Набудава́ць ’набраць, накласці поўную пасудзіну’ (ушацк., Нар. лекс.), набудава́цца ’наесціся’ (полац., Нар. лекс.). Хутчэй за ўсё ад бутава́ць ’напіхваць’ з ад’ідэацыяй да будава́ць ці ў выніку азванчэння т у інтэрвакальным становішчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кня́ваць 1 ’мяўкаць’, ’прасіць, прыставаць’ (Сл. паўн.-зах., ДАБМ). Ці не кантамінацыя ад кнаваць і канаць, канькаць (гл.), параўн. княгаць (гл.).

Кня́ваць 2 ’ледзь ісці, ледзь жыць’ (Шат.). Да кляваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кукаве́ркі ’галушкі’ (Жд. 2). Складанае слова. Першая аснова ўзыходзіць да кука 2 (гл.), якая формай нагадвае галушку. Другая аснова не выклікае пэўных асацыяцый. Ці не да вавёркі (гл.)? Магчыма, таксама кантамінацыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацые́нт ’хворы ў адносінах да ўрача’ (ТСБМ). Праз польск. pacjent ці рус. пацие́нт з лац. patiens, Род. склон patientis ’які пакутуе’ < patior ’цярплю’ (Сл. иностр. слов, 1988, 377; SWO, 1980, 540).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыбро́нак ’вяроўка, за якую зачэплены плуг’ (астрав., Сцяшк.). Значэнне, відаць, няпэўнае ці змененае, таму што корань яўна да *бро́на ’барана’, запазычанага з польск. brona. Прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне на беларускай дыялектнай глебе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пыня́лка ’кіёк для пераймання кацёлкі (у гульні)’ (Шат.), параўн. укр. піняти, пійняти ’пераняць’. Да -пяць (прасл. *jęti), суф. па‑; магчыма, кантамінацыя з пыніць (гл.), ці ад паганяць, параўн. пынять ’паганяць’ (Растарг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́йла ’нязграбны, неакуратны чалавек’ (Юрч.), укр. дыял. ро̂йло ’бялізны, тоўсты, сыты, тлусты чалавек ці жывёла’ (Нікан.). Да папярэдняга слова ройка 3 (гл.). Параўн. і ро́іла (гл.), усх.-бел. ро́йла ’непарадак’ (Яўс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́нда ’форма інструментальнай музыкі са шматразовым паўтарэннем галоўнай тэмы ў чаргаванні з пабочнымі’ (ТСБМ). Праз польскую ці рускую мову з італ. rondo ’сярэдневяковая форма танцавальнай песні’, што з лац. rotundus ’круглы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэнь ‘калена (роднасць)’: чытворты стрэнь (драг., ЖНС). Выабстрагаваны з стрэнні ‘дваюрадны’ (< стрыечны, стрэдні, гл.) назоўнік для абазначэння ступені роднасці па бацьку ці маці, узыходзіць да стрый (гл.). Гл. стрэнуць, стрэча 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́ба ‘панос’ (пін., Сл. ПЗБ). Да утроба (гл.), параўн. утроба ‘хвароба органаў стрававання’ (Мат. Гом.). Магчыма, эўфемізм з адсячэннем пачатковага у‑, успрынятага як прыстаўка ці прыназоўнік, аналагічна балг. дыял. тро́ба ‘жывот’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)