помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. ў в. Свяцк Гродзенскага р-на. Размешчаны ў б. маёнтку Валовічаў (у пач. 20 ст. належаў Ю.Гурскаму). Пабудаваны паводле праекта італьян.арх. Дж.Сака для гродзенскага маршалка Ю.Валовіча і яго сына Антонія. Уключаў палац, капліцу. гасп. пабудовы, парк. Фарміраваўся ў 2 этапы: у 1779 — буд-ва і афармленне інтэр’ера палаца ў раннекласіцыстычным стылі, у пач. 19 ст. — дапаўненне агульнай кампазіцыі бакавымі флігелямі з галерэямі-каланадамі. Рэканструяваны ў 1930-я г. (арх. А.Сасноўскі). Цэнтр. корпус палаца — 2-павярховы мураваны будынак з цокальным паверхам, накрыты высокім ламаным мансардавым дахам. Гал. фасад расчлянёны 3 рызалітамі (цэнтральны — 4-калонны з трохвугольным, бакавыя — з лучковымі франтонамі). Дваровы фасад з 5-гранным эркерам, дэкарыраваны пілястрамі і завершаны гранёным шатровым дахам. У дэкоры будынка выкарыстаны дробныя пілястры, парталы ўваходаў, вузкія рызаліты.
Інтэр’еры аздоблены размалёўкамі (маст. Т.Манькоўскі, Ф.Смуглевіч; не захаваліся), мелася зала ў пампейскім стылі. Элементы інтэр’ера (панэлі, каміны, люстры, вазоны, мэбля і інш.) былі зроблены па эскізах і пад кіраўніцтвам Сака. Флігелі пастаўлены перпендыкулярна да асн. корпуса, накрыты вальмавымі дахамі, аздоблены руставанымі лапаткамі; адзін выкарыстоўваўся пад жыллё, у другім — манеж. З асн. корпусам злучаны паўцыркульнымі галерэямі ў выглядзе аркад. Насупраць палаца ў 19 ст. ў рэтраспектыўна-гатычным стылі пабудавана капліца. Парк пейзажнага тыпу (пл. 12 га) закладзены ў канцы 18 — пач. 19 ст. Размешчаны на 2 пагорках, у лагчыне — сістэма вадаёмаў на розных узроўнях, за імі лясны масіў. У 1985 парк адноўлены паводлеспец. праекта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЯЛКА,
машына для высявання насення с.-г. і лясных культур, а таксама для ўнясення мінер. угнаенняў. Бываюць трактарныя (навясныя, паўнавясныя, прычапныя), конныя і ручныя.
Паводле спосабу сеяння адрозніваюць С.: радковыя — для высявання насення звычайным радковым, вузкарадковым, шырокарадковым і стужачным спосабамі; гнездавыя — для сяўбы групамі (гнёздамі); пункцірныя (дакладнага высявання) — для высявання насення на аднолькавай адлегласці ў радку; пункцірна-гнездавыя — для размяшчэння насення гнёздамі на аднолькавай адлегласці; раскідныя — размяркоўваюць насенне траў і ўгнаенне па плошчы поля. Паводле прызначэння бываюць С.: для сяўбы збожжавых культур (у т. л. камбінаваныя зернетукавыя для адначасовага высявання асн. культуры, мінер. угнаенняў і падсявання насення траў); сяўбы прапашных культур (кукурузныя, цукровабураковыя, бавоўнавыя); ільняныя і агароднінныя; спец. прызначэння (лясныя, парніковыя, плодагадавальнікавыя і інш.). У раёнах з ветравой эрозіяй пашыраны камбінаваныя сеялкі-культыватары для сяўбы на глебах, апрацаваных безадвальнымі прыладамі. Пры сяўбе яны рыхляць глебу, падразаюць пустазелле, высяваюць мінер. ўгнаенні і прыкачваюць засеяныя радкі.
На Беларусі фірма «Лідаграпраммаш» выпускае разнастайныя С. для сяўбы збожжавых, зернебабовых і травяных культур, Брэсцкі электрамех. з-д — сеялкі СПУ-6 «Бярэсце» для сяўбы збожжавых культур і травасумесей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гла́бка ’верхняя планка ў драбінах воза’ (Шатал.). Параўн. укр.гла́бці ’лубкі ў санях; сані, абшытыя лубкамі’ (Грынч.). Паводле Рудніцкага (637), вытворнае ад асновы *glab‑, якая чаргуецца з *glob‑ (аб гэтай апошняй гл. Рудніцкі, 650) і ад якой утварылася таксама аглобля, галобля і да т. п. Гл. яшчэ ў Фасмера, 1, 413: глоба́ ’папярочная бэлька, жардзіна, доўгі шост’, укр.глоба́ ’дрэва, якое расце коса; жалезны клін’. Гэта група слоў, паводле Фасмера, адносіцца да рус.огло́бля. балг.сглобя́ ’збіраю, змацоўваю’, польск.głobić і г. д. (аб далейшых сувязях гл. у Фасмера). Параўн. яшчэ Слаўскі, 1, 291 (пад głobić).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гульта́й ’гультай’ (БРС, Нас., Касп., Бяльк., Сцяшк., Жд. 1). Слова не вельмі яснага паходжання. Параўн. рус.гультяй, гультай ’тс’, укр.гультай, гільтай. Сабалеўскі (Slavia, 5, 448) выводзіў гэтыя словы з *гольтай. Фасмер (1, 473) звязваў гультай з гулять. Польск.hultaj, holtaj, паводле Слаўскага (1, 435–436), запазычана з укр., якое быццам паходзіць з даўняга *golьtajь *golьtjajь (так ужо ў Сабалеўскага), да *golъ ’голы’. Адносна суфіксацыі і магчымых балтыйскіх уплываў параўн. Мартынаў, Лекс. балтызмы, 24. Паводле Трубачова (Эт. Сл., 7, 171), зыходным з’яўляецца назва дзеяча тыпу *gulʼajь (ад *gulʼati) з суфіксам ‑jь. Формы тыпу гульта́й другасныя (з эпентэтычным ‑t‑). Няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каструбава́ты ’шурпаты’, ’шорсткі’ (ТСБМ, БРС). Параўн. рус.коструба́тий ’шурпаты’, ’лахматы’. Параўн. і ў іншых слав. мовах: укр.ко́струб ’неахайны’, коструба́тий, чэш.kostrba ’узлахмачаная галава’, kostrbatý ’каравы, шурпаты’, польск.kostrubaty і г. д., Фасмер, 2, 349. Поўны агляд слав. форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 11, 163, які выстаўляе праформы *kostrъba, *kostroma. Паводле Фасмера, 2, 349, звязана з рус.косте́рь і роднаснымі; Трубачоў выстаўляе зыходнае *kostra ’шкілет, касцяк’, ’кастрыца, адзеравянелая частка сцябла льну’. Слова *kostra роднаснае, паводле Трубачова, 159, славянскаму *kosterь. У аснове гэтых утварэнняў ляжыць слова *kostь (гл.). Параўн. яшчэ кастры́ва ’крапіва’, кастры́ца (гл.). Гл. таксама агляд Слаўскага, 2, 531–532.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Като́лік. Параўн. рус.като́лик, укр.като́лик. У помніках ст.-бел. мовы католикъ ’католік’ адзначаецца з канца XVI ст. Паводле Булыкі, Запазыч., 143, яно папала ў ст.-бел. мову непасрэдна з польск. (параўн. польск.katolik ’тс’); польск. слова запазычана (таксама ў XVI ст.) з царкоўнага лац.catholicus ’католік’ (а гэта апошняе з грэч.καθολικός ’агульны’. З лац. мовы непасрэдна запазычаны і ням.Katholik, франц.catholique ’тс’. Гл. Слаўскі, 2, 102–103. Паводле Слаўскага, там жа, з польск. мовы непасрэдна ўзяты (акрамя бел.) таксама рус.като́лик, укр.като́лик. Гл. яшчэ Фасмер, 2, 210; падрабязна Шанскі, 2, К, 96–96.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клім ’злодзей’ (Рам.). Параўн. польск.klimkować, klinkować, klinikiem rzucać ’падманваць, ашукваць’. Зафіксавана ўпершыню ў помніках на беларускай моўнай глебе (Будны, XVI ст.). Паводле Брукнера (234), гэтыя выразы ўзніклі ў сувязі з дыскусіяй аб аўтэнтычнасці твораў папы Клімента I. Супраць Слаўскі (2, 225), які лічыць, што klimkować звязана з кипъкъ: klinkiem > klimkiem. Пры гэтым прыводзяцца такія паралелі: бел.клінок ’падман’ (у выразе клінкі падбіваць). Аналагічныя фразеалагізмы ёсць і ў іншых славянскіх мовах (гл. клшокз). На карысць гэтага тлумачэння сведчыць, паводле Слаўскага, варыянт klinkować. Калі гэта версія справядлівая, трэба лічыць лексему клім як рэзультат зваротнага словаўтварэння ад klimkować.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жы́чыць ’жадаць, віншаваць’ (Нас., Сцяшк. МГ, Колас). Рус.дыял.варонеж.жи́чить ’пазычаць’, разан. ’наказваць’, укр.дыял.жи́чити ’жадаць, віншаваць’, польск.życzyć ’прагнуць, жадаць камусьці ці сабе; віншаваць’, в.-луж.žičić ’забяспечваць, даць, дазваляць’, н.-луж.žycyś ’даваць, дазваляць, віншаваць’, чэш.дыял.žičiti ’жадаць, віншаваць’, славац.žičiť ’тс’. Ст.-бел.жичити, зычити (1526 г.), ст.-рус.зычити (1567 г.) у польскіх справах. Паводле Брукнера, 669; Голуба–Копечнага, 305; Махэка₂, 498, *požitčiti (> pożyczyć) ад požitek ’польза, карыстанне’, адкуль (шляхам зваротнага словаўтварэння?) і życzyć. Бел., паводле Пальцава (Бел. лекс., 130), Булыкі (Запазыч., 114), з польск. яшчэ у XVI ст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раме́снік ’саматужнік’ (ТСБМ, Нас.), рамясні́к ’тс’ (Сл. ПЗБ), ramiéśnik ’чалавек, што мае нейкі талент у руках’ (Варл.). Параўн. ст.-польск.rzemięślnik ’тс’, дзе насавы лічыцца гіперправільным (Фасмер, 3, 469). Імаверна, першасная форма *remes‑/*remest‑/*remęs‑, параўн. ст.-літ.remẽsas ’рамеснік’, remẽstas ’рамяство’, лат.remesis ’цясляр’, што дало вытворныя рамеснік і рамяство (гл.). Меркаванне Аткупшчыкова (Лекс. балтызмы, 31–35) пра балтыйскую аснову, параўн. ст.-літ.remẽsas ’рамеснік’, лат.remesis ’цясляр’, паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 147), недастаткова аргументаванае. Паводле Віткоўскага (Зб. Русэку, 237) — паланізм (< польск.rzemieślnik), які выцясніў з XIII ст. вядомы яшчэ з часоў “Рускай Праўды” царкоўнаславянізм ремьствьник/ремественик ’рамеснік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скі́цер ‘кавалак (сала)’ (бярэз., Сл. ПЗБ), ‘вялікі кусок сала’ (бярэз., бых., кіраў., ЛА, 4), скіце́р ‘свежаніна, якую даюць суседзям, родным’ (Мат. Гом.), ст.-бел.скитера (скитерть) ‘кавалак сала’ (1530 г., Булыка, Лекс. запазыч., 119). Паводле Непакупнага (Связи, 195–196), слова ў формах скіцер, аскіцер паходзіць з літ.sketerà ‘шыя (жывёліны); карак’, sketẽrius ‘тс’, ‘кавалак сала’, якое ў значэнні ‘свежаніна; кавалак мяса або сала, што нясуць суседзям пасля забою свінні (цяляці, авечкі)’ распаўсюджана ў Жлобінскім р‑не, на Чачэршчыне і ў Быхаўскім р‑не. Аднак, паводле яго заўвагі, ‑і‑ застаецца няясным. Агляд літ-ры гл. яшчэ Лаўчутэ, Балтизмы, 50.