Пыні́ць ’хутка нешта рабіць, чыніць’: жнеі пы́няць жыта (ашм., Стан.), ’рабіць усё неабходнае па гаспадарцы, даглядаць’ (ТСБМ, Жд. 1, Сцяшк. Сл.), ’знаходзіцца, праводзіць час’ (Сцяшк.), ’затрымліваць, перашкаджаць’ (Яруш.), ’збіраць ягады, грыбы’ (Яўс.), пыні́цца ’ўпраўляцца па гаспадарцы’ (ТСБМ), ’знаходзіцца’ (карэл., Сцяшк. Сл.). Параўн. спыні́ць ’хутка нешта зрабіць, скончыць’ (ашм., Стан.), укр. пини́ти ’замаруджваць, перашкаджаць’. Да пяць, пну (*pęti, *pьnǫ), варыянт кораня (з падаўжэннем) *pin‑, параўн. апыніцца, апынуцца ’знайсціся ў пэўным месцы або становішчы’ (гл.), фармальна і семантычна суадносіцца з літ. pìnti ’плясці’, лат. pît, pinu ’тс’, грэч. πένομαι ’працую’, нова-в.-ням. spinnen ’прасці’, spannen ’напружваць, нацягваць’. Гл. таксама ЕСУМ, 4, 370–371.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)