Тыго́дзень ‘тыдзень’ (ашм., Сцяшк. Сл.), параўн. старое польск. падляш. tygoʒ́eń ‘тс’ (Рэмбішэўска, Dynamika, 153). Паводле Борыся (657), адлюстроўвае гістарычнае спалучэнне са скланяльнымі формамі *tegoje dьne Р. скл. ад *tъjь dьnь ‘тыдзень’ (*tъ‑jь ‘той’ і *dьnь ‘дзень’); захавалася ў суч. польск. tegodnia, каш. tigodńa Р. скл. з пераафармленнем канца слова па ўзоры tydzień, гл. тыдзень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)