Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

break away

а) адлама́цца; адарва́цца

б) уцячы́, вы́зваліцца; аддзялі́цца; адпа́сьці

в) Sport стартава́ць пе́рад сыгна́лам

break bread

а) падзялі́цца е́жай

б) дава́ць або́ прыма́ць каму́нію

break bulk

пачына́ць разгру́зку

break camp

разьбіра́ць ля́гер

break cover

вы́йсьці са схо́вішча

break down

а) папсава́цца, злама́цца

The car’s engine broke down — У а́ўце папсава́ўся мато́р

б) разва́льваць; разбура́ць; лама́ць

to break down a wall — развалі́ць сьцяну́

to break down all opposition — злама́ць усю́ апазы́цыю

в) падупада́ць, занепада́ць

His health broke down — Ён заняду́жаў

г) падзялі́ць (на гру́пы), разьдзялі́ць

д) пача́ць пла́каць

е) разьдзялі́цца; расклада́цца (такса́ма хімі́чна)

break ground

капа́ць; ара́ць (зямлю́); выко́пваць я́му (пад буды́нак), пачына́ць будава́ць

break in

а) аб’яжджа́ць (маладо́га каня́), навуча́ць

to break in an office boy — навучы́ць пра́цы пасыльно́га

б) разно́шваць (чараві́кі)

в) перапыня́ць; уме́швацца (у гу́тарку)

г) урыва́цца і́лаю)

break into

а) уварва́цца

A robber broke into the house — Зло́дзей уварва́ўся ў ха́ту

б) сарва́цца

to break into a run — кі́нуцца бе́гчы

to break into a song — запяя́ць

break loose

а) адарва́цца

б) вы́зваліцца, уцячы́

в) гл. cut loose