Ля́скавіца 1 ’смерць’ (Растарг.). Да ля́скаць, ля́снуць ’згінуць’ (гл.). Аб суфіксе ‑авіца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 82.
*Ля́скавіца 2, ля́сковіца ’маланка’ (ТС) — паводле ўдараў грому — да ля́скаць (гл.). Параўн. таксама ляската́ць ’моцна грымець і бліскаць’. Не выключана магчымасць утварэння гэтай лексемы з бліскаві́ца ’маланка’ (Сл. ПЗБ) пры кантамінацыі з ля́скаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лістанош ’паштальён’ (Сцяшк.), лістаноша ’тс’ (швянч., Сл. ПЗБ), лістаношка (валож., Жд. 2; свісл., Сцяшк. Сл.). Кніжнае слова, якое магло б быць калькай з ням. Brief‑träger (з XIV ст.). Трапіла ў бел. мову праз польскую, параўн. польск. listonosz, в.-луж. listonoš, чэш. listonoš, а таксама ўкр. листоноша (Слаўскі, 4, 285).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вілак ’дзераза звычайная, Lycopodium clavatum L.’ (маг., Кіс.). Відазменена ў адпаведнасці з беларускай фанетыкай: ‑dl‑ ⟷ ‑л‑ з польск. widłak ’дзераза’. Вілак‑дзераза ’дзераза гадавая, Lycopodium annotinum’ узнікла ў выніку наслаення запазычанай лексемы вілак на першапачатковую дзераза. Магчыма, дзераза названа вілаком паводле вілападобнасці знешняга выгляду яе. Параўн. вілакі (гл.). Гл. таксама відла́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вітаўё ’жыллё, месцазнаходжанне’ (Грыг.). Ад віта́ць з суф. ‑аўё, які ў бел. мове зрэдку ўжываецца пры ўтварэнні дэрыватаў з абазначэннем месца. Параўн. таксама рус. наўг. вита́льня ’багадзельня, прытулак для ўбогіх, падарожжаў’, укр. (стар.) вітальня ’гасцініца’ і ст.-бел. вітальніца ’пакой, святліца, у якой прымаюць гасцей’ (Крывіч, 12, 1926, 108 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дакляра́цыя ’абяцанка’ (БРС). У ст.-бел. мове деклярация, деклярацыя ’аб’яўленне, абвяшчэнне’ (засведчана з 1600 г., гл. Булыка, Запазыч., 90). З польск. declaracja ’тс’, а гэта з лац. declarātio. Параўн. даклярава́ць (гл.). Гл. яшчэ дэклара́цыя. Таксама запазычаннем з польск. мовы з’яўляецца рус. деклара́ция (якое прыйшло ў рус. мову ў Пятроўскую эпоху).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Датла́ ’датла, зусім’ (БРС). Параўн. укр. дотла́, славац. do tla. У аснове ляжыць спалучэнне *do з словам *tьlo ’аснова, зямля’: укр. тло, ст.-рус. тьло, серб.-харв. тле̏, польск. tło і г. д. (прасл. *tьlo; аб далейшых сувязях гл. у Фасмера, 4, 65). Параўн. таксама Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 178.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Намосклый ’прамоклы, размоклы (толькі пра драўлянае)’ (драгіч., Клімч.). Звязана з рус. мозглый ’гнілы’ (< *mъzglъjь), аглушэнне зычных, магчыма, у выніку збліжэння з намоклы; аднак не выключаны і зыходны варыянт кораня з аглушэннем, гл. укр. карп. москоли ’непагода’, а таксама гідронім Масква, які параўноўваюць з чэш., славац. moskva ’сырое збожжа’ (Фасмер, 2, 660).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Нягі́пта, негіпта ’непраходнае, гіблае месца ў балоце; нешта непрыемнае, цяжкае; няздольны, няварты чалавек’ (ТС). Да геаграфічнай назвы Егіпет, якая ў біблейскай традыцыі стала агульнай назвай для абазначэння беспрасветнай цемры, у тым ліку і ў духоўным плане, гл. глосу ў Скарыны: Егіпет — «темности». Параўн. таксама егіпта ’ліха’ (< грэч., Мовазнавство, 1973, 5, 60).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аскаве́нь ’торбачка для выціскання сыру’ (Сцяшк.), оскови́к ’тс’ (Вешт.). Пераасэнсаванне і звязаная з гэтым дээтымалагізацыя, а потым страта пачатковага в‑ ад слоў васкавень, васкавік ’торбачка для адціскання воску’ (Анох.); у форме васкавік ’торбачка ці хустачка для адціскання сыру’ таксама фіксуецца (жытк., лельч., мазыр., нараўл., — Вешт.; хойн., брагін.). Гл. яшчэ *аскадавец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бенефі́цыя (БРС), бенефиция ’даходная царкоўная пасада’ (ст.-бел.; Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. beneficjum (< лац. beneficium); Булыка, Запазыч., 41. Дакладней: запазычанне з формы мн. ліку beneficja, якая магла ўспрымацца як слова ж. роду. Праз польск. мову запазычаны таксама ст.-укр. бенефициум, укр. бенефі́ція, рус. бенефи́ция (гл. Шанскі, 1, Б, 91).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)