Пляцёнка3 ’бярозка палявая, Сопvulvulus arvense L.’ (брагін., ельск., Мат. Гом.). Да пле́сці (гл.). Названа паводле таго, што расліна ўецца, нібы “пляцецца” па дарозе. Параўн. іншыя назвы, звязаныя з віць: укр.повійка, чэш.svlak, slatec, але і opletnik ’тс’ (ад oplétati ’абпляпаць’) (Махэк, Jména, 184), параўн. лац.con‑volv‑ulus, дзе ‑volv‑ < *‑vel‑ ’віцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пярга́ ’пылок з кветак, сабраны пчоламі і прынесены ў вулей для падкормкі маладых пчол’ (лід., слуц., Сл. ПЗБ; Скарбы), перга́ ’тс’ (дзятл., барыс., рагач., Сл. ПЗБ; петрык., калінк., Шатал.; брэсц., навагр., ЛА, 1), ’пылок, перамешаны з мёдам’ (ПСл, Ян.), пэрга́, пырга́ ’пылок, корм для маладых пчол’ (Сл. Брэс., Клім.), pýrha ’пылок, якім пчолы засыпаюць соты’ (Маш.); сюды ж пярха́ ’ношка на лапках пчалы’ (ЛА, 1), укр., рус.перга́, польск.pierzga ’тс’, дыял.percha ’тс’ (відаць, з укр.). Мяркуецца, што не можа разглядацца асобна ад перга́ ’перхаць’ (лельч., петрык., ЛА, 1; ТС), пе́ргоць ’тс’ (ТС), рус.перга́ ’парша, перхаць, кароста’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл.*pьrga з агульным значэннем ’тое, што аддзяляецца, адскоквае’, хутчэй за ўсё, аддзеяслоўны назоўнік да *pьrgati, *pьrgnǫti ’растрэсквацца (пра скуру, кару), лушчыцца, абсыпацца’, параўн. польск.pierzgnąć ’абсівераць, стаць шорсткім (пра скуру)’, магчыма, і pierzchnąć ’стаць шорсткім, лушчыцца (пра скуру)’, атаксама ’пырснуць, адляцець; уцячы’ (Брукнер, 405, 411); паводле Банькоўскага (3, 562), апошняе з *pьrxati, pьršeti, гл. пярхаты. Суадносяцца з літ.spìrgii ’трэскацца, распадацца’, лац.spergere ’аддзяляць, раскідваць, рассыпаць’, што да і.-е.*(s)perg‑ ’адлучаць, рассыпаць’ (Банькоўскі, 2, 563), прадстаўленага і ў пірга́ць ’штурхаць’, гл. (Гарачава, Этимология–1985, 69–70; Варбат, Этимология–2000–2002, 24–25). Можна супаставіць з *pьrxa як варыянтам ад і.-е.*per‑ з іншым дэтэрмінатывам (Траўтман, 206; Шульгач, RS, 51, 96). Сувязі з серб.-харв.дыял.пр̏га ’мука з расліны Sorghum; каша з такой мукі’, славен.pŕga ’казіныя бубачкі; насенне’ і ’мука з сушанай садавіны; ляпёшка’ (разглядаюцца як амонімы, гл. Фурлан–Бязлай, 3, 118–119, на думку Куркінай, Этимология–1994–1996, 200, беспадстаўна, бо ўзыходзяць да *pьrga ’нешта дробнае’ ), балг.пъ́рга ’жыта, якое пачало толькі спець, але яшчэ не зацвярдзела’, ст.-слав.пръга ’пражмо’, стараж.-рус.перга ’тс’, чэш.prha ’расліна Атака; хлеб з мукі, змолатай з падсушанага новага зерня’, што параўноўваюцца з літ.spirgà ’гарачыня’, spirgéti ’пражыцца, пячыся’, spróga ’адростак, атожылак’, spùrgas ’пупышка’, грэч.ασπάραγος ’парастак’ і інш., акрамя ст.-інд.parāgas ’пылок з кветак’ (гл. Фасмер, 3, 235; Махэк₂, 483; Скок, 3, 38–39; БЕР, 6, 77), застаюцца семантычна далёкімі. Гл. і пе́рга, пярха́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Род1, руод, ро̂д, рід ’рад пакаленняў, якія паходзяць ад аднаго продка’, ’асноўная арганізацыя першабытнаабшчыннага ладу’, ’родзічы, сваякі, радня’, ’сям’я’, ’паходжанне, прыналежнасць да пэўнага саслоўя’, ’разнавіднасць, сорт, тып’, ’спосаб, характар, напрамак’ (ТСБМ, Федар. 6, Мат., ТС, Др.-Падб., Бяльк., Ян., Бір., Стан., Бес., Байк. і Некр., ПСл; мін., Шн.; калінк., воран., ЛА, 3; Яшк., Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’пол’ (Байк. і Некр.), ’парода (пра жывёлу)’ (ПСл). Укр.рід, рус.род, польск.ród, н.-луж.rod, в.-луж.ród, чэш., славац.rod, славен.rȏd, серб.ро̑д і харв.rȏd, макед.род, балг.род(ъ̀т), ст.-слав.родъ. Прасл.*rodъ, звязанае чаргаваннем у корані з ц.-слав.редъ ’ежа’, ’з’яданне, паглынанне’, славен.redíti ’карміць, гадаваць, вырошчваць’, роднаснае лат.rads ’родзіч’, ’пол’, ’крыніца, пачатак, паходжанне’, ’радня’, raža ’багаты, шчодры ўраджай’, ’поспех’, ’вялікая сям’я’, літ.rasmė̃ ’ураджай’, лат.rasma ’росквіт, урадлівасць’ (Міклашыч, 280, Махэк₂, 514; Фрэнкель, 683), ст.-інд.vrādhant‑ ’які паднімаецца’, várdhati ’расце, множыцца, узмацняецца’, vṛddhás‑ ’які вырас, вялікі, стары’, авест.vərəẟaiti ’расце’, ст.-грэч.ὀρυός, дар.βορυός ’прамы, правільны, сапраўдны’ (Фасмер, 3, 490–491). З гэтых форм выводзяць назоўнік дзеючай асобы і.-е.u̯ródhos‑, якое з асновы цяпер. часу u̯rédhe/o (Траўтман, 234; Фасмер, 3, 491; Бязлай, 3, 190; Покарны, 1167; Младэнаў, 562; БЕР, 6, 296; ESJSt, 13, 771–3). Трубачоў (Дополн., 3, 491), супастаўляе слав.*rodъ з арм.ordi ’сын’, хец.h̬ardu‑ ’праўнук’ і ўзводзіць іх да і.-е.*əordh‑ ’высокі’, ’які вырас’. Ондруш (JČ, 9, 1958, 150) услед за Трубачовым шукае сувязь паміж *rodъ і *orsti ’расці’.
Род2 ’роды’ (віл., Сл. ПЗБ), н.-луж.rod, в.-луж.ród ’нараджэнне’. Да радзі́ць (гл.). Сюды ж ро́ды ’фізіялагічны працэс выхаду плода з цела маці’ (ТСБМ, ТС).
Род3 ’ураджай’ у выразе: дай, Божа, на жытычко род (маг., Шн.; Жд. 2, Ян., Юрч. Вытв.), серб.ро̂д і харв.rȏd, макед.род ’тс’, рус.маск.роди́вый ’які дае багаты ўраджай’, укр.роди́ти, бел.радзі́ць ’даваць багаты ўраджай’. Старажытнае балтаславянскае ўтварэнне, параўн. лат.raža ’багаты ўраджай’ (з *radi̯ā), атаксамаславен.rodína, серб.родѝна, харв.rodìna ’ўрадлівасць’, серб.ро́дац ’пладовае, пладаноснае дрэва’. Сюды ж ро́дный ’урадлівы’ (Юрч. Фраз. 2, Юрч. СНС), ро́дны ’пладавіты, ураджайны’ (Нас., Стан.), ’буйны, высокага росту’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Се1, сё ‘вось’: Се і хлеба нетуці; Сё прыду (Ласт.); ‘гэта, гэтак’: се дзеўка роўная з ею; се кажуць міншчане (Ян.), у спалучэннях асё, асёж ‘вось, глянь’: Асё маці мая; Дзе нож? — Асё‑ж ляжыць (Ласт.), о се ж ‘вось тут’, до се ‘дасюль’ (ТС), ст.-бел.се ‘вось гэта’: чиѧ молодица се (Альтбаўэр), ‘вось, так, цяпер’ (Ст.-бел. лексікон), параўн. укр.се ‘гэта’, старое рус.сё, стараж.-рус.се, ст.-чэш.se, палаб.sü, ст.-польск.sie, серб.-харв.се, балг.дыял.со, ст.-слав.се ‘тс’. Прасл.*se ‘гэта’ роднаснае літ.še ‘вось табе на’, лат.še ‘тс’ (Буга, Rinkt., 2, 481). Гл. сей, ся.
Се2 ‘калі’ (умоўны злучнік): “ой, се моя сестра, то прашу я да хаты, а се сивая зазулька, то ляти ў луги кавати” (беласт., у запісах Раманава, гл. Карскі 2–3, 497), у спалучэннях себ ‘калі б’, се хоч ‘калі’, не се ‘быццам; здаецца’ (Список слов… Гродн. и Минск. губ., рукапіс). Паводле Патабні (Из записок, 1–2, 294), аналагічны злучнік, вядомы ў паўночна-заходніх украінскіх гаворках, паходзіць з се, осе (“из се, осе, асе, как указания на недавнее или наличное, произошло се… если”), гл. се1. Інакш укр.се, се‑б, ся‑б ‘калі’ разглядае ЕСУМ (5, 200) (рэдукцыя если б, што малаверагодна).
Се3 ‘сябе’: ты сʼе́ ў абʼиду нʼи давай (Сцяшк. Сл.), звычайна ў спалучэнні з прыназоўнікамі: цягня да се́ (Скарбы), śmièrci na sie spadziewàŭsie; starỳ maładùju żuònku bierè nie dzieła sie (Федар. 4), сам за се заступіцца ні можа (шчуч., Нар. лекс.), параўн. укр.за ся, ст.-рус.на ся, польск.дыял.na się, в.-луж.na so, н.-луж na se, палаб.püd są, серб.-харв.пода̄ се, славен.zase, ст.-слав.на сѧ. Прасл.*sę ‘сябе’, націскная (неэнклітычная) форма В. скл. адз. л. (ESSJ SG, 2, 599), роднасная ст.-прус.sien ‘сябе’, лат.sē ‘тс’, гоц.sik ‘тс’ (Фасмер, 3, 823). Беларуская форма звычайна разглядаецца як другасная, узнікшая ў выніку сцягвання сябе > се, паколькі нармальным усходнеславянскім рэфлексам *sę з’яўляецца ся, параўн. -ся (гл.); аднак нельга выключыць уплыў се1 (гл.) або энклітычнай формы зваротнага займенніка *se, да якой узводзяць беларускія і ўкраінскія зваротныя формы се, сё (ESSJ SG, 2, 599; ESJSt, 13, 812). Гл. таксамасвой, сябе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сла́ва ‘шырокая вядомасць, прызнанне’ (Гарэц., Кос., Некр. і Байк.), ‘рэпутацыя’ (Ласт., Федар. 4, Пятк. 2), ‘думка іншых людзей’ (Сержп.), ‘ганьба’ (Ян.), ‘ганьба, дрэнная погаласка’, ‘ацэнка, рэпутацыя’ (ТС), ‘чуткі, размовы’ (ТСБМ), ‘хвала, гонар’ (Гарэц., Некр. і Байк.). ст.-бел.слава ‘агульная думка, рэпутацыя; хвала, гонар; шырокая вядомасць’ (Сташайтэне, Абстр. лекс., 77). Укр., рус.сла́ва, польск., в.-луж., н.-луж.sława, чэш., славац.sláva, серб.-харв.сла̏ва ‘слава, праслаўленне’, ‘свята ў гонар пэўнага святога’, славен.sláva, балг.сла́ва, макед.слава ‘праслаўленне, родавае свята’, ст.-слав.слава. Прасл.*slava. Як сцвярджае Махэк₂ (552), поствербальны дэрыват ад прасл.*slaviti. Звязана чаргаваннем галосных з слова (гл.). Роднасныя літ.slóvẽ ‘гонар; хвала’, šlãvinti ‘славіць’, лат.slava, slave ‘пагалоска; слава’, грэч.χλέος ‘слава’, ст.-інд.çrávas н. р. ‘хвала, слава, гонар’; гл. Траўтман, 307 і наст.; Мее, Études, 208; Буга, РФВ, 75; 145; Фасмер, 3, 664 з літ-рай. Корань *slav‑/*‑slav‑ часта сустракаецца ў славянскіх складаных імёнах тыпу: Славамір, Станіслаў, Барыслаў і пад. Гл. яшчэ БЕР, 6, 829–830. Сла́віць ‘праслаўляць’ узыходзіць да прасл.*slaviti, параўн. укр.сла́вити, рус.сла́вить, польск.sławić, в.-луж.sławić, н.-луж.sławić, чэш.slaviti, славац.slaviť, серб.-харв.сла̏вити, славен.slavíti, балг.сла́вя, макед.слави, ст.-слав.славити. Гл. аб дзеяслове Фасмер, 3, 664; БЕР, 6, 833 з аглядам літ-ры. Праблему складаюць адносіны назоўніка і дзеяслова. Трубачоў (SlW, 33) сцвярджае, што *slava > *slaviti, падобна да іншых выпадкаў утварэння каузатыўных дзеясловаў ад назоўнікаў тыпу *bava > *baviti, *trava > *traviti і пад., г. зн. слова ўяўляецца як сярэдняе звяно дэрывацыйнага рада: *sluti (гл. слыць) > slava > *slaviti, гл. таксамаТрубачоў, Труды, 1, 148–150. Супрацьлеглага пункта погляду, выказанага Махэкам₂ (там жа), прытрымліваюцца Немец (SlW, 20 і наст.) і Шаўр (Slavia, 49, 1–2, 19–25), згодна з якімі слова паходзіць ад *slaviti, утворанага шляхам дэпрэфіксацыі *proslaviti, *oslaviti, паколькі прэфіксальныя формы больш раннія за непрэфіксальныя, паводле матэрыялаў “Слоўніка стараславянскай мовы”; развіццё уяўляецца як sluti > *oslaviti > *oslava > *slaviti > *slava, паколькі першапачаткова *slaviti не значыла ‘праслаўляць’, а ‘пашыраць добрыя звесткі аб некім’, што неістотна. Адносіны *slava да *slova (гл. слова), паводле Ломы (Пракосово, 171), уяўляюцца наступным чынам: або *slava ад *slova шляхам падаўжэння карэннай галоснай o > a, або як поствербатыў ад дзеяслова *slaviti, які ў сваю чаргу з’яўляецца ітэратывам ад *sloviti ‘выслаўляць, выражаць’, што ўтварыўся як дэмінатыў ад *slovo.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сон1 ‘спанне’, ‘тое, што сніцца’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Бяльк., Сл. ПЗБ). Параўн. укр., рус.сон, польск., чэш., славац.sen, в.-луж.són, н.-луж.són, славен.sën, серб.-харв.са̏н, балг.сън, макед.сон, ст.-слав.сънъ. Прасл.*sъnъ з *sъpnъ, роднаснага спаць (гл.). Роднасныя: літ.sãpnas ‘сон; тое, што сніцца’, лат.sapnis ‘тое, што сніцца’, ст.-інд.svápnas ‘сон; тое, што сніцца’, лац.somnus ‘сон’. Гл. Фасмер, 3, 716–713 з літ-рай; Махэк₂, 541; Шустар-Шэўц (1334); Глухак, 540.
Сон2 ‘травяністая расліна з вялікімі ліловымі кветкамі-званкамі, якая цвіце рана ўвесну’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк., Мат. Гом., Жыв. сл., Сл. ПЗБ, ТС), ‘розныя віды расліны Pulsatilla L.’ (Кіс., Меер Крыч.), сон-трава ‘расліна сон’ (Байк. і Некр., Касп., Нар. лекс., Кіс.), сонь ‘тс’ (Сл. ПЗБ), со́нчык ‘тс’ (гродз., Кіс., Сл. ПЗБ), сасо́ннік ‘тс’ (Шат.), бабі́н сон ‘расліна Crocus Heuffelianus Herb.’ (Бейл.). Укр.сон, сон‑зі́лля, сон-трава́ ‘расліны Anemone pulsatilla L. і Anemone pratensis L.’, рус.сон, сон‑дре́ма ‘расліна Pulsatilla palena, сон’, таксамасон, сон-трава́ ‘расліна Atrapa belladonna’. Назвы раслін у іншых славянскіх мовах: польск.sasanka, ст.-польск.sesenki, sasenki, sesanki, чэш., славац.sasanka ‘анемона’, серб.-харв.са́са ‘тс’, балг.са́са́н, съ́сън ‘анемона’ і ‘пралеска, Hepatica triloba’, дыял.съса́нка, саса́нка ‘анемона’. Этымалогія няпэўная. Дурыданаў (Зб. Лер-Сплавінскаму, 81 і наст.) славянскія словы лічыць звязанымі з ст.-егіп.s‑šš‑n ‘лотас’, араб.susan ‘лілія’, тат.susan ‘касач’. Яны былі запазычаны з ст.-грэч.σουσον ‘лілія’ і ў праславянскай набылі формы *sъsъnъ, *sъsьnъ або *sъsenъ. Пасля вакалізацыі ераў паводле народнай этымалогіі былі звязаны з *sъnъ ‘сон’, што не беспадстаўна, таму што некаторыя віды раслін, напрыклад Pulsatilla patens L., у беларускай народнай медыцыне ўжываюцца як заспакаяльны і снатворны сродак (гл. Лекарственные растения и их применение. Минск, 1976, 482), а ў Сафійскім краі ў Балгарыі кветкі расліны кладуць у калыску дзецям. Іншая версія звязана з тым, што расліны роду Anemone у час дажджу і ноччу закрываюць кветкі, што звешваюцца ўніз (нібы спяць), гл. Краўчук, БЛ, 6, 66–67. Ва ўсходнеславянскіх мовах слова, відаць, было поўнасцю атаясамлена з сон1. Гл. яшчэ Махэк₂, 537–538; ЕСУМ, 5, 352.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Траві́ць1 ’засвойваць у працэсе стрававання, ператраўліваць’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, Гарэц., Др.-Падб.), ’карміць’ (Сцяшк. Сл.), ’харчавацца, есці’ (Хрэст, дыял.), ’спажываць’ (ТС), тра́віць ’ператраўляць (пра страўнік)’ (Нас.). Укр.трави́ти, дыял.трови́ти ’тс’, польск.trawić, чэш.tráviti ’ператраўляць ежу’, ’праводзіць час’, славац.tráviť ’тс’, серб.тра́вити ’карміць травой’, ’засяваць травой’, ст.-слав.травити ’жэрці’, натроути ’накарміць’. Прасл.*traviti < *truti, trovešь (параўн. мар.truju < trutʼ ’ператраўляць (пра страўнік)’, славац.trova ’выдаткі’) выступае ў славянскіх мовах у ступенях: *tru‑, *trov‑, *trav‑ (апошняя — з *‑ō‑), атаксама*trū‑, параўн. серб.-ц.-слав.трыти, трыѩ, балг.три́я ’тру, выціраю’, ц.-слав.растръва ’страта, згуба’, ’пагібель’, троути ’вынішчаць’ з багатым наборам значэнняў — да ’атручваць’ (Фасмер, 4, 92; Махэк₂, 650). Роднасныя: ст.-грэч.τρώω ’раню’, τρΰω ’знішчаю, свідрую’, ’выводжу’, ст.-в.-ням.drawa ’пагроза’, англ.-сакс.đréa ’тс’, ’кара’. Сной₂ (778) дапускае дзве і.-е. асновы для разглядаемай лексемы: 1) і.-е.*treu̯H‑ ’раздрабляць, раскрышваць, малоць, спажываць, расходаваць’: ст.-грэч.τρῶμα, τραῦμα ’рана’, вал.taraw ’таўчы, біць’, с.-брэтонск.tarauat ’працерці’, літ.trunýti ’гніць, тлець’; 2) і.-е. аснова *trōu̯ah2, *treu̯ah2, якая з і.-е.*(s)ter‑, — з апошняй выводзіцца ст.-інд.tṛ́ḥa ’трава’, прасл.*tьrnъ > бел.цёрн. Сюды ж траўленне ’страваванне’, траве́нье ’кармленне’ (ТС); траві͡енё ’ператраўліванне, засвойванне’ (беласт., Сл. ПЗБ), якое з польск.trawienie (Сл. ПЗБ, 5, 111).
Траві́ць2 ’таптаць лугі, з’ядаць пасевы; рабіць патраву’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сержп. Прык.): козамі сена травіць (Пятк. 2), тра́віць ’тс’, ’нацкоўваць сабак на коз і свіней, каб не пустошылі агароды’ (Нас.). Укр.трави́ти ’рабіць патраву’, дыял.трови́ти ’выпасаць, травіць траву на корані’, рус.трави́ть ’псаваць, пашкоджваць, нішчыць, спустошваць, разбураць’, польск.trawić ’тс’, ’марнатравіць’, ’выдаткаваць’, ’паліць, спальваць’. Прасл. (паўночнае) *traviti ’нішчыць, выдаткоўваць’ (Борысь, 640). Да травіць1 (гл.). Сюды ж траві́ць ’апрацоўваць паверхню чаго-небудзь кіслатой або іншымі рэчывамі’ (ТСБМ), ’атручваць каларадскіх жукоў’ (Ян.), ’труціць, атручваць’ (ТС; віл., Сл. ПЗБ), траві́тісе ’труціцца’ (беласт., Сл. ПЗБ).
Траві́ць4пытраві́ць палоску ’апрацоўваць зямлю плугам трэці раз, пасля баранавання’ (бабр., ЛА, 2). Да траі́ць, трайні́ць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́дзень (ты́дзянь, ты́дзінь) ‘частка месяца, сямідзённы тэрмін’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Касп., Ласт., Сержп. Прымхі, Яруш., Мал., Гарэц.; ашм., Стан., Сл. ПЗБ), ты́день ‘тс’ (пруж., Сл. ПЗБ, Растарг.), ст.-бел.тыдень, тыдзень ‘тс’ (1486 г., ГСБМ). Параўн. польск.tydzień, каш.tiƺėń, чэш.týden, славац.tíďen, в.-луж.tydźeń, н.-луж.tyźeń, славен.tė́den, tjéden, серб.тје̏дан, харв.кайк., чак.tjedan, téidan, tjȁden. Лексема ўзнікла на тэрыторыі Вялікай Маравіі і распаўсюдзілася разам з хрысціянствам (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 403); пасля прыняцця хрысціянства і ўрэгулявання назваў тыдня (Брукнер, 588) лексема стала абазначаць ‘сямідзённы тэрмін’. Першая частка слова — прыметнікавая форма займенніка *tъ ‘гэты’, ускладненая ўказальным займеннікам *jь: *tъ‑jь > *t‑yjь, які яшчэ ў XV ст. скланяўся разам з другой часткай *dьnь ‘дзень’, параўн. чэш.týden, téhodne, témudni, týmdnem. У беларускую мову слова трапіла з польскай мовы (Карскі 2–3, 89), дзе захавалася таксама форма Р. скл. адз. л. tygodnia ‘тыдня’ (Борысь, 657; Лер-Сплавінскі, JP, 1928, 13, 12–14), гл. тыгодзень. У тыдзень скланяецца толькі другая частка (як дзень). Для старабеларускай і народнай мовы характэрна варыянтнасць назвы тыдня, звязаная з рознымі шляхамі пранікнення і фанетычнай адаптацыі. Ст.-бел.тыйдень, тийдень (1498 г.), паводле Карскага (там жа), адлюстроўвае архаічную форму, блізкую да зыходнай; формы са спалучэннямі жьд, жд (ст.-бел.тыйжьдень, тыждень) Карскі (там жа) тлумачыць устаўкай ж (< часц. жа); зафіксаванае ў Рэчыцкім пав. ты́жджень Бузук (Спроба, 59) разглядае як вынік асіміляцыі д папярэднім ж, а тураўскае ты́здзень — як вынік адваротнай асіміляцыі. Рэдкая форма ты́жань (Ян., ПСл) узнікла, магчыма, па ўзоры нуда і нужда (гл.) як «аднаўленне» ўсходнеславянскага рэфлекса прасл.*dj, што, зрэшты, не выключае захавання архаізма, параўн. старое польск.tyżeń ‘тыдзень’ (Варш. сл.), параўн. чэш.týž ‘той самы’ (гл. наступнае слова), якое суадносіцца з рэканструяваным першасным значэннем ‘той самы дзень (праз сем дзён)’, гл. Махэк₂, 663; Борысь, 657. Адносна развіцця dj > ždž > ž гл. Голамб, МЈ, 40–41, 125. Сюды ж тыднёва ‘выезд маладых да бацькоў маладой у першы тыдзень пасля вяселля’ (Сцяшк. Сл.), тыднёво ‘застолле праз тыдзень пасля вяселля’ (Сл. рэг. лекс.), тыднёвы ‘штотыднёвы’, ‘які працягваецца цэлы тыдзень’ (ТСБМ, Яруш., Гарэц.), тыднёвік ‘штотыднёвік’ (Гарэц.), ‘працоўны тыдзень’ (Варл.), ты́днік ‘тыдзень’ (віл., Сл. ПЗБ), ты́днічак памянш. ‘тс’ (Скарбы), спалучэнне tak tydzień ‘тыдзень таму назад’ (Федар. 1), параўн. такрок, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЭКВАДО́Р (Ecuador), Рэспубліка Эквадор (República del Ecuador),
дзяржава на ПнЗПаўд. Амерыкі. Мяжуе на Пн з Калумбіяй, на У і Пд з Перу; на З абмываецца Ціхім акіянам. У складзе Э. а-вы Галапагас і інш. прыбярэжныя астравы. Пл. 283,56 тыс.км². Нас. 12920 тыс.чал. (2002). Дзярж. мова — іспанская. Сталіца — г.Кіта. Краіна падзяляецца на 21 правінцыю. Нац. свята — Дзень незалежнасці (10 жніўня).
Дзяржаўны лад. Э. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя, прынятая 5.6.1998. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які адначасова з’яўляецца кіраўніком урада і галоўнакамандуючым узбр. сіламі. Выбіраецца насельніцтвам на прамых выбарах на 4 гады. Вышэйшы орган заканад. улады — аднапалатны Нац. кангрэс, які таксама выбіраецца на 4 гады.
Прырода. Паводле характару рэльефу і прыродных умоў тэр. Э. падзяляецца на 3 часткі: берагавыя нізіны і ўзвышшы на З, высакагорная частка ў цэнтры — нагор’е Андаў, якое складаецца з Зах. і Усх. Кардыльераў, і перадгорныя раўніны на ПнУ. На ўнутр. схілах Кардыльераў — конусы патухлых (Чымбараса, 6267 м — найвыш. пункт Э.) і дзеючых (Катапахі, 5897 м, і Антысана, 5758 м) вулканаў. Карысныя выкапні: нафта і прыродны газ, медныя і свінцовыя руды, золата, серабро, сера і інш. Клімат экватарыяльны, на нізінах гарачы і вільготны (сярэднямесячныя т-ры на ўзбярэжжы 25—28 °C, на раўнінах 20—24 °C); у міжгорных катлавінах умерана цёплы (сярэднямесячныя т-ры ў Кіта 12,8—13,2 °C, характэрны вял. сутачныя амплітуды т-ры). Ападкаў на Пн берагавой нізіны і перадгорных раўнін больш за 2000 мм, на Пд перадгорных раўнін да 1000 мм, у міжгорных далінах да 1300 мм на Пн і да 400 мм на Пд. Рачная сетка густая. Рэкі ўсх.ч. належаць бас.р. Амазонка (вярхоўі Путумайо, Напа, Тыгрэ і інш.), зах. — бас. Ціхага акіяна. Найб.гасп. значэнне мае даступная марскім суднам р. Гуаяс. На перадгорных раўнінах і на Пн берагавых нізін пашыраны экватарыяльныя лясы, на Пд — саванны і сухія стэпы. У паўн.ч. міжгорных катлавін — высакагорныя экватарыяльныя лугі, на Пд — стэпавая расліннасць. Вонкавыя схілы Кардыльераў да 3000 м укрыты горнай гілеяй (шмат каштоўных дрэў — хіннае, бальзавае, каўчуканосы), вышэй — горныя экватарыяльныя лясы — парамас, з выш. 4500—4700 м — вечныя снягі. Жывёльны свет разнастайны: малпы, ляніўцы, ягуары, тапіры, мурашкаеды, алені пуду, кажаны, шмат птушак, паўзуноў. Нац. паркі Галапагас, Катапахі, Сангай (уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны) і інш.
Насельніцтва. Эквадорцы — нацыя, якая ўтварылася ад змяшэння індзейцаў з ісп. каланістамі, неграмі і еўрап. эмігрантамі. Іспана-індзейскія метысы складаюць 55% насельніцтва, індзейцы (пераважна кечуа) — 25%, белыя (нашчадкі еўрапейцаў) — 10%, негры — 10%. Пануючая рэлігія — хрысціянства (католікі — 95%, пратэстанты). Большая ч. насельніцтва сканцэнтравана ў бас.р. Гуаяс, на ўзбярэжжы зал. Гуаякіль, у далінах і міжгорных катлавінах. Сярэдняя шчыльн. 45,6 чал. на 1 км², на У — каля 2 чал. на 1 км², на а-вах Галапагас — 1 чал. на 1 км². Натуральны прырост 2,01% (2002). Гар. насельніцтва 64%. Буйныя гарады (тыс.ж.): Гуаякіль — 2118, Кіта — 1616 (2002), Куэнка — 220, Мачала — 160, Партаўеха — 156, Рыябамба — 150, Амбата — 134, Манта — 130, Эсмеральдас — 115. У сельскай і лясной гаспадарцы, рыбалоўстве занята 30% эканамічна актыўнага насельніцтва, у прам-сці — 25%, у сферы паслуг — 45% (2000).
Гісторыя. З найстараж. часоў тэр. Э. насялялі індзейскія плямёны кара, шыры, каньяры, тумбе і інш. У канцы 1-га тыс.н.э. саюз плямён кара ўтварыў т.зв. царства Кіту, захопленае ў 15 ст. імперыяй інкаў (гл.Таўантынсую), якія пасялілі тут шмат індзейцаў з тэр. Балівіі і Перу. У 1526 ісп.канкістадоры пачалі заваяванне інкскай імперыі і ў 1534 захапілі гал. горад Э. Кіта. У 1563 тэр. Э. вылучана ў асобную ісп. калонію, якая ўваходзіла ў склад віцэ-каралеўства Перу (да 1718 і ў 1723—39) і віцэ-каралеўства Новая Гранада (1718—23 і пасля 1739). У ходзе вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—26 Э. вызвалены з-пад улады Іспаніі ў 1819—22 і ўвайшоў у склад Вялікай Калумбіі як Вобласць Кіта. З мая 1830 Э. незалежная рэспубліка. Да канца 19 ст. краінай папераменна кіравалі лібералы і кансерватары, пачалася мадэрнізацыя земляробства, урэзаны прывілеі каталіцкай царквы, уводзілася свецкая адукацыя, будаваліся чыгункі. 1-я пал. 20 ст. — перыяд эканам. і паліт. нестабільнасці Э. Прэзідэнты звычайна змяняліся ў выніку ваен. пераваротаў. Намаганнямі амер. транснац. карпарацыі «Юнайтэд фрут компані» Э. паступова ператвараўся ў «бананавую рэспубліку». У выніку вайны з Перу (1941—42) Э. страціў 278 тыс.км² у бас.р. Амазонка (амаль палова тэр. краіны). Адкрыццё і эксплуатацыя багатых радовішчаў нафты спрыяла правядзенню агр. рэформы і хуткаму росту эканомікі ў 1970-я г У 1980-я г. пачаўся эканам. застой. У 1995 адбылася пагранічная вайна з Перу. У 1990-я г. праведзены эканам. рэформы неаліберальнага кірунку, але яны не палепшылі становішча. З 15.1.2003 прэзідэнт — Л.Гуцьерэс; ва ўрадавы кабінет упершыню ўвайшлі прадстаўнікі індзейскіх меншасцей і партый марксісцкага кірунку.
У Э. дзейнічаюць 3 найбуйнейшыя паліт. аб’яднанні: Эквадорская радальсісцкая партыя, Патрыят.т-ва 21 студзеня, індзейскі рух Пачакутык. Асн.прафс. аб’яднанні: Канфедэрацыя працоўных Э., Аб’яднаны фронт працоўных, Эквадорскія канфедэрацыя класавых арг-цый і канфедэрацыя свабодных прафсаюзаў. Э. — чл.ААН (з 1945), Арг-цыі амер. дзяржаў (з 1948), інш.міжнар. арг-цый, асацыіраваны чл. Арг-цыі краін — экспарцёраў нафты. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 5.5.1993.
Гаспадарка. Э. — краіна з сярэднеразвітой шматукладнай залежнай эканомікай. Аб’ём валавога ўнутр. прадукту (ВУП) у 2000 склаў 37,2 млрд.дол. (па 2,9 тыс.дол. на душу насельніцтва). Важную ролю адыгрываюць прадпрыемствы замежнага і сумеснага капіталу, значная ўдзельная вага дробнатаварнай вытв-сці і невял. — дзярж. сектара. Э. — пастаўшчык сыравіны і харч. прадуктаў. Аснова эканомікі — прамысловасць (30% ВУП). Вядучая галіна — горназдабыўная. Найб. значэнне мае здабыча нафты (запасы 183 млн.т), якая сканцэнтравана на ПнУ (Лага-Агрыо) і п-ве Санта-Элена (каля 15 млн.т штогод, 4-е месца ў Лац. Амерыцы пасля Венесуэлы, Мексікі і Аргенціны). Разведаныя запасы газу каля 10 млрд.м³, здабыча — 480 млн.м³. Распрацоўка радовішчаў золата, серабра, плаціны, ванадыю, жалеза, медзі, цынку, сурмы, серы і інш. Агульная магутнасць электрастанцый 2 млн.кВт, вытв-сць электраэнергіі 10,4 млрд.кВт∙гадз (2000), у т. л. 66% на ГЭС. Рост даходаў ад экспарту нафты паскорыў развіццё апрацоўчай прам-сці. Павялічылася магутнасць нафтаперапр., нафтахім. і хім. прам-сці (Эсмеральдас, Салінас, Ла-Лібертад, Балао), развіваецца машынабудаванне, у т. л. аўтамабілебудаванне, і металургія. Традыц. галіны — харч., у т. л.цукр., рыбакансервавая, алейная, мукамольная (Куэнка, Гуаякіль, Манта), тэкст. (Кіта, Куэнка, Амбата), гарбарна-абутковая, швейная. Ёсць прадпрыемствы цэлюлозна-папяровай, цэм. прам-сці. Пашыраны рамесныя промыслы (вытв-сць капелюшоў-панам, шэрсцяткацтва і інш.). У сельскай гаспадарцы (14% ВУП) пераважае буйное землеўладанне. Апрацоўваецца каля 8,9% тэр., пад пашай 16,9%, лясамі 43,7%. Гал. экспартныя культуры (збор, 1998): бананы (5,7 млн.т, 3-е месца ў свеце, 9,8% сусв. збору), кава (130 тыс.т), какава (80 тыс.т). На свае патрэбы вырошчваюць (тыс.т, 2001): рыс (1377), кукурузу (642), пшаніцу (20), ячмень, сою, бульбу (360), маніёк, фасолю, цукр. трыснёг (5562), бавоўну, алейныя культуры (афр. пальма). Жывёлагадоўля дае больш за 20% кошту с.-г. прадукцыі. Гадуюць (млн. галоў, 2001): буйн. раг. жывёлу (5,57), авечак (1,98), коз (0,27), свіней (2,39). Птушкагадоўля (138,43 млн. галоў). Рыбалоўства (688 тыс.т, 1999), лоўля крэветак, лангустаў. Нарыхтоўка бальзавага дрэва, збор арэхаў тагуа, соку гевеі. У спецыялізацыі сельскай гаспадаркі існуюць значныя адрозненні: на прыморскай раўніне развіваецца інтэнсіўнае таварнае раслінаводства і плантацыйная гаспадарка, у міжгорных катлавінах цэнтр.ч. — экстэнсіўнае спажывецкае земляробства і жывёлагадоўля, на У — ачаговае земляробства сярод трапічных лясоў. Асн. від транспарту — аўтамабільны. Даўж. аўтадарог 45 тыс.км, у т. л. асфальтаваных каля 10 тыс.км. У краіне 255,6 тыс. легкавых аўтамашын і 424,1 тыс. грузавых і аўтобусаў. Даўж. чыгунак 965 км. Буйныя марскія парты: Гуаякіль, Балао, Манта, Эсмеральдас. 14 аэрапортаў, у т. л.міжнар. ў Кіта і Гуаякілі. Нафтаправод Лага-Агрыо — Балао. Экспарт (5,6 млрд.дол., 2000): нафты і нафтапрадуктаў (50%), бананаў (18%), рыбы і морапрадуктаў (19%), кавы, какава, драўніны. Імпарт (3,4 млрд.дол., 2000): машын, прамысл. і нафтавага абсталявання, тэкстылю, харч. прадуктаў, хімікатаў. Асн.гандл. партнёры: ЗША (37% экспарту і 30% імпарту), Калумбія (5% і 13%), краіны ЕС, Японія, Рэспубліка Карэя. Даход ад турызму 343 млн.дол. Грашовая адзінка — сукрэ.
Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Ад стараж. часоў захаваліся керамічныя статуэткі, размаляваныя вазы, стэлы, каменныя статуі з прамавугольных блокаў, вырабы з золата і серабра, каменныя ўмацаванні, дамы, храмы. З 16 ст. ў архітэктуры храмаў спалучаліся формы позняга ісп. Адраджэння з матывамі араб. дойлідства (наборная драўляная столь, аркады ўнутр. дворыкаў). Асн.буд-ва вялося ў Кіта (арх. Ф.Бесары, А.Радрыгес, Х.Рыке). Будынкі 17—18 ст. спалучалі формы барока з мясц. традыцыяй плоскай арнаментальнай разьбы (храм Ла Кампаньія, узведзены на ўзор касцёла Іль Джэзу ў Рыме; Каралеўская аўдыенцыя, цяпер Дом урада). Традыц. творчасць індзейцаў звязана з керамікай, ткацтвам, размалёўкамі, аздабленнем з пер’я і інш.Рэліг. жывапіс 16 ст. фарміраваўся пад уплывам ісп., італьян. і флам. мастацтва (П.Бедон, Ф. дэ ла Крус, М. дэ Сант’яга, П.Гасеаль). Сярод скульптараў вылучаліся Б. дэ Легарда і індзеец Каспікара (сапр. М.Чылі). У 19 — пач. 20 ст. ў архітэктуры выкарыстоўвалі старыя ўзоры, з 1950-х г. пачалі будаваць у сучасных стылях (будынак Мін-ваўнутр. спраў, атэль «Кіта» і інш.). У выяўл. мастацтве 19 ст. панаваў акадэмізм (А.Салас, Л.Кадэна). У творах жывапісца К.Пінта рысы рамантызму. У 1904 у Кіта засн.Нац. школа прыгожых мастацтваў, прадстаўнікі якой сцвярджалі імпрэсіянізм (К.Эгас), містыцызм (В.Мідэрас), памяркоўны кубізм (М.Рэндон). Сярод мастакоў-рэалістаў А.Гуаясамін, Э.Кінгман, Д.Парэдэс і інш. З 1960-х г. развіваюцца розныя мадэрнісцкія плыні (сюррэалізм, абстрактнае мастацтва і інш.). У нар. мастацтве пашыраны ткацтва, ганчарства, выраб масак, апрацоўка серабра, разьба па дрэве і камені. Стары горад Кіта ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
І.І.Пірожнік (прырода, насельніцтва, гаспадарка), Н.Р.Кошалева (гісторыя), Я.Ф.Шунейка (архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва).
Герб і сцяг Эквадора.Да арт.Эквадор. Наваколле г. Ібара.Да арт.Эквадор. Сучасная забудова г. Кіта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛОВАСЦЬ БУДАЎНІЧЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ І КАНСТРУКЦЫЙ
Прамысловасць буд. матэрыялаў і канструкцый (ПБМК) з’яўляецца шматпрофільнай высокаразвітой галіною, доля якой у агульным аб’ёме прамысл. вытворчасці Беларусі складае 4,1% (2003). У складзе галіны дзейнічае больш за 1400 прадпрыемстваў і вытворчасцей, з іх на самастойным (прамысл.) балансе 126 (сярэдняя колькасць працуючых ад 200 да 500 чал., у т. л. 14 прадпрыемстваў з колькасцю працаўнікоў больш за 1000 чал.), якія даюць больш за 70% аб’ёмаў таварнай прадукцыі (2002). Сярэднегадавая колькасць прамыслова-вытворчага персаналу — 65,9 чал. (2003). На прадпрыемствах галіны вырабляюць больш за 150 відаў буд. матэрыялаў і вырабаў 20 падгалін. Прадпрыемствамі ПБМК выраблена прадукцыі на 980 млрд.руб., рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі — 8,3% (2003). Вядучая роля ў ПБМК належыць прамысловасці зборных жалезабетонных канструкцый і вырабаў, цэментнай, сценавых матэрыялаў і буд. керамікі. Такая структура склалася пад уплывам патрэб буйнамаштабнага будаўніцтва і дзякуючы наяўнасці значнай мінеральна-сыравіннай базы для вытворчасці буд. матэрыялаў.
Вытворчасцю керамічных вырабаў, цэглы, чарапіцы, кафлі, шкла на Беларусі займаліся з даўніх часоў; кераміка асвоена ў неаліце (5—4 ст. да н.э.). З узнікненнем ганчарнага круга (10 ст.) вытв-сць вырабаў з гліны вылучылася ў ганчарнае рамяство. Асаблівага росквіту ганчарства на Беларусі дасягнула ў 15 ст. Вядомымі яго цэнтрамі былі Івянец, Нясвіж, Копысь, Мір, Ружаны, Ракаў, Чашнікі. З 15 ст. інтэнсіўна развівалася вытв-сць кафлі. Буйным цэнтрам яе вытворчасці стаў Копысь (Аршанскі р-н). Першымі мануфактурамі (18 ст.) былі шкляныя заводы ў Налібаках (Стаўбцоўскі р-н), Урэччы (Любанскі р-н), Іўі (Вілейскі р-н), фаянсавы завод у Свержані (Стаўбцоўскі р-н). У 1900 дзейнічала 50 кафляных прадпрыемстваў (занята 1821 чал.), 57 цагельных (2459 чал.), 73 шкляных і ганчарных (3693 чал.); усяго ў сілікатна-будаўнічай прамысловасці на той час працавала 185 прадпрыемстваў з 8,1 тыс. рабочых і сумай вытворчасці 4,6 млн.руб. У канцы 19 — пач. 20 ст. фабрычна-заводская сілікатна-керамічная прамысловасць займала 5-е месца па ўдзельным аб’ёме сваёй прадукцыі (3,5—5%), размяшчалася пераважна ў Магілёўскай (30%), Мінскай (26%), Гродзенскай (19%) губернях Пераважалі шкляная і кафляная вытворчасці, цэглу выраблялі на невялікіх заводах амаль ва ўсіх гарадах і мястэчках. Найбуйнейшы цагельны завод з кальцавой печчу і стужачным прэсам пабудаваны ў 1893 у Мінску. У 1913 дзейнічалі 42 цагельна-чарапічныя прадпрыемствы, якія давалі 1,6% усёй прамысл. прадукцыі. Буйныя заводы па выпуску аконнага шкла ў 1910 размяшчаліся ў вёсках Серкавіца (Аршанскі павет, 274 рабочых) і Наспа (Рагачоўскі павет, 122 рабочых). У 1913 на Беларусі дзейнічала 20 кафельных заводаў, у т. л. 14 у Копысі (48,9% рабочых і 50,7% выпрацоўкі). Цэмент вырабляўся на Ваўкавыскім цэментным заводзе (пабудаваны ў 1913). У 1913 на Беларусі выраблялася 58 млн.шт. цэглы, 33 тыс.т цэменту, 1,76 млн.м² аконнага шкла. Удзельная вага галіны ў валавой прадукцыі прамысловасці складала 5,2%, у колькасці рабочых — 5,8%.
У савецкі перыяд рост капітальнага будаўніцтва ва ўсіх галінах гаспадаркі выклікаў развіццё ПБМК. Пабудаваны буйныя механізаваныя прадпрыемствы: Мінскі завод буд. матэрыялаў (1925, з 2004 Адкрытае акцыянернае т-ва «Мінскі завод буд. матэрыялаў»), Гомельскі шклозавод (1933, з 1994 ААТ «Гомельшкло»), Крычаўскі цэментны завод (1933), заводы па вырабе сілікатнай цэглы ў Клімавічах (1928, з 1958 у складзе Клімавіцкага камбіната буд. матэрыялаў) і Оршы (1935, з 1994 ААТ «Оршабудматэрыялы»). Удзельная вага галіны ў валавой прадукцыі ПБМК СССР к 1940 павялічылася да 2,1% супраць 1,5% у 1932; у гэты час на Беларусі выпушчана 3,5% цэменту, 3,4% аконнага шкла, 4% буд. цэглы агульнасаюзнай вытворчасці.
У выніку страт у гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1945 валавая прадукцыя галіны складала 15% да ўзроўню 1940. У пасляваенныя гады ПБМК хутка развівалася, што было абумоўлена вялікай патрэбай у буд. матэрыялах для аднаўлення нар. гаспадаркі. У 1947 уведзены ў эксплуатацыю Мінскі гіпсавы завод (з 2001 ААТ «Белгіпс»), у 1948—50 — Крычаўскі шыферны завод (з 1957 у складзе Крычаўскага цэментна-шыфернага камбіната).
У 1950 вытв-сць цэменту ў параўнанні з 1945 вырасла ў 6,8 раза (341,7 тыс.т), вапны — 3,6 (88,8 тыс.т), цэглы — 12,7 (517,2 млн.шт.), аконнага шкла — 12,5 (6,6 млн.м²). Да 1958 наладжана вытв-сць арміраваных сілікатных пліт (Аршанскі сілікатны завод), гіпсабетонных перагародачных пліт і панэлей (мінскія гіпсавы завод, камбінат буд. матэрыялаў, камбінат буйнаблочных буд. канструкцый), фасаднай керамікі (Гарынскі завод абліцовачнай фасаднай керамікі, Столінскі р-н), керамічных каналізацыйных труб (Рэчыцкі керамічна-трубны завод), мінеральнай ваты (Мінскі КБМ), аглапарыту (Мінскі цагельны завод №3, Гомельскі КБМ і інш.), пачалася вытв-сць аўтаклаўных сілікатных вырабаў. У 1955—65 пабудаваны заводы зборнага жалезабетону ў Мінску (найбуйнейшы, з 1960 у складзе Мінскага домабудаўнічага камбіната №1), Віцебску, Гомелі, Магілёве, Брэсце; асвоена вытв-сць керамзітавага жвіру ў Віцебску.
З 1959 наладжаны выпуск дэталей для зборнага домабудавання ў Мінску на заводзе зборнага жалезабетону, у 1963—64 — у Віцебску, Брэсце, Гродне, Гомелі, Магілёве, Салігорску, Светлагорску. 3 выкарыстаннем зборнага жалезабетону і асваеннем буйнапанэльнага домабудавання адбыўся пераход на заводскія метады будаўніцтва; у Мінску створаны домабудаўнічыя камбінаты №1, №2, №3; на працягу 1960—70-х пабудавана больш за 20 падобных прадпрыемстваў і цэхаў. Асвоена вытв-сць новых відаў прадукцыі: ячэістага сілікатабетону, буйных канструкцый з аглапарыту, сілікатабетону, каляровай сілікатнай цэглы, каляровага шыферу, арміраваных сценавых панэлей з ячэістага бетону з архітэктурнай апрацоўкай, лёгкіх (порыстых) запаўняльнікаў (керамзіту, аглапарыту).
У 1968 пабудаваны Маладзечанскі завод лёгкіх металаканструкцый, 1978 — Добрушскі фарфоравы завод, 1979 — Любанскі камбінат буд. матэрыялаў, 1987 — Новалукомльскі завод керамзітавага жвіру. У 1990 на базе Новабярозаўскага вапнавага завода і завода сценавых блокаў створаны Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў, у 1994 на ААТ «Гідрашклоізол» уведзена тэхналагічная лінія па вытв-сці гідрашклоізолу, а на базе ВА «Мінскбудматэрыялы» створана ААТ «Керамін»; у 1995 уведзены ў дзеянне ЗАТ «БелЕўратара) (г. Ліда), у 1996 — Беларускі цэментны завод (г. Касцюковічы), а на ААТ «Гомельшкло» — прадпрыемства па вытворчасці паліраванага шкла, у 1999 — ААТ «Забудова»; у 2001 шляхам зліцця ААТ «Краснасельскцэмент» і Гродзенскага абласнога міжкалгаснага прадпрыемства па вытв-сці цэменту створана ААТ «Краснасельскбудматэрыялы».
Найлепшыя паказчыкі галіна мела ў 1990. З 1992 назіраюцца крызісныя з’явы. За 1992—95 вытв-сцьбуд. матэрыялаў скарацілася на 58% да ўзроўню 1991. Вытв-сць цэменту за перыяд з 1990 па 2002 скарацілася ў 3 разы, сценавых буйных бетонных блокаў — у 7,6 раза, мяккіх дахавых матэрыялаў — у 3,7 раза, шыферу — у 3,6 раза, вапны — у 1,9 раза, нярудных матэрыялаў — у 4,3 раза, лінолеуму — у 16,2 раза, вапняковай і даламітавай мукі — у 2,9 раза, затое вытв-сць керамічнай глазураванай пліткі павялічылася ў 2,7 раза.
У 2003 выраблена 2472 тыс.т цэменту, 1545 тыс.м³ зборных жалезабетонных канструкцый і вырабаў, 789 млн.шт. (умоўнай цэглы) буд. цэглы, 94 млн.шт. (умоўнай цэглы) сценавых буйных бетонных і сілікатных блокаў, 25 млн.м² мяккіх дахавых матэрыялаў і ізолу, 113 млн.шт. умоўных плітак шыферу, 0,9 тыс.км азбестацэментных труб і муфтаў, 659 тыс.т вапны, 18,8 млн.м³ нярудных буд. матэрыялаў, 11 175 тыс.м² керамічнай глазураванай пліткі для ўнутр. абліцоўкі сцен з фасоннымі дэталямі, 242 тыс.м² лінолеуму, 647 тыс.шт.сан. керамічных вырабаў, 2,1 млн.т вапняковай і даламітавай мукі, 22 млн.шт. фарфора-фаянсавага посуду (гл. табліцу 1).
У сучаснай галіне вялікая ўвага аддаецца ўкараненню рэсурсазберагальных матэрыялаў і тэхналогій, якія ўплываюць на памяншэнне масы і павелічэнне цеплазберагальных уласцівасцей, павялічваецца выпуск эфектыўных вырабаў і вытв-сць новых матэрыялаў і канструкцый на аснове палімернай, мясц. і другаснай сыравіны.
Прамысловасць зборных жалезабетонных і бетонных канструкцый і вырабаў займае 1-е месца ў ПБМК па аб’ёме валавой прадукцыі (22,7%, 2001). Ёй належыць важная роля ў развіцці буд. індустрыі, аднак памяншэнне маштабаў будаўніцтва, высокая энергаёмістасць вытворчасці прывялі да рэзкага зніжэння вытв-сці зборных жалезабетонных канструкцый і вырабаў (з 7424 у 1990 да 1545 тыс.м³ у 2003). Прадпрыемствы (каля 300) размешчаны на тэр. Беларусі параўнальна раўнамерна, але асноўныя магутнасці сканцэнтраваны ў Мінску (34% агульнарэсп. вытв-сці, 2002), абласных гарадах, атаксама ў Салігорску, Наваполацку, Баранавічах, Оршы, Барысаве. Найбуйнейшыя прадпрыемствы: ААТ «Мінскжалезабетон», камунальнае УП «Мінскі завод эфектыўных прамысловых канструкцый», ААТ «Завод ЗЖБ» (г. Барысаў), ААТ «Камбінат ЗЖБВ і К» (г. Орша), РУП «Баранавіцкі камбінат ЖБК», ААТ «Гроднажалезабетон», завод ЗЖБК ААТ «Мінскпрамбуд», ВРУП «Наваполацкжалезабетон».
Цэментная прамысловасць — найважнейшая падгаліна ПБМК, складае 12,8% валавой прадукцыі галіны (2001); у 2003 выраблена цэменту 2472 тыс.т. Працуе на мясц. сыравіне (мел. мергель, гліна; 15 радовішчаў, запасы 718 млн.т). Цэмент вырабляюць у Гродзенскай і Магілёўскай абласцях: найбуйнейшы — ВРУП «Беларускі цэментны завод» (г. Касцюковічы), ВРУП «Крычаўцэментнашыфер», ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» (Ваўкавыскі р-н). Праектная магутнасць 1-й чаргі ВРУП «Беларускі цэментны завод» 1,2 млн.т, тут упершыню ў сусв. практыцы выкарыстоўваецца «сухі» спосаб вытв-сці цэменту з пераўвільготненай сыравіны. З-за спаду ў будаўніцтве магутнасці цэментных заводаў Беларусі выкарыстоўваецца на 84% (2002): Выпускаюць портландцэмент маркі М 400, М 500, плануецца М 600 і вышэй. Экспарт у Польшчу, Літву, Расію і інш.
Прамысловасць сценавых матэрыялаў складае 16% валавой прадукцыі галіны (2001). Вырабляецца буд. цэгла (75 прадпрыемстваў), сценавыя бетонныя і сілікатныя блокі, панэлі розных памераў (53 прадпрыемствы). Колькасць цагельных заводаў скарачаецца. Вытв-сць цэглы з 2331 у 1990 паменшылася да 789 млн.шт. умоўнай цэглы ў 2003. Найб. магутныя прадпрыемствы па вытв-сці цэглы: ААТ «Мінскі завод будаўнічых матэрыялаў», «Брэсцкі КБМ», «Гомельбудматэрыялы», «Гродзенскі камбінат будматэрыялаў», «Кераміка» (г. Віцебск), «Керамін», «Радашковіцкі керамічны завод», «Мінскі камбінат сілікатных вырабаў», «Магілёўскі КСВ», «Любанскі камбінат будаўнічых матэрыялаў», «Оршабудматзрыялы», «Смаргоньсілікатабетон», «Забудова» (пас. Чысць), ВРУП «Обальскі керамічны завод». Сценавых буйных бетонных і сілікатных блокаў у 2003 выраблена 94 млн.шт. умоўнай цэглы. Сценавыя блокі і панэлі вырабляюць на прадпрыемствах ААТ «Мінскжалезабетон», «Смаргоньсілікатабетон», «Лідабудканструкцыя», «Салігорскпрамбуд», рэсп. унітарнае прадпрыемства «Бяроза КСВ», «Краснасельскбудматэрыялы», «Баранавіцкі камбінат ЖБК», «Завод ЖБВ» (г. Маладзечна). Перспектыўнымі з’яўляюцца вырабы з сілікатнага бетону і ячэістага бетону (ААТ «Забудова», «Оршабудматэрыялы», «Смаргоньсілікатабетон», «Гомельбудматэрыялы», «Гродзенскі камбінат будматэрыялаў», «Краснасельскбудматэрыялы», АП «Мінскі КСВ»). Вытв-сць лінолеуму і аўталіну — ААТ «Гомельбудматэрыялы».
Будаўнічую кераміку вырабляюць 11 прадпрыемстваў і вытворчасцей, яе ўдзельная вага ў галіне 15% (2001). У 2003 на Беларусі выраблена 11 175 тыс.м² керамічнай глазураванай пліткі для ўнутр. абліцоўкі сцен з фасоннымі дэталямі, 647 тыс.шт.сан. керамічных вырабаў, атаксама плітка для падлогі; чарапіца, кафля для камінаў і пячэй, дрэнажныя і каналізацыйныя трубы, кіслота- і вогнетрывалыя вырабы і г.д. Найбуйнейшае прадпрыемства па вырабе буд. керамікі ААТ «Керамін» (Мінск). Буд. кераміку вырабляюць таксама ААТ «Кераміка» (г. Віцебск), «Мінскі завод будаўнічых матэрыялаў», «Радашковіцкі керамічны завод», «Оршабудматэрыялы», «Брэсцкі КБМ», ВРУП «Обальскі керамічны завод» і «Бярозабудматэрыялы», РУП «Рэчыцкі камбінат будаўнічых матэрыялаў», АП «Полацкі камбінат будаўнічых матэрыялаў».
Нярудныя будаўнічыя матэрыялы складаюць 7,6% аб’ёму валавой прадукцыі ПБМК (2001), выраблена 18,8 млн.м³ нярудных буд. матэрыялаў (2003). Прадпрыемствы і вытворчасці (каля 350) размяшчаюцца паблізу радовішчаў пяску, пясчана-жвіровых матэрыялаў, буд. каменю. Разведана больш за 130 радовішчаў пясчана-жвіровых матэрыялаў з агульнымі запасамі 704,4 млн.м³, эксплуатуецца каля 80 радовішчаў. Прадпрыемствы спецыялізуюцца на здабычы, здрабненні і абагачэнні буд. каменю, друзу, жвіру, буд. пяску. Буйнейшае прадпрыемства РУВП «Граніт» (г. Мікашэвічы). Сыравіна — дыярыт, гранадыярыт і граніт ( Мікашэвіцкае радовішча). Мадэрнізуецца. У ліку буйных вытворцаў пяску і жвіру — ААТ «Смаргоньсілікатабетон», «Нярудпрам», «Заслаўебудіндустрыя», «Оршабудматэрыялы», АП «Полацкі камбінат будаўнічых матэрыялаў».
Вытворчасць вапнавых, гіпсавых і мясц. вяжучых матэрыялаў і вырабаў сканцэнтравана на 18 прадпрыемствах і складае 3,2% валавой прадукцыі галіны (2001). У 2003 на Беларусі выраблена 2,1 млн.т вапнавай і даламітавай мукі, 659 тыс.т вапны. Даламітавую муку і вапну вырабляюць на ААТ «Даламіт» (пас. Руба Віцебскай вобл.); гіпс, гіпсавыя пліты і панэлі, гіпсакардонныя лісты (больш за 4,5 млн.м², 2003) — на ААТ «Белгіпс» (г. Мінск); вапну — на ААТ «Бяроза КСВ», «Краснасельскбудматэрыялы», «Забудова», РУП «Клімавіцкі вапнавы завод».
Прамысловасць мяккіх дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў складае 6,2% (2001). У 2003 выраблена 25 млн.м² мяккіх дахавых матэрыялаў і ізолу; вядучае прадпрыемства СП ААТ «Дах» (г. Асіповічы), якое вырабляе рубероід, толь, пергамін, біпалікрын, бікрын, дахаэласт. Гідрашклоізол вырабляюць на ААТ «Гідрашклоізол» (в. Бронная Гара, Бярозаўскі раён) і «Гідрашклоізол» (г. Мар’іна Горка).
Вытворчасць лёгкіх порыстых запаўняльнікаў складае 1,6% валавой прадукцыі галіны (2001).
Керамзіт выпускаюць на ААТ «Завод керамзітавага жвіру» (г. Новалукомль). Вядучае прадпрыемства па вытв-сці перліту, тэнісіту, аглапарыту — ААТ «Мінскі завод будаўнічых матэрыялаў».
Цеплаізаляцыйныя матэрыялы (мінер. вата і вырабы з яе) выпускае ААТ «Гомельбудматэрыялы»; пліты цеплаізаляцыйныя, маты мінералаватныя — ВРУП «Бярозабудматэрыялы»; пліты цеплаізаляцыйныя з пенапласту полістырольнага — ААТ «Бяроза КСВ». Азбестацэментныя вырабы (шыфер — 113 млн. умоўных плітак, трубы і муфты — 0,9 тыс.км умоўных труб, 2003) выпускаюцца на ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» і ВРУП «Крычаўцэментнашыфер»; вытв-сць камплектаў лёгкіх металаканструкцый, шматслойных сценавых панэлей з эфектыўнымі ўцяпляльнікамі, афарбаванай рулоннай сталі — на РУП «Маладзечанскі завод лёгкіх металаканструкцый».
Шкляная і фарфора-фаянсавая прамысловасць складае 17,1% валавой прадукцыі галіны (2001) і ўключае каля 50 прадпрыемстваў. Асноўная прадукцыя шкляной прамысловасці — шкло паліраванае ліставое (магутнасць 44 млн.м², выраблена 17,9 млн.м², 2001), шкло бяспечнае трохслойнае паліраванае «Трыплекс», шкло загартаванае паліраванае, буд. пенашкло, шкло з металічным пакрыццём, шклотара, мэблевае шкло, шклопакеты — вырабляюць на ААТ «Гомельшкло» (пас. Касцюкоўка); узорыстае і арміраванае шкло, шклаблокі і бутэлькі з зялёнага і карычневага шкла — на ВРУП «Гродзенскі шклозавод» (764 тыс.м², 53,5 млн.шт. бутэлек, 2001). Высокамастацкія вырабы з хрусталю і шкла, сартавы посуд вырабляюць на РУП «Шклозавод «Нёман» (Лідскі р-н) і ВРУП «Барысаўскі хрусталёвы завод». Шкляную тару і гасп.-быт. вырабы выпускаюць шклозаводы: ААТ «Шкло-Глуша» (Бабруйскі р-н), ВРУП «Шклозавод Гута» (Пастаўскі р-н), СЗАТ «Шклозавод Ялізава» (Асіповіцкі р-н), ААТ «Шклозавод Залессе» (Вілейскі р-н); бутэлькі з бескаляровага шкла (15 найменняў, да 30% эксклюзіўная прадукцыя) — ЗАТ «БелЕўратара» (г. Ліда). Працуюць люстраныя фабрыкі ААТ «Мінская люстраная фабрыка», ААТ «Гомельская люстраная фабрыка» і ТАА «Люстэрка» (г. Бабруйск). Высакаякасную фарфора-фаянсавую прадукцыю і посуд выпускаюць ААТ «Мінскі фарфоравы завод» і ЗАТ «Добрушскі фарфоравы завод» (23 млн.шт., 2002), тэхнічны фарфор і вырабы з яго — філіял ААТ «Мінскі фарфоравы завод» (г. Клецк).
Патэнцыял галіны дазваляе поўнасцю забяспечыць патрэбы ўнутр. рынку. Прадукцыя ПБМК (цэмент, паліраванае і буд. шкло, керамічная глазураваная плітка, маст. вырабы з хрусталю, шкла і фарфору, лёгкія металічныя канструкцыі, порыстыя запаўняльнікі, дахавыя матэрыялы) экспартуюцца ў краіны СНГ, Нідэрланды, Італію, Францыю, Вялікабрытанію, ЗША, Германію, Польшчу, Славакію; важны гандлёвы партнёр — Расія (10% экспарту буд. матэрыялаў і паслуг).
Вытворчасць асноўных відаў прадукцыі прамысловасці будаўнічых матэрыялаў і канструкцый Рэспублікі Беларусь
1985
1990
1995
1996
1997
1998
1999
2000
2001
2002
2003
Цэмент, тыс.т
2119
2258
1235
1467
1876
2035
1998
1847
1803
2171
2472
Зборныя жалезабетонныя канструкцыі і вырабы, тыс.м³
6010
7424
1719
1370
1996
2130
1759
1424
1326
1363
1545
Будаўнічая цэгла, млн.шт. умоўнай цэглы
1997
2331
1109
1025
1149
1200
1013
827
798
889
789
Сценавыя буйныя бетонныя і сілікатныя блокі (у т. л. бетонныя блокі сцен падвалаў), млн.шт. умоўнай цэглы
309
672
173
182
151
192
202
139
99
86
94
Мяккія дахавыя матэрыялы і ізол, млн.м³
137
140
69
82
97
108
82
77
50
37
25
Азбестацэментныя лісты (шыфер), млн. умоўных плітак
369
451
138
150
223
195
182
142
123
124
113
Азбеставыя трубы і муфты, тыс.км умоўных труб
2,5
2,6
0,7
0,8
1,3
1,4
1,2
0,9
1,0
1,0
0,9
Вапна, тыс.т
928
1089
453
450
551
684
663
586
554
601
659
Нярудныя будаўнічыя матэрыялы, млн.м³
45,7
75,3
20,3
14,7
16,8
19,8
20,0
17,6
16,6
17,4
18,8
Керамічныя глазураваныя пліткі для ўнутранай абліцоўкі сцен з фасоннымі дэталямі, тыс.м²
3514
5496
6987
6467
7825
8108
8172
8884
10 651
10 679
11175
Лінолеум, тыс.м²
3728
5465
1969
1730
2289
2530
2098
991
345
337
242
Санітарныя керамічныя вырабы, тыс.шт.
73
621
434
552
587
591
479
600
452
566
647
Вапнавая і даламітавая мука, млн.т
5,3
5,6
2,0
2,0
2,7
2,3
1,5
1,5
1,7
1,9
2,1
Фарфора-фаянсавы посуд, млн.шт.
27
29
21
23
28
30
30
29
26
23
22
Беларускі цэментны завод у г. Касцюковічы.«Крычаўцэментнашыфер».