Кукаве́ркі ’галушкі’ (Жд. 2). Складанае слова. Першая аснова ўзыходзіць да кука 2 (гл.), якая формай нагадвае галушку. Другая аснова не выклікае пэўных асацыяцый. Ці не да вавёркі (гл.)? Магчыма, таксама кантамінацыя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)