По́рскаць ’фыркаць, як конь’, ’паказваць незадавальненне’, ’пыхаць’, ’фыркаць са смеху’ (Касп., Нас., Байк. і Некр.; віл., беласт., Сл. ПЗБ), порс! — дня перадачы фыркання, чыхання і пад. (Нас.). Прасл. *pъrskati, утворанае ад гукапераймання з асноўнай семантыкай ’пырскаць; фыркаць’, што адлюстравалася ў варыянтнай аснове *porx‑/*pors ‑/*pъrsk‑ (Куркіна, Этимология–1994–1996, 48), параўн. укр. по́рскати ’тс’, рус. по́рскать ’пырскаць’, ’фыркаць са смеху’, польск., в.-луж. parskać ’фыркаць, пырскаць’, н.-луж. porskaś ’тс’, чэш. prskati ’тс’, славац. prskať ’тс’, pŕchať ’крапіць’, славен. prhati ’пырскаць’. Роднасныя і.-е. формы — літ. pùrst ’пырх’, purslas ’слінная пена’, purkiti, purkšti ’фыркаць, пырскаць, імжэць’, лат. pùrskât ’фыркаць. пырскаць, імжэць’, ст.-ісл. fors ’вадапад’, хец. papparš ’пырскаць, апырскваць’, ст.-інд. pŕsat‑ ’кропля’, тахар. A, тахар. B pärs‑ ’пакрапіць’, што ўзыходзяць да і.-е. *pers‑/*porso‑ ’марасіць’ > ’пырскаць’, ’дробна сыпаць, абсыпаць’ (Фасмер, 3, 333; Бязлай, 3, 119; Сной, 496; Шустар-Шэўц, 1137).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)