Марга́ць, моргаць, морга́ць ’міжвольна падымаць і апускаць векі’, ’падморгваць’, ’міргаць, мігцець’, (перан.) ’упускаць зручны момант’ (ТСБМ, ТС; беласт., Сл. ПЗБ), маргаце́ць ’мігацець, ззяць (аб зорках)’ (Сцяшк.), морготі́ты ’дваіцца, мітусіцца ў вачах’ (Клім.), маргану́ць (Яруш.), маргу́нь! ’пра аднаразовае марганне’ (мсцісл., Нар. лекс.), маргу́н, маргу́ха ’хто часта маргае вачыма’, узор у маргухі ’узор, пры разгляданні якога міргаціць у вачах’ (слуц., КЭС). Укр. морга́ти, рус. моргать, польск. mrugać, чэш. mrkati, мар. mrk(ot)ať, в.-луж. měrkotać ’тс’. Роднаснымі да прасл. mъrg‑ati (а пазней mъrk‑) з’яўляюцца літ. mérkti, лат. mirgt ’міргаць, жмурыць’ (Махэк₂, 379), літ. murgai, лат. mùrgi ’трызненне’, літ. mirgė́ti ’мігцець’, mar̃guoti ’тс’, ’пералівацца’, márgas ’стракаты’, лат. mir̂dzêt ’мігацець’ (Фасмер, 2, 652). Няма падстаў лічыць балтызмам палес. морготі́ты (Лаўчутэ, Балтызмы, 48).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мосенж ’латунь’ (ТСБМ), мосенз ’бронза’ (Нас., Мядзв.), масензовік ’невялікі бронзавы грэбень’ (Мядзв.), мосанз (Кюнэ, Poln., 78), ст.-бел. мосязъ, мосендзъ, мосенц, мосиондзъ, мосяжъ ’латунь’ (XV ст.) запазычаны са ст.-польск. mosiądz ’тс’, якое з с.-в.-ням. messinc (Жураўскі, Бел. мова, 62; Булыка, Лекс. запазыч., 141) < ст.-в.-ням. massing < лац. massa (Шварц, ZfSlPh, 5, 400; там жа, 42, 304). Клюге₁₉ (388) выводзіць гэту лексему з Mοσσύνοικος χαλκός — назвы народа на паўн.-усх. Малой Азіі (Герадот, Ксенафонт), што Фасмер (ZfSlPh, 19, 450) лічыць беспадстаўным. Пра даўнюю сувязь з гэтым народам піша Махэк (LF, 72, 76), прыводзячы ў якасці доказу ст.-слав. сынъ ’башня’ = ст.-грэч. μόσσυν πύργος (Гесіхій), якое супастаўляецца з асец. mκsug, mκsyg ’вежа’ і лічыцца фракійска-фрыгійск. словам (Лідэн, Зб. П. Персану, Упсала, 1922, 393).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́хаць1 ’заходзіцца ад смеху’ (Нас.), ’закрыўшыся здзекліва высмейваць’ (КЭС, лаг.). Параўн. рус. смал. кыхать ’моцна смяяцца’, укр. кихкати ’тс’, славен. kihati se ’тс’, што сведчыць аб старажытнасці гэтага значэння ў дзеяслова kyxati() (ЕСУМ, 2, 439). Лексема kyxati (sf) ’моцна смяяцца’ агульнаўсходнеславянская. Славенскую форму можна лічыць таксама ўсходнеславянскага паходжання.

Кі́хаць2 ’кашляць, чхаць’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Др.-Падб). Польск. kichać, чэш. kychati, славац. kychať, в.-луж. kichać, н.-луж. kichaś серб.-харв. кихати, славен. kihati, балг. кихам ’тс’. Як відаць з пераліку форм, у значэнні ’чхаць’ толькі заходне- і наўднёваславянская лексема. Таму можна меркаваць аб польскім паходжанні беларускага дзеяслова (Слаўскі, 2, 133). Такім чынам, kyxati ’моцна смяяцца’ (кіхаць 1) і kyxati ’чхаць’ (кіхаць 2) знаходзяцца арэальна ў дадатковым размеркаванні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жніво́ жні́ва ’уборка збожжа; ураджай’ (ТСБМ), жнітво́ (в.-дзвін., Шатал.). Рус. абл. жнива́ ’час уборкі’, дыял. жни́во́ ’жніво’, укр. жни́во, жнива́ ’тс’, польск. żniwo ’тс’, н.-луж. уст. žnivo, чэш., славац. žnivo ’тс’, балг. дыял. жни́во ’зжатае збожжа’. Ст.-рус. жниво (XVI ст.). Ц.-слав. жьниво (Міклашыч, Lex. palaeosl.). Як бел. словаўтварэнне разглядае Сцяцко (Афікс. наз., 41), але слова мае прасл. характар, калі ўлічыць яго агульнаслав. пашырэнне. Ад кораня žьn‑ (жаць1) з суфіксам i‑v‑о (гл. пра суфікс Мейе, Études, 371–373). Шанскі (1, Д, Е, Ж, 295) лічыць, што гэта адсубстантыўнае ўтварэнне, указваючы на вытворнасць ад *žьnь (параўн. чэш. žeň ’жніво’), аднак, магчыма, і аддзеяслоўнае (як ст.-слав. сѣчиво ад сѣк‑ѫ, тѧтива ад тѧт‑и). Параўн. яшчэ. ст.-рус. жнитво, жнитва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зайздросціць ’перажываць раздражненне, выкліканае перавагай іншых’. Рус. беламор., арханг., пячор, за́здрить ’убачыць’, паўн.-дзвін. зазритьлічыць ганебным’, укр. за́здрити ’зайздросціць’, за́здріти ’пабачыць’, польск. zazdrościć ’зайздросціць’, чэш. zazřiti ’убачыць’, славац. zazrieť ’глянуць, убачыць; глянуць варожа’, дыял. zazrosť, zazdrost ’зайздрасць’, славен. zazréti ’ўбачыць’, серб.-харв. за̀зрети ’убачыць; спужацца; выказаць незадавальненне’; параўн. балг. за̀зор ’сорам, жах’, макед. зазор ’сорам’. Ст.-слав. зазьрѣти ’злавацца, дакараць, абурацца’. Ст.-рус. зазьрѣти ’убачыць’ (XI ст.), ’зайздросціць’ (XII ст.), ’дакараць’ (XI ст.), Бел. форма, відаць, з польск. з устаўным ‑й‑. У ст.-бел. з XVI ст.: зайздрость, заздрость (Крыўчык, Труды яз., 39). Польск. zazdrościć утворана ад наз. zazdrość, што ў сваю чаргу утвораны ад дзеясловаў, прадстаўленнях формамі тыпу рус. дыял. зазрить, заздрить (дзе ‑д‑ устаўное), якія выніклі шляхам прэфіксацыі дзеяслова zьrěti ’глядзець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зуёк ’птушка Charadrius dubius ці Charadrius hiaticula’. Рус. зуёк, зуй ’тс’, у гаворках таксама назва іншых птушак (Tringa minuta, T. temincei, Totanus calidris, T. fuscus і інш.), серб.-харв. зу̏јак ’жук Scarabeus stercoririus’. Ст.-рус. зуй ’назва птушкі’ (XVII ст.). Зуёк памянш. да зуй, назвы птушкі, верагодна, гукапераймальнай (параўн. серб.-харв. зy̑j ’гудзенне’, зык. Гараеў, 119; Фасмер, 2, 108; Шанскі, 2, З, 114; Антропаў, дыс. Праабражэнскі пярэчыць Гараеву, але этымалогіі не дае). Младэнаў (ССУ ИФФ, 13–14 (1917/18), 64) услед за Міклашычам (404) падводзіць пад корань *zu‑ < і.-е. *gʼheu̯‑, *gʼhou̯‑ (параўн. зваць), у Покарнага (1, 413) *gʼhau‑, *gʼhau̯ə‑ ’крычаць, зваць’, прычым піша, што гэта можа быць гукапераймальнае слова. Скок (3, 664) лічыць zújati гукапераймальным, адкуль і зујак. Параўн. яшчэ з зуй1, зуй2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каз ’скажэнне’ (Гарэц.), магчыма, сюды ж kazý (Федар. Рук.). Укр. каз ’шал, шаленства’, толькі ў прымаўцы «Нехай на тебе каз найде!», рус. наўг., кем., арх. казь ’дрэнь, бруд; падла’. Рус. слова адрозніваецца фармальна і семантычна і, магчыма, наогул сюды не адносіцца, польск. дыял. kaz ’загана’, ’бяльмо’, чэш. kaz ’агрэх, дэфект (напрыклад, у тканіне)’, славац. kaz ’недахоп, дэфект’, славен. kàz ’загана, немач’, ’дэфект у тканіне’, серб.-харв. каз ’вырадак’ (слова адзначана ў XVIII ст.). Меркаваць аб статусе як бел., так і іншых слоў цяжка; Трубачоў (Эт. сл., 9, 174–175) лічыць, што прыведзеныя формы дазваляюць рэканструяваць прасл. kazъ — адваротнае вытворнае ад kaziti, гл. казіць. Што датычыцца статуса бел. каз, параўн. яшчэ ўсх.-бел. кажены ’пракажоны’ і сказа ’дэфект і да т. п.’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паро́цца ’калоць, пароць адзін аднаго чым-небудзь вострым; разрывацца, разыходзіцца ў шве; капацца ў чым-небудзь; марудна рабіць што-небудзь, корпацца’. Зваротны дзеяслоў да пароць (гл.); але адносна паро́цца ў яго апошнім значэнні існуе версія Махэка₂ (434) аб яго адменным паходжанні. Параўн. рус. дыял. поро́ться ’займацца чым-небудзь, спяшацца з чым-небудзь’, укр. пор́отися ’займацца хатняй гаспадаркай; гатаваць; поркацца’, польск. porać się, parać się ’займацца чым-небудзь’, в.-луж. porać, н.-луж. poroś ’рабіць нешта, гатаваць, даглядаць’, чэш. parati se ’рабіць нешта, займацца нечым; корпацца, поркацца’. Зыходным значэннем Махэк лічыць ’рабіць нешта’ якое, на яго думку, можа узыходзіць да пара́ (гл.). Але параўн. яшчэ по́ркацца < по́ркаць у аналагічным значэнні. Сюды ж паро́цька ’чалавек, які павольна працуе, які кепска ведае сваю справу’ (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парсю́к ’кастрыраваны самец свойскай свінні, кабан’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Гарэц., Мядзв., ДАБМ, 885; Сл. ПЗБ), ’непакладаны кабан’ (ДАБМ, 884), паршу́к ’кабан, парсюк, вяпрук’ (Сцяшк., Выг., Сл. ПЗБ), ’непакладаны кабан’ (ДАБМ, 884). Агляд формаў і значэнняў гл. яшчэ Лаўчутэ, Балтызмы, 19). Рус. разан. парсу́к ’кабан’, зах. паршу́к, парсю́к, польск. (Літва) parsiuk. Запазычанне з літ. paršùkas ’парася’ (гл. Карскі, РФВ, 49, 20; Фасмер, 3, 209; падрабязны агляд этымалагічнай літ-ры гл. Лаўчутэ, там жа). Трубачоў (Происх., 63–64) запазычанымі лічыць толькі формы з ‑ш‑; частка славянскіх форм з ‑с‑, на яго думку, магла ўзнікнуць з поросю́к у выніку моцнай рэдукцыі пераднаціскнога галоснага. Супраць Лаўчутэ (там жа), якая ўказвае, што ўсе формы на ‑ук і з гукам ‑с‑ распаўсюджаны на тэрыторыі славянскіх балтызмаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́пыт ’патрабаванне на рабочую сілу, тавар, патрэба’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр.), укр. по́пит ’запатрабаванне (тавару, асобы), патрэба; папулярнасць’, польск. popyt ’запатрабаванне (тавару, асобы), патрэба, папулярнасць’. Насуперак Банькоўскаму (2, 702), які лічыць польск. popyt калькай ням. Nachfrage ’тс’, можа разглядацца як самастойнае славянскае аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- і семантыкай выніковасці дзеяння ад пытацца (гл.), як і шэраг падобных утварэнняў, параўн. пабо́р, пада́так, паку́пка, рус. побо́р, поку́пка, по́дать, польск. pobór, podatek, ст.-польск. pokup, popłat, podaz, чэш. poptávka, славац. poplatok ’плата, збор’, славен. poprašanje ’запрос, пытанне, апытванне’, poplača ’заробак’, popúst ’зніжка’, якім адпавядаюць рознапрыставачныя, у тым ліку беспрыставачныя формы з ням. мовы: Kauf ’пакупка’, Lohn ’заробак’, Befrage ’запрос’, Unterlass ’зніжка’ і інш. У першасным значэнні попыт, імаверна, азначала ’запытанне, распытванне пра належнасць тавару’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)