле́та канча́ецца, калі надыхо́дзіць во́сень

2.

n.

зьмянша́ньне, спада́ньне, заніка́ньне n.

- be in the wane

- be on the wane

want

[wɑ:nt]

1.

v.t.

1) хаце́ць; жада́ць

He wants to become an engineer — Ён хо́ча быць інжынэ́рам

He wants a new car — Ён хо́ча мець но́вую машы́ну

2) патрабава́ць

Plants want water — Расьлі́нам патрэ́бная вада́

Apartment wanted — Патрэ́бная кватэ́ра

2.

n.

1) жада́ньне n.; патрэ́ба f.

My wants are few — Мае́ патрэ́бы невялі́кія

2) недахо́п -у m., няста́ча f.

from want of — дзе́ля няста́чы чаго́

3) няста́ча, гале́ча f.

The old soldier is now in want — Стары́ жаўне́р цяпе́р жыве́ ў гале́чы

to want to informal — паві́нен

You want to eat a balanced diet — Вы паві́нны харчава́цца памярко́ўна

want ad

informal

абве́стка аб по́пыце, патрэ́бе