Во́рчык 1 ’барак, пры дапамозе якога запрагаюць каня ў плуг; брусок з жалезным крукам на сярэдзіне, за які зачэпліваюцца пастронкі’ (БРС, КТС, Нас., Касп., Гарэц., Бяльк., Др.-Падб., Мядзв., Сцяшк.). Рус. о́рчик ’перакладзіна, барак для пастронкаў вупражы каня’, укр. во́рчык, польск. orczyk ’тс’. Запазычана з с.-в.-ням. ortschit, н.-в.-ням. Ortscheit ’тс’ праз польск. мову (Міклашыч, 225; Мацэнаўэр, 265; Більфельдт, 29). С.-в.-ням. слова ўтворана з ort ’вастрыё, канец’ і schit ’палена’ (Фасмер, 3, 155). Праабражэнскі (1, 659) дапускае магчымасць зваротнага ўздзеяння польск. orczyk на ням. і набліжае орчик да арчак (гл.), о́рчак ’лука, драўляны каркас сядла’, што менш верагодна.

Во́рчык 2 ’прыпрэжаны конь’ (Мат. Гом.). Гл. варчык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярхня́к 1 ’бэлька паміж вушакамі’, вірхня́к ’тс’ (Мат. Гом.), укр. параўн. верхня́к ’верхні гарызантальны брусок у аконнай і дзвярной асадзе’, рус. урал., зах.-сіб. ве́рхник, верхля́к, варон., бран., гом. верхня́к ’верхні вушак акна, дзвярэй’, славен. vȓhnjak ’тс’. Узнікла ў выніку семантычнай кандэнсацыі злучэння верхні вушак.

Вярхня́к 2, вырхня́к ’падстрэшак’ (малар., Нар. сл.), а таксама верхняк ’верхні сашнік у сасе’ (Выг.), утвораны ад прыметніка верхні і суф. ‑ак.

Вярхня́к 3, вэрхня́к ’верхні жарновы камень’ (Дразд.), талач. вірхняк ’тс’ (Шатал.), укр. верхняк, ст.- і паўдн.-рус. верхня́к ’верхні камень у млыне’, урал. ве́рхник ’тс’, славен. vrhnják ’тс’. Усходнеславянска-славенская ізалекса. Да верхні. Утворана пры дапамозе суф. ‑ак (< ‑akъ). Параўн. верхнік 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́руч ’побач, поплеч, рука пры руцэ’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр., Мал.; слонім., Арх. Бяльк.; навагр., Сл. ПЗБ; ТС, Шат., Федар.), паручкі ’тс’ (Шат.), укр. поруч ’тс’, ст.-польск. porącz ’побач, у адзін рад’. Адвербіялізаваны назоўнік, утвораны пры дапамозе прыстаўкі по- ад назоўніка рука са значэннем месца адносна утваральнага слова *porǫkjь < *po‑rǫka даслоўна ’які знаходзіцца каля рукі, пад рукой’ альбо ’апора, памагаты’, параўн. по́ручань ’брусок пры лесвіцы, уваходзе, дзвярах, за які трымаюца рукамі, парэнчы’ (ТСБМ), рус. порука, поручательство ’падтрымка’, польск. poręcz ’падпора для рук, выступ, рэйка, па якой пасоўваецца рука пры хадзьбе па сходках’, славац. poruke ’побач, пад рукой’. Гл. таксама побач, поплеч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тачы́ла ’тачыльны камень і станок для тачэння’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), точы́ло ’тс’ (Сержп. Грам., Сл. ПЗБ, Пятк. 2, ТС, Арх. Вяр., Вруб.): сам камень точыло і усё са станком (нясвіж., Нар. словатв.), сюды ж тачы́льнік ’тс’ (бераст., ЛА, 2), точы́лʼнік ’тс’ (Вруб.). Укр. точи́ло, рус. точи́ло, польск. toczydło, в.-луж. tóčnik, н.-луж. tocnik ’тс’, славац. točidlo ’паваротны круг, дыск’, серб.-харв. то̀чило ’такарны станок’, балг. точи́ло ’тачыльны камень’, макед. точило ’тс’. Вытворныя ад *točiti, гл. тачы́ць 1 ’заточваць’; формы з суф. ‑нік (назоўнікі са значэннем інструмента) утвораны з мэтай размежаваць ’станок для тачэння’ і ’брусок для тачэння’, параўн. Шустар-Шэўц, 1511.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́бацень ’планка, якая ідзе ад загнутага канца полаза ў санях да першага капыла’ (Маслен.), пабуянь ’тс’ (ТС). Да бок (гл.); у названых формах можна бачыць захаванне архаічнага чаргавання к > //: по боце, параўн. на том боіф (XVII ст.), при боцехь (Сл. Скар.) і пад. (адносна гэтай з’явы гл. Карскі, 1. 366), гл. таксама по́буцье ’тс’ (ТС), або цоканне (пераход ч у ц), як у валацня (гл.) ад валачыць. Далей ц магло быць успрынята як першаснае і пры змене пазіцыі перайсці ў т: лабатыя (< *лобоцня) ’бакавая вяроўка ва ўвязаным возе сена’ (ТС), не выключана, пад уплывам іншых лексем, напрыклад, пляцень ’галлё, якім заплятаюць пляцень’ — плетня ’тс’ (ТС). Параўн. падачы‑ на (гл.); суфіксацыя на ‑ень характэрна для назваў частак саней, воза і пад., параўн. пбперадзень ’вяз, якім замацоўваюцца галоўкі саней’, памарозяць ’брусок на капылах саней’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэ́йка ж.

1. чыг. Schíene f -, -n, Eisenbahnschiene f;

рэ́йкі мн. (пакладзеныя) Schíenenstrang m -(e)s, -stränge, Gleis n -es, -e;

◊

паста́віць на рэ́йкі in (die) Báhnen léiten;

паста́віць экано́міку на мі́рныя рэ́йкі die Wírtschaft auf Fríedensproduktion [auf den Fríedensbedarf] úmstellen;

2. (вузкая дошка або брусок) Léiste f -, -n, Látte f -, -n, Stánge f -, -n; геад. Mésslatte f; спарт. Sprúnglatte;

збіць рэ́йку (die Látte) réißen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

СА́НІ,

палазовы трансп. сродак, які шырока выкарыстоўваецца зімой, калі ўстанаўліваецца снежнае покрыва. С. возяць коні, алені, сабакі. Да С. адносяцца простыя С., нарты народаў Поўначы і розныя віды С. з кузавам. С. больш старажытныя, чым калёсная павозка, яны былі вядомы не толькі ў паўн. народаў, але і ў паўд. краінах. С. выкарыстоўвалі ў пахавальным абрадзе ў Стараж. Егіпце і Стараж. Русі. У сярэдневякоўі важныя службовыя асобы рабілі ўрачыстыя выезды на С. і летам. Існуюць таксама С. і без палазоў: некат. віды валакушы, табаган канадскіх індзейцаў і інш. У наш час у розных галінах гаспадаркі на Крайняй Поўначы выкарыстоўваюць аэрасані. С. выкарыстоўваюцца таксама ў спарт. мэтах (гл. Санны спорт).

На Беларусі архаічныя С. мелі натуральныя, крыху выгнутыя кверху палазы з абрубкамі сукоў, што выконвалі функцыю капылоў. Эвалюцыя С. ішла па шляху функцыянальнага і сац. размежавання, што абумоўлівала іх тыпалагічную разнастайнасць і канструкцыйныя асаблівасці. Паводле прызначэння ўсе С. можна падзяліць на некалькі тыпаў: звычайныя рабочыя, кары (лесавозы), выязныя (вазкі) і ручныя (санкі). Найб. пашыраны былі рабочыя С. У тыповым варыянце ўяўлялі сабой 2 палазы, злучаныя па капылах гнуткімі (часцей дубовымі) вязамі, якія загіналіся канцамі на 180° вакол пары процілеглых капылоў. Паўзверх вязаў на канцы капылоў паралельна полазу набіваліся драўляныя брускі (намарзня, намаржня, наклеска). У адным выпадку палазы мелі натуральна выгнутую галоўку (копанкі, копані), у другім — іх гнулі пасля распаркі з дубовага, ясеневага, вязавага дрэва на спец. прыстасаванні — гбале (шаблон па форме полаза, высечаны ў калодзе або зроблены на сцяне пабудовы). Выгнутую форму фіксавала іцвіна (папліска) — хордавая перакладзіна, што злучала галоўку полаза з пярэднім капылом. За пярэднія капылы нярэдка мацавалі і аглоблі для коннай ці валовай запрэжкі. Перакрыццё С. утваралі дошкі ці луб, што накладваліся паверх вязоў. Для павелічэння пагрузачнай пляцоўкі ўладкоўвалі развалкі (розвальні). У сял. гаспадарцы рабочыя С. выконвалі універсальныя функцыі. Адносная лёгкасць канструкцыі дазваляла выкарыстоўваць іх для пасажырскай язды, пры гэтым у задняй частцы С. устанаўлівалі трохбаковую крацістую драбінку накшталт кузава вазка. Пры перавозцы малагабарытных і сыпкіх грузаў, паездцы на мясц. рынак і інш. паверх С. ставілі плецены паўкош (палукаш). Рабочыя С. выкарыстоўвалі замест караў пры перавозцы лесу; для гэтага на намаржні ўпоперак С. мацавалі тоўсты брусок (лісіцу), на які клалі камлёвую частку бервяна, а пад верхавіну падводзілі падсанкі, якія амаль не адрозніваліся па форме ад рабочых С., але мелі меншыя памеры. Іх выкарыстоўвалі для розных дробных перавозак, работы каля дому, у святочных катаннях і інш.

Выраб С. нярэдка вылучаўся ў самаст. промысел. У панскіх маёнтках і дзярж. эканоміях існавалі асобныя «службы санніцкія», майстры якіх былі вызвалены ад цяглавых павіннасцей. Напр., паводле інвентара Ваўкавыскага двара, саннікі складалі асобны пасёлак з 8 службаў. Санны промысел быў пашыраны ў сельскай мясцовасці як вытв-сць на заказ і на рынак. Часта ён існаваў неаддзельна ад стальмашнага рамяства, што тлумачылася падобнай тэхналогіяй і універсальнымі навыкамі майстроў. У пач. 20 ст. пашырылася кааперацыя саннага і кавальска-слясарнага промыслаў: у С. павялічвалася колькасць жал. дэталей, на якія прыпадала найб. эксплуатацыйная нагрузка; палазы сталі больш тонкія і падбіваліся паласавым жалезам; іцвіны замянялі жал. стрыжнямі; акоўка давала магчымасць шырэй выкарыстоўваць замест вязоў брусковыя папярочнікі. У наш час традыц. С. ўжываюцца ў сельскім побыце пры перавозках на кароткія адлегласці і ў асабістых гаспадарках.

В.​С.​Цітоў.

Сані.

т. 14, с. 149

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Клёк 1 ’розум, развага’, ’косны мозг’ (ТСБМ, Нас., Шат., Грыг., Янк. БП, Сцяшк., Гарэц., Бяльк., Ян.). Да клёк 2 (гл.) семантычны пераход: ’жыццёвая сіла’ > ’розум’.

Клёк 2 ’жыццёвая сіла, сокі, клейкасць’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк., Мядзв., Мат. Гом., З нар. сл., Ян.), ’расол ад селядцоў’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк.). У гэтым значэнні слова трэба разглядаць як кантамінацыйнае ўтварэнне на аснове крак (гл. кракавіна) і клей 2 (гл.). Параўн. бел. кракавіна ’жабурынне’, польск. klej ’тс’, рус. клёк ’тс’. Параўн. таксама Грынавецкене і інш. LKK, 16, 170.

Клёк 3 ’дзіцячая гульня, палачка’ (Мат. Гом., Сцяц., Нар. словатв., Ян.). Укр. кльок ’дзіцячая гульня «свінка»’, рус. клёк ’гульня ў гарадкі’, клёка ’драўляны брусок для гэтай гульні’. ЕСУМ (2, 471) сцвярджае генетычную сувязь з клюк ’дзіцячая гульня, драўляны гак’. Гл. клюка.

Клёк 4 выкл.-дзеясл. форма: «Нам клёк у грудз[e]: здагадаліса…» (Янк. II). Гукапераймальнае. Параўн. ст.-рус. клекати ’біцца (пра сэрца)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bar

I [bɑ:r]

n.

1) брусо́к -ка́ m., зьлі́так -ку m., плі́тка f., кава́лак -ка m.

a bar of iron — брусо́к жале́за

a bar of gold — зьлі́так зо́лата

a bar of chocolate — плі́тка шакаля́ду

a bar of soap — кава́лак мы́ла

2) жэ́рдка f.; кол, кала́ m.; шта́ба, за́саўка, зава́ла, запру́да f.

3)

а) перашко́да f.

б) нано́с пяску́, меліна́ пры ву́сьці ракі́

4) паласа́ сьвятла́ або́ ко́леру

5) Mus. та́ктавая ры́са; такт -а m.

6) бар -у m

7)

а) адвака́цкая прафэ́сія

б) адвака́ты, пра́ўнікі

в) ме́сца ў судзе́ для адвака́та або́ абвінава́чанага

8) суд -у m.

9) Law спыне́ньне судо́вага працэ́су

II [bɑ:r]

1.

barred, barring, – v.t.

1) засо́ўваць; заклада́ць шта́бай, жэ́рдкай

2) зачыня́ць (-ца)

3) спыня́ць, перашкаджа́ць, загараджа́ць

4) забараня́ць

to bar from — не дапушча́ць да каго́-чаго́

5) пазнача́ць каляро́вымі пало́скамі

2.

prep.

за вы́няткам, апрача́

bar one — за вы́няткам аднаго́

bar none — бяз вы́нятку

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пыж 1 ’драўляная затычка для круглай адтуліны’ (Нас.), ’кавалачак дрэва, які закладваецца ў вугал зруба пры спалучэнні бярвенцаў’ (жабін., Нар. сл.), пыжч ’тс’ (кам., там жа), пыж ’калок, якім прымацоўваецца ярмо да дышля воза або саней’ (Бес.), ’невялікі драўляны шар або абрубак ад палкі (пры гульні “ў пыжа”)’ (Нас.; БНТ, Гульні), ’затычка з лямцу, шэрсці або картону ў патроне для паляўнічай стрэльбы’ (ТСБМ), ’малеча, карапуз’ (Бяльк.), мн. л. пыжэ́ ’стрыжні птушыных пер’яў’ (карэліц., Сл. ПЗБ), ’бутоны’ (навагр., Жыв. сл.), пы́жык ’кароценькая затычка; тоўсценькае дзіця’ (Нас.), ’тоўсты блін з кіслага цеста; булачка’ (рас., Шатал.; шальч., Сл. ПЗБ), ’хлопчык, які слаба расце, малы’ (Бяльк.), параўн. укр. пиж ’від дзіцячай гульні’, рус. пыж ’затычка ў патроне; пустое, няўсхожае насенне; шар або абрубак (у дзіцячай гульні); папярочны брусок у носе і карме лодкі; булачка’, пы́жык ’маларослы, надуты чалавек’; адносяць сюды і балг. пи́жо ’нехрышчонае дзіця’. Значэнне гэтай групы слоў канцэнтруецца вакол паняццяў ’затычка, шпунт, калодачка’, ’неразвіты плод’, ’пышка, булачка’, што дае магчымасць далучыць сюды бел. пужо́к ’схованка для рыбы ў канцы лодкі’ і пужы́на ’пустое зерне’ (гл. зыходныя формы, хутчэй за ўсё, *пыжок, *пыжына з тыповым для тураўскай гаворкі пераходам ы > у пасля губных). Роднаснае літ. paugžlỹs, pūgžlỹs ’апалонік’, pùžas ’брухаты’, pùžti ’аслабець’, узыходзіць да і.-е. *pōu̯‑, *pū‑ ’дуць, надувацца’, што дае падставы для рэканструкцыі асновы прасл. *pyž‑ (Куркіна, Этимология–1971, 71–72); Тапароў (Балтийские яз., 45) лічыць рус. маск. пыж ’бясплоднае, няўсхожае насенне’ балтызмам, што малаверагодна па лігвагеаграфічных прычынах; па семантычных і лінгвагеаграфічных прычынах сумнеўна вывядзенне рус. арх. пыж ’папярочны брусок, устаўлены ў нос лодкі’, параўн. пск. носовой пыж, кастр. ’нос судна’ з комі, удм. piž ’лодка’, мар. puš ’тс’ (Фасмер, 3, 417).

*Пыж 2, пуж ’гарнастай’, памянш. пы́жык: раншы дорогі буў пыжык (ТС), пы́жык ’паўночны алень ва ўзросце да двух месяцаў, а таксама футра з яго’ (ТСБМ). Выводзяць з удм. pužej ’паўночны алень’, комі pež ’аляня, якое яшчэ не мае рагоў’ і пад. (Фасмер, 3, 417: лічыць гатую этымалогію “безукоризненной”); іншая версія — аднясенне пыж 2 да пыж 1 (Праабражэнскі, 2, 159 і інш.) па лінгвагеаграфічных і семантычных прычынах, параўн. рус. дыял. пы́жик ’шкура невялікага мядзведзя’, ’птушка Vanellus gregarius Pall.’, ’стэпавы кулік, Charadrius’ (адносна апошняй гл. Фасмер, 3, 418), здаецца больш прымальнай. Чарных (2, 87) мяркуе, што фіна-угорскія словы запазычаны з рускай мовы, аналагічна Анікін (416–417), які схіляецца да версіі паходжання ад рус. пыж ’камяк’, пы́жить ’настаўляць, растапырваць’, гл. пыж 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)