Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

victuals

прыпа́сы pl. only

video

[ˈvɪdioʊ]

1.

adj.

ві́дэа

2.

n.

ві́дэа indecl.

videotape

[ˈvɪdioʊteɪp]

1.

n.

1) відэасту́жка f.

2) відэаза́піс

2.

v.t.

запі́сваць на відэасту́жку

vie

[vaɪ]

v. vied, vying

спабо́рнічаць канкурава́ць

Vienna

[viˈenə]

г. Ве́на

Viennese

[vi:əˈni:z]

1.

adj.

ве́нскі

2.

n.

1) ве́нец -ца m. (жыха́р Ве́ны)

2) ве́нская гаво́рка

Vientiane

[vjenˈtjɑ:n]

г. Віенцья́н

Vietnam

[,vi:ətˈnɑ:m]

Віетна́м

Vietnamese

[vɪ,etnəˈmi:z]

1.

adj.

віетна́мскі

2.

n.

віетна́мец -ца m., віетна́мка f.

view

[vju:]

1.

n.

1) від, вы́гляд -у m.

The view from our house is beautiful — Від з на́шага до́ма ве́льмі прыго́жы

it was our first view of the ocean — Мы пе́ршы раз уба́чылі акія́н

2) пэйза́ж, краяві́д -у m., выя́ва краяві́ду

Various views of the mountains hung on the walls — На сьце́нах вісе́лі ро́зныя го́рныя выя́вы

3) паня́цьце, уяўле́ньне n.

4) по́гляд, пагля́д -у m., гле́дзішча n.

What is your view on the subject? — Што вы ду́маеце пра гэ́та?

5) прадба́чаньне n.

2.

v.t.

1) ба́чыць, глядзе́ць

2) разгляда́ць; ста́віцца

The plan was viewed favorably — Да пля́ну паста́віліся прыхі́льна

- come into view

- in view

- in view of

- on view

- point of view

- with a view