сваво́льны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
сваво́льны |
сваво́льная |
сваво́льнае |
сваво́льныя |
| Р. |
сваво́льнага |
сваво́льнай сваво́льнае |
сваво́льнага |
сваво́льных |
| Д. |
сваво́льнаму |
сваво́льнай |
сваво́льнаму |
сваво́льным |
| В. |
сваво́льны (неадуш.) сваво́льнага (адуш.) |
сваво́льную |
сваво́льнае |
сваво́льныя (неадуш.) сваво́льных (адуш.) |
| Т. |
сваво́льным |
сваво́льнай сваво́льнаю |
сваво́льным |
сваво́льнымі |
| М. |
сваво́льным |
сваво́льнай |
сваво́льным |
сваво́льных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
сваво́льны, -ая, -ае.
1. Гарэзлівы, гуллівы.
Свавольнае дзіця.
С. ветрык (перан.).
2. Схільны да свавольства; упарты, неслух.
Нічога не слухае гэты с. сын, усё па-свойму робіць.
|| наз. сваво́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сваво́льны
1. шаловли́вый, прока́зливый, озорно́й;
2. своево́льный; стропти́вый;
с. чалаве́к — своево́льный (стропти́вый) челове́к;
с. ўчы́нак — своево́льный посту́пок
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сваво́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Гарэзлівы, дураслівы, гуллівы. І дарма, што на першы погляд яна [Кася] здавалася свавольным дзіцем, слова маткі было для яе святым законам. Васілевіч. У сцэне з Якімам Сарокам Паўлінка — Караткевіч пяшчотная, свавольная, гарэзлівая, наіўная і разумная. «ЛіМ». / у перан. ужыв. Ветрык свавольны пранёсся, Долу нагнуўшы калоссе... Лойка. // Вальнадумны, мяцежны. За смерць мяцежных і свавольных, за смерць дзяўчат і юнакоў дакляравалі каты волю — за блізкіх кроў, за родных кроў!.. Дудар.
2. Схільны да свавольства; упарты, неслух. Поп, вядома, мог бы пакараць Андрэя, але ён сам меў столькі грахоў, што пабаяўся крануць гэтага свавольнага шляхцюка. Чарнышэвіч. // Які выражае свавольства, сведчыць пра яго. Кавалёва бачыла, як ружавелі твары дзяўчат, як загараліся свавольным агнём вочы хлопцаў. Дуброўскі. Людзі свавольнай натуры з яго [Астаповіча] нават смяяцца пачалі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сваяво́льны, -ая, -ае.
Тое, што і свавольны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дуро́ны, -ая, -ае (разм.).
Свавольны, гарэзлівы.
Д. хлапец.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гарэ́злівы, -ая, -ае.
Свавольны, непаседлівы.
Г. хлапчук.
|| наз. гарэ́злівасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дураслі́вы, -ая, -ае.
Свавольны, гарэзлівы, дуроны.
Д. хлапец.
|| наз. дураслі́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
озорно́й гарэ́злівы, сваво́льны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
не́слух, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).
Непаслухмяны, свавольны чалавек (часцей аб дзецях).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)