Лю́зны ’шырокі, свабодны’ (смарг., дзятл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. люзный, лезный, лиозный ’вольны, селянін, які не меў пастаяннага месца пражывання’ (XVI ст.), запазычана са ст.-польск. luźny, lóźny, loźny ’свабодны, які цесна не прылягае’, якія з с.-в.-ням. lōs ’вольны, адарваны, слаба прымацаваны’, loseсвавольны’ < і.-е. leu‑s‑ ’аддзяляць, адрываць, адрэзваць’ (Булыка, Запазыч., 192; Слаўскі, 4, 393–394). Суч. лю́зны магло быць нядаўна запазычана другі раз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распу́стасвавольны, раздураны, разбэшчаны, амаральны спосаб жыцця’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Варл., Сл. ПЗБ), ’той, хто распусціўся, свавольнік’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), роспу́ста ’тс’ (ТС); распу́ства ’распусны спосаб жыцця’ (смарг., Сл. ПЗБ), сюды ж распу́ставаць ’сваволіць’ (Сцяшк. Сл.), разпустава́цца ’рассваволіцца’ (Растарг.). Дэвербатыў ад распусціцца ’паводзіць сябе непрыстойна, разбэсціцца’ (Бяльк.), што са спалучэнняў тыпу пусці́цца ў блуд ’пайсці ў блуд’, пусці́цца сарама́ ’згубіць сорам’ і пад. Гл. пусціць, першаснае значэнне якога ’зрабіць вольным, вызваліць’ захавалася ў ст.-бел. распусты ’адпушчаныя або збеглыя сяляне’ (Гарб.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

naughty [ˈnɔ:ti] adj.

1. непаслухмя́ны, сваво́льны, гарэ́злівы, дураслі́вы (звыч. пра дзяцей);

a naughty boy не́слух, сваво́льнік, гарэ́за;

a naughty little devil мале́нькі гарэ́знік/сваво́льнік, мале́нькае чарцяня́/чарцянё;

Don’t be naughty! Не свавольнічай!

2. infml непрысто́йны, двухсэнсо́ўны, рызыко́ўны;

naughty jokes непрысто́йныя жа́рты

3. BrE, joc. нядо́бры, га́дкі (звыч. пра дарослых)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

gallows

[ˈgæloʊz]

1.

n., pl. -lowses or -lows

1) ві́сельня, шы́беніца f.

2) пакара́ньне паве́шаньнем

2.

adj.

1) Archaic or Sl. ва́рты паве́шаньня; злачы́нны, ліхадзе́йны

2) сваво́льны, гарэ́зьлівы, непаслухмя́ны, шко́дны

gallows children — гарэ́зы, няпо́слухі; шкадляры́, праку́ды

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Разбазы́раць ’разбэсціцца, зазнацца’ (Шат., Скарбы), ’рабіць, што хацець; не падпарадкоўвацца нікому’ (навагр., ЖНС), ’разбэсціцца, раздурэць’ (Янк. 3), разбазы́рыцца ’распусціцца, стаць самавольным’ (Варл.), разбазырэ́ць, разбузурэ́ць ’раздурыць’ (Нас.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’разбэсціць’ (Сцяшк. Сл.), ’разбэсціць, раздурэць’ (Янк. 3.), разбазы́рыць ’разбэсціць’, разбазы́рэць ’распусціцца: пра свавольнага і непаслухмянага’ (Чач.), розбазу́рыць ’разбэсціць, распусціць’, розбазу́рыцца ’разбэсціцца, распусціцца’ (ТС). Параўн. рус. дыял. разбузы́ритъ, разбузы́нить ’растраціць, прамантачыць (грошы, маёмасць)’. Гл. абазу́рыцца, базу́рны. Іншы пункт погляду на зыходныя формы гл. ЭССЯ, 1, 171, параўн. ЭССЯ, 31, 212 (< *obъzoriti), 225 (< *obzyriti). Магчымы ўплыў палаталізаваных формаў, параўн. бязу́рнысвавольны’ (Касп.), бязу́ры ’тс’ (Нік., Оч.), якія могуць мець іншае паходжанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сваво́льнік, ‑а, м.

1. Той, хто сваволіць; гарэза, дуронік. Варта.. [Даты] было выскачыць са школы, як за ёй са свістам гналася чарада свавольнікаў. Ракітны. — Ой, даскачашся, свавольнік, — Алена Антонаўка ківае.. пальцам. Жычка.

2. Свавольны чалавек; упарты, неслух. — Што ты робіш з мамаю, свавольнік! — ужо з ласкавай грозьбай гаварыла яна, і ў голасе чутны былі слёзы.. — Цябе ж траха машына не пераехала. Скрыган.

3. Несур’ёзны, легкадумны чалавек. [Гарошка:] — Не хапала, бачыце, яму [Рыгору Маркавічу], свавольніку, дзяўчат у сваім сяле, закахаўся ў беразаўчанку. Краўчанка. / у перан. ужыв. Эх, свавольнік палявы [вецер], Здзёр панаму з галавы! Калачынскі. Страшэнны штукар і свавольнік гэты Нёман. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкадлі́вы 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які прыносіць шкоду, страту; шкодны. [Ніна:] — Як там [у гарбарні] дрэнна было працаваць! Такое паветра там дрэннае, шкадлівае. Гурскі. Між тым усе гэтыя сляпыя агульныя выразы вельмі шкадлівы, бо яны звязваюць уніклівую думку чалавека, заспакойваюць і закалыхваюць яе, як закалыхваюць крыклівае дзіця. Колас.

2. Які часта робіць шкоду; гарэзлівы, свавольны, памаўзлівы. Такі ўжо, брат, шкадлівы [сын], Што горшага няма: Учора зноў у слівах Яго злавіў Кузьма!.. Гілевіч. Як кот — шкадлівы, а як заяц — баязлівы. Прымаўка.

шкадлі́вы 2, ‑ая, ‑ае.

Які шкадуе, выказвае спагаду, жаль. — Ціха ты! — пачуўся з печы голас, аднак не строгі, не з’едлівы, а зусім памяркоўны, нібы нават шкадлівы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wicked

[ˈwɪkɪd]

1.

adj.

1) дрэ́нны, злы, ліхі́; немара́льны; грэ́шны

a wicked person — злы, ліхі́ чалаве́к

wicked deeds — немара́льныя ўчы́нкі

2) гарэ́зьлівы, сваво́льны, зласьлі́вы

a wicked smile — зласьлі́вая ўсьме́шка

3) informal непрые́мны; суро́вы

a wicked task — непрые́мнае зада́ньне

a wicked storm — страшэ́нная навальні́ца

2.

n.

грэ́шнік -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пры́ткі1 ’хуткі, скоры, імклівы; вёрткі, спрытны’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Жд., ТС, Бяльк.); ’хуткі, жвавы, шпаркі, гарачы, азартны’ (Шпіл., Яруш.), ’упарты, свавольны’ (Ласт.), prýtki ’жорсткі ў абыходжанні’ (Яруш.), ’упарты, свавольны’ (Ласт.), prýtki ’жорсткі ў абыходжанні’ (беласт., Бел.-польск. ізал.). Сюды ж вытворнае пры́тка ’хутка’ (Сцяшк. Сл., Растарг.). Укр. дыял. притки́й ’хуткі, спрытны’, рус. пры́ткий ’скоры, хуткі, вёрткі’. Прасл. *prytъkъ(jь) паходзіць ад *prytjati (варыянты *prъtiti, *prъtěti, *prъtnǫti), прадстаўленага ў ст.-польск. pryciać, pruciać ’бегаць, рыскаць, вышукваць, корпацца’, prytnąć ’ускочыць’ (Варбат, Этимология–1971, 10), роднаснага літ. spráusti ’ўціскваць’, sprũsti ’вырывацца, выслізгвацца’, лат. sprautiês ’падымацца, прарастаць (пра бульбу)’, с.-в.-ням. spriessen ’пускаць парасткі’, ст.-англ. spréwlian ’кідацца; корпацца’, англ. sprawl ’расцягнуць’ (Фасмер, 3, 391–392); да гэтай жа асновы Махэк₂ (487) узводзіць і чэш. дыял. prtit ’прарастаць, даваць усходы’, серб.-харв. pr̀tit ’вырастаць з зямлі’, што пацвярджаецца семантыкай польск. pęd ’імкненне’ і ’парастак’, рус. побе́г ’уцёкі’ і ’парастак’ (спецыяльна гл. Варбат, Слав. языкозн., XII, 119–121: значэнне ’хуткі’ ўзнікае ў гісторыі асобных славянскіх моў). Сюды ж рус. дыял. вы́прыть ’выпіць адным махам, адразу’ (< *pry‑ti, гл. Куркіна, ОЛА, Исследов., 1994–1996, 204). БЕР (5, 738) далучае сюды і балг. при́ткам ’кідацца; піхаць, адпіхваць’, при́тнем ’адпіхнуць’, для якіх узнаўляецца праформа *pryti, паводле Геаргіева (Въпроси, 22), з зыходнай асновай *prypt‑, гл. при́пкам, при́пна ’кідацца, бегчы’; апошнія (згодна з БЕР, 5, 727) выводзяцца з *pripęti (гл. пяць, пну). Гл. прыт, прыць і наступнае слова, а таксама Этимология–1968, 92; БЕР, 5, 737 (притек); ESJSt, 12, 720.

Пры́ткі2 ’стромкі’: прыткі бераг ракі (Ласт., пад крутой). Параўн. каш. přitki ’круты, стромкі’. Паводле Папоўскай–Таборскай (SEK, 4, 131), апошняе ўтворана пры дапамозе суфікса ‑kъ (‑ъkъ‑jь) ад архаічнага славін. přiti ’тс’, для якога Хінцэ (Z hist., 195–198) рэканструюе прасл. дыял. *pri‑i‑tъ ’стромкі’ (< *pri‑i‑ti, гл. прыйсці), параўн. семантычна і марфалагічна аналагічнае лац. sub‑i‑tus ’круты, стромкі’. Борысь (SFPS, 30, 9–11) выводзіць названую форму з прасл. *prytъ < і.-е. *pru‑to‑ > архаічны прыметнік з суфіксам *‑to‑ ад і.-е. *preu‑ ’скакаць’, літаральна ’які скача, падскоквае’, што аб’ядноўвае значэнні ’хуткі, жвавы’ і ’стромкі, круты’ і параўноўваецца з беларускім пры́тны ’стромкі, круты’ і ’хуткі, рухлівы’ (гл.), параўн. таксама SEK, 4, 130.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аця́цца ’згубіць жаданне есці’ (Сцяц.). Да цяць, тну з развіццём значэння ад ’рэзаць, біць’ да ’рэзка мяняць стан або паводзіны’, параўн. зацяць, уцяць ’раптоўна змоўкнуць, схаваўшыся і прыслухоўваючыся’ (Мядзв.), зацін ’прымус’, зацінлівы ’наравісты’ (Гарэц., Сцяц.), затнуцца ’занатурыцца’ (Сцяц.), зацяты ’ўпарты’; магчыма, што на семантыку гэтых слоў аказалі ўплыў даўнія ўяўленні аб умяшанні звышнатуральных сіл (чым і тлумачылася рэзкая змена паводзін ці стану), параўн. безасабовыя формы дзеяслова зацяло́ (гаварыць) (Арх. Бяльк.), цяло́ ’схапіла, узяло’ (Нас.) і асабліва архаічнае палескае зацінаць ’загаворваць хатнюю жывёлу, якая згубілася ў лесе; заткнуўшы нож у дрэва, чараваць’, параўн. таксама засека ’чараўніцтва з мэтай, каб жывёла, якая адбілася ад статка, стаяла на адным месцы’. Дзеепрыметнік ацяты ’абрэзаны’ і ’наравісты’ адпавядае польск. ocięty зацяты, упарты, свавольны, шалёны’, ociętny ’тс’ (апошняе Брукнер (374) звязвае з архаічным ocokały ’заўзяты’ няяснага паходжання), параўн. таксама ст.-польск. o(b)cięt(y) ’той, каму адрэзалі якую-небудзь частку цела, часцей за ўсё галаву’ (Крупянка, Formacje, 70); наяўнасць балг. дыял. о́тет ’які цяжка згаджаецца’, ’непаслухмяны, своеасаблівы’, параўн. таксама выраз «ега́ си про́клет и о́тет» (каб ты быў пракляты і ?), дазваляе паставіць пытанне аб праславянскім архаізме o‑tętъ ’зацяты, наравісты’ (ад o‑tęti). Параўн. таксама ацяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)