Тоўсты, у форме капыта грыб, які паразітуе на дрэвах; чага.
губа́1, ‑ы́; мн. гу́бы, гу́б, Д ‑а́м; ж.
Скурна-мускульная рухомая складка, якая ўтварае край рота. Верхняя губа. Ніжняя губа. Сціснуць губы. Цмокаць губамі.
•••
Заячая губа — прыроджанае ненармальнае раздваенне верхняй губы ў чалавека.
З пенай на губахгл.пена.
Малако на губах не абсохлаукагогл. малако.
Надзьмуць губыгл. надзьмуць.
Развесіць губыгл. развесіць.
губа́2, ‑ы́; мн. гу́бы, губ, Д ‑а́м; ж.
Назва марскіх заліваў і бухт на поўначы СССР. Обская губа. Кандалакшская губа.
губа́3, ‑ы́; мн. гу́бы, губ, Д ‑а́м; ж.
Гіст. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная акруга ў Рускай дзяржаве 16–17 стст., якая адпавядала пазнейшаму павету.
губа́4, ‑ы́, ж.
Разм. Гаўптвахта. — Ну, раскіс. Нервы распусціў, барышня. Вернемся, — на трое сутак на губу.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́рскаць ’фыркаць, як конь’, ’паказваць незадавальненне’, ’пыхаць’, ’фыркаць са смеху’ (Касп., Нас., Байк. і Некр.; віл., беласт., Сл. ПЗБ), порс! — дня перадачы фыркання, чыхання і пад. (Нас.). Прасл.*pъrskati, утворанае ад гукапераймання з асноўнай семантыкай ’пырскаць; фыркаць’, што адлюстравалася ў варыянтнай аснове *porx‑/*pors ‑/*pъrsk‑ (Куркіна, Этимология–1994–1996, 48), параўн. укр.по́рскати ’тс’, рус.по́рскать ’пырскаць’, ’фыркаць са смеху’, польск., в.-луж.parskać ’фыркаць, пырскаць’, н.-луж.porskaś ’тс’, чэш.prskati ’тс’, славац.prskať ’тс’, pŕchať ’крапіць’, славен.prhati ’пырскаць’. Роднасныя і.-е. формы — літ.pùrst ’пырх’, purslas ’слінная пена’, purkiti, purkšti ’фыркаць, пырскаць, імжэць’, лат.pùrskât ’фыркаць. пырскаць, імжэць’, ст.-ісл.fors ’вадапад’, хец.papparš ’пырскаць, апырскваць’, ст.-інд.pŕsat‑ ’кропля’, тахар. A, тахар. Bpärs‑ ’пакрапіць’, што ўзыходзяць да і.-е.*pers‑/*porso‑ ’марасіць’ > ’пырскаць’, ’дробна сыпаць, абсыпаць’ (Фасмер, 3, 333; Бязлай, 3, 119; Сной, 496; Шустар-Шэўц, 1137).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пыл ’найдрабнейшыя часцінкі ў паветры і на паверхні’ (ТСБМ, Нас., Ян., Шат., Кос., Растарг., Бяльк., Гарэц., Мал.), пул ’тс’ (ТС; люб., Сл. ПЗБ), пыл ’лёгкія адходы пры веянні’ (Нас.), пыл, пэл ’пушок, што адлятае пры тканні’ (Уладз.), ’жар, раздражненне’: в пылу сказавъ (Нас.), укр.пил, рус.пыл, пыль ’жар, полымя; пыл, пылок; снег, пена’, польск.pył ’пылок’ (з усх.-слав., Банькоўскі, 2, 969), чэш.pyl ’пылок з кветак’, славац.pyl. Дакладных адпаведнікаў няма; узводзяць да і.-е.pū‑ ’дуць’, параўн. літ.pū̃sti, лат.pùst ’дуць’ (гл. пухаць, пыхаць), грэч.πῦρ ’агонь’ і пад. (Фасмер, 3, 418); Банькоўскі (2, 969) мяркуе пра першаснае значэнне ’дробнае парахно’ і структуру *pū‑l‑, параўн. літ.pū́ti ’ператварацца ў пыл, гніць’, pū́liai ’гной (у скуле)’, лац.pūs, puris ’тс’, і ў такім выпадку — значэнне ’жар, агонь; запальчывасць’ ад пылаць ’гарэць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
bead
[bi:d]1.
n.
1) па́церка f.
2) кро́пля, кро́пелька f.
beads of sweat — кро́плі по́ту
3) Milit. му́шка f.
to draw a bead on — прыцэ́ліцца, узя́ць на му́шку
4)
а) бу́рбалкі ў шыпу́чых ві́нах
б) пе́на на пі́ве
2.
v.t.
1) адзява́ць па́церкі, прыбіра́ць па́церкамі
2) нані́зваць як па́церкі
3.
v.i.
бурбо́ліць (пра ва́дкасьць)
•
- beads
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВО́ЛГА (у старажытнасці Ра, у сярэднія вякі Ітыль),
рака ў еўрапейскай ч. Расіі, адна з самых вял. рэк на зямным шары, буйнейшая ў Еўропе. Даўж. 3530 км, пл.бас. 1360 тыс.км². Пачынаецца на Валдайскім узв., цячэ да г. Казань амаль у шыротным, а потым у мерыдыянальным напрамку. Упадае ў Каспійскае м., утварае вял. (пл. 19 тыс.км²) дэльту.
Выток Волгі — крыніца каля в. Волга-Вярхоўе ў Калінінскай вобл. У вярхоўях Волгі працякае цераз Верхняволжскія азёры (найб. — Сцерж, Усялуг, Пена, Волга), сцёк якіх рэгулюецца плацінай (бейшлотам); ніжэй — каскад ГЭС (з вадасховішчамі): Іванькаўская, Угліцкая, Рыбінская, Горкаўская, Чэбаксарская, Волжская (Самарскае вадасх.), Саратаўская, Волжская імя XXII з’езда КПСС (Валгаградскае вадасховішча). У раёне Рыбінск—Яраслаўль і ніжэй г. Кастрама цячэ ў вузкай даліне сярод высокіх берагоў, перасякае Угліцка-Данілаўскае і Галіцка-Чухломскае ўзвышшы, далей — уздоўж Унжанскай і Балахнінскай нізін. У сярэднім цячэнні, ніжэй упадзення Акі, цячэ ўздоўж паўн. краю Прыволжскага узв., даліна асіметрычная. Правы бераг ракі высокі, левы — нізінны. У ніжнім цячэнні, пасля ўпадзення Камы, да Валгаграда асіметрычнасць даліны захоўваецца. Каля г. Тальяці Волга з У агінае Жыгулёўскія горы і ўтварае Самарскую Луку. У выніку стварэння вадасховішчаў рэжым Волгі ў значнай ступені зарэгуляваны. Ніжэй Валгаграда рака цячэ ў сваіх натуральных берагах. Волга прымае каля 200 прытокаў, найбольшыя: Ака, Сура, Свіяга (справа); Малога, Вятлуга, Кама, Самара, Вял. Іргіз (злева). Жыўленне снегавымі (80% гадавога сцёку), грунтавымі (30%) і дажджавымі (10%) водамі. Для рэжыму Волгі характэрны веснавое разводдзе (Крас.—чэрв.), летняя і зімовая межані, дажджавыя паводкі ўвосень і часткова летам. Ледастаў з канца ліст. ў верхнім і сярэднім цячэнні да пач.Крас., у ніжнім з пач.снеж. да сярэдзіны сакавіка. Сярэднегадавы расход вады каля г. Валгаград 7240 м³/с, у вусці — 7710 м³/с. Па берагах Волгі Астраханскі запаведнік, Волжска-Камскі і Жыгулёўскі запаведнікі, прыродныя нац. паркі Марый Чодра і Самарская Лука. Волга злучана з Балтыйскім м.Волга-Балтыйскім водным шляхам, з Белым м. — Паўночна-Дзвінскай воднай сістэмай і Беламорска-Балтыйскім каналам, з Азоўскім і Чорным марамі — Волга-Данскім суднаходным каналам, з р. Масква — Масквы імя каналам. Буйнейшая трансп. артэрыя еўрап.ч. Расіі, выкарыстоўваецца для водазабеспячэння і арашэння. У Волзе каля 70 відаў рыб, з іх 40 прамысловых (вобла, селядзец, лешч, судак, сазан, сяўруга, сом, бялуга, асетр і інш.). Рэгулярнае суднаходства ад г. Ржэў (3256 км). Важнейшыя прамысл. цэнтры і парты: Цвер, Рыбінск, Яраслаўль, Кастрама, Ніжні Ноўгарад, Чэбаксары, Казань, Ульянаўск, Тальяці, Самара, Саратаў, Валгаград, Астрахань. Турызм. З абвастрэннем экалагічных праблем Волгі ў 1989 пачаў дзейнасць Камітэт выратавання Волгі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Молат1, мо́лот ’вялікі цяжкі малаток’, молото́к, малаток, мылаток ’тс’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Бяльк., Тарн.; Сл. ПЗБ, ТС; драг., Жыв. сл.; нясв., Нар. словатв.). Укр.молот ’тс’, валынск. ’даўбешка’, рус.молот(ок), польск.młot, чэш., славац.mlat, славен.mlȃt, серб.-харв.мла̑т, балг.млат, ст.-слав.млатъ; прасл.moltъ з’яўляецца іт. пранікненнем (maltos) на зах.-балт. моўную перыферыю (Мартынаў, Балто-слав.-ит. изогл., Мн., 1978, 28). Блізкай да гэтай версія Нідэрмана (IF, 15, 109) — лац.malleus (< maltens) і Махэка₂ (368). Іншыя (гл. Фасмер, 2, 647) — малаімаверныя.
Молат2 ’мука са змешанага збожжа’ (Нас.), беш.мо́лът ’асадак з вадкасці’ (Нар. сл.), молата ’сусла, піўная гушча’ (Грыг.). Укр.молот ’солад’, ’жамерыны’, рус.валаг.молодь ’пена на маладым піве, квасе’, польск.młoto, młóto, młota ’солад, які выходзіць пры прыгатаванні піва’, чэш., славац.mláto ’адыходы пры гатаванні піва’, славен.mláto, mláta ’тс’, серб.-харв.мла̏та ’стоўчанае і згатаванае зерне для варэння піва’. Прасл.molto (якое з mel‑ti > малоць), запазычанае з прагерм. у выглядзе malta (Мартынаў, Лекс. взаим., 126–128; Уленбек, РВВ, 20, 40; Бернекер, 2, 73 насуперак Міклашычу, 200, Мацэнаўэру, CS, 255; Траўтман, Altpreuß., 400).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́ча1 ’апека; клопат, нагляд’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц.), рус.цеча ’удзел, клопаты’, польск.piecza ’клопат, увага, апека, нагляд; стараннасць’, н.-луж.pjeca, в.-луж.pječa ’клопат’, чэш.ресе ’клопат, апека, дагляд, ахова’, славен.pėča, peč, ресаі ’смутак, гора; клопат, стараннасць, трывога’, сюды ж таксама макед.печая ’тс’, печалба ’прыробак’, балг.печая, печаяба ’тс’, ст.-слав. печлл’ь ’пакута, мучэнне, смутак; клопат, апека’. Звычайна звязваецца з *рекіі, гл. пячы (Міклашыч, 234; Брукнер, 406; Праабражэнскі, 2, 53; БЕР, 5, 212). Інакш Махэк₂ (441): < і.-е.*кер‑ (> geh-) ’мець клопат, мучэнне’; апошняе ў прасл. мове (пад уплывам *рекіі ’пячы’) змянілася ў *peku̯‑, параўн. ст.-чэш.peč і se ’клапаціцца’, ст.-рус.пекуся ’клапачуся’. З-за такой блізкасці ў балт. мовах у *pek‑ ’пячы’ адбылася перастаноўка к — р: літ.керн, лат.cepu ’пяку’. Гл. таксама апека.
Пе́ча2 ’рана ад апёку’ (ТС). Відаць, фармальна тоеснае балг.печа ’блазна на твары’, серб.-харв.пена ’трупная пляма’, што ўзыходзіць да *pekti ’пячы’. Інакш адносна паўднёваславянскіх слоў Скок, 2, 650; БЕР, 5, 211 (з петечеі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
płyn, ~u
м. вадкасць;
płyn do mycia naczyń — вадкасць для мыцця посуду;
płyn po goleniu — ласьён пасля галення;
płyn fizjologiczny мед. фізіялагічны раствор;
płyn hamulcowy — тармазная вадкасць;
płyn do kąpieli — вадкае мыла для душа; пена для ванны;
płyn do płukania jamy ustnej — зубны эліксір
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ра́зам, прысл.
1. Сумесна, у сукупнасці з кім‑, чым‑н. І радасць уцехі, і горкія слёзы Дзялілі вы, разам ў жыцці ідучы.Броўка.[Пніцкі:] — Адзін скажа, другі скажа, дык яно разам як збярэцца — паглядзіш тады, дык яно нешта і выходзіць.Чорны.— Ну што? наеліся аладак? — Жартуе дзядзька тут з малымі Ды йдзе ўжо ў хату разам з імі.Колас.Чаму заўсёды ходзяць разам, Заўсёды разам — боль і радасць?Мацяш.
2.Разм. Адначасова. — Чаго ж бо ты цягаўся па падворку? — з ціхай ласкаю і разам з нейкім дакорам сказала маці.Колас.Канчаўся адлёт жураўлёў, а разам з ім і пагодлівае бабіна лета з яго белымі туманамі, павуцінай на ржышчы і барвовай квеценню лісцяў.Асіпенка.Хоць снягоў на дрэвах пена, Хоць займае вецер дух, — На дварэ заліўся певень Разам з песняй маладух.Янішчыц.
3. У адзін прыём. Амаль улабкі са мной прывіталася Алена Іванаўна. Не разабраўшы, што яна такое сказала мне, я адказаў ёй разам: — Ага, добры дзень.Ермаловіч.
4. Усяго (агульная сума чаго‑н.).
•••
Разам з тым — у той жа час, адначасова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)