пена...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая 1) адпавядае па значэнню слову «пена», напрыклад: пенагенератар, пенатушыцель; 2) надае слову значэнне: атрыманы шляхам змешвання з пенай, напрыклад: пенабетон, пенашкло, пенапласт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. пе́на
Р. пе́ны
Д. пе́не
В. пе́ну
Т. пе́най
пе́наю
М. пе́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пе́на пе́на, -ны ж.;

мы́льная пе́на мы́льная пе́на;

с пе́ной у рта з пе́най на губа́х.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шум², -у, м. (разм.).

Пеністы налёт на паверхні супу і пад. пры кіпенні, а таксама пена на сырадоі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́нны, -ая, -ае.

1. гл. пена.

2. Пакрыты пенай, пеністы або напоўнены вадкасцю з вялікай пенай.

Пенная вада.

П. вогнетушыцель.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́на ж., в разн. знач. пе́на; (лошадиный пот — ещё) мы́ло;

мы́льная п. — мы́льная пе́на;

п. на хва́ляхпе́на на волна́х;

ко́ні ў пе́не — ло́шади в мы́ле;

з пе́най на губа́х — с пе́ной у рта

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мы́ло ср.

1. мы́ла, -ла ср.;

2. (пена) пе́на, -ны ж.;

ло́шадь вся в мы́ле конь уве́сь у пе́не.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ки́пень м. и ж.

1. (пена) пе́на, -ны ж.;

2. (кипяток) кі́пень, -пню м., кі́пецень, род. кі́петню м., вар, род. ва́ру м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пе́на ’лёгкая пузырыстая маса на паверхні вадкасцей; маса, утвораная растворам мыла’ (ТСБМ, Шат., ТС, Сл. ПЗБ), ’пена на мыльнай вадзе’ (паўн.-усх., ЛА, 3), ’пот у каня’ (Сл. ПЗБ), ’плесня’ (арш., ЛА, 4). Сюды ж пе́нка ’пенка на малацэ’ (там жа), пе́нкі ’прыгаркі (бульба); ’лупіны (ад бульбы)’ (там жа), пе́няць ’пеніцца, пакрывацца пенай’ (Сл. ПЗБ). Укр. пі́на, рус. пе́напена, сліна’, польск. piana, н.-луж. pěnkiпена’, в.-луж. pěna ’накіп’; ’сліна ля рота’, чэш. pěnaпена, накіп’, славац. pena ’тс’, славен. pẹ́na, ст.-славен. pejna, серб.-харв. пје̏на, харв. spjȅna, макед. пена, балг. пя́на, ст.-слав. пѣныпена, пена ля рота’. Прасл. *pěna, роднаснымі да якога будуць літ. spáinė ’смуга пены’, ст.-прус. spoaynoпена піва, якое бродзіць’, лац. spūmaпена, пырскі’, pūmex ’пемза’, ст.-в.-ням. veim, ст.-інд. phḗnas (м. р.), асец. finkпена, накіп’ < і.-е. *(s)poi̯ + *‑mn‑o/*‑mn‑ā (Фасмер, 3, 231. з літ-рай; Аткупшчыкоў, Из истории, 233 і 235).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мы́ла, -а, н.

1. Рэчыва з тлушчу і шчолачы, якое лёгка раствараецца ў вадзе і ўжыв. для мыцця.

Гаспадарчае м.

Туалетнае м.

2. перан. Белая пена ў коней ад поту.

Коні ў мыле.

|| прым. мы́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)