1. Зменшаны чарцёж зямной паверхні або яе часткі з пераважным улікам тых або іншых спецыяльных прымет. Геаграфічная карта. Тапаграфічная карта. Лінгвістычная карта.// Чарцёж зорнага неба або паверхні планеты. Астранамічная карта. Карта Месяца.
2. Адзін з цвёрдых папяровых лісткоў, якія складаюць набор (калоду) для гульні і адрозніваюцца паміж сабой па намаляваных на іх умоўных фігурах або ачках чатырох масцей. Калода карт. Тасаваць карты. Казырная карта.//мн. (ка́рты, карт). Гульня пры дапамозе такіх лісткоў. Гуляць у карты. □ Вечарамі зімой збіраліся малінаўцы да каго-небудзь на вячоркі, бесперапынна курылі і рэзаліся ў карты — у воза або ў дурня.Чарнышэвіч.
3. Ліст паперы, бланк, які трэба запоўніць спецыяльнымі звесткамі. Санаторная карта. Тэхналагічная карта.
•••
Контурная карта — геаграфічная карта, на якую нанесены абрысы вадаёмаў і сушы без назвы іх.
Нямая карта — вучэбная геаграфічная карта без абазначэння назваў.
Сінаптычная карта — геаграфічная карта, на якую нанесены звесткі аб надвор’і, атрыманыя адначасова ў розных месцах (служыць для прадказання надвор’я).
Зблытаць картыгл. зблытаць.
(І) карты ў рукікаму — пра таго, хто мае ўсе магчымасці, умовы для чаго‑н.
Карта (стаўка) біта — пра чый‑н. пройгрыш, правал.
Раскрыць картыгл. раскрыць.
Скласці картыгл. скласці.
Ставіць на картугл. ставіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зрабіць кароткім або больш кароткім. Каб скараціць дарогу, хлопцы звярнулі на поле і пайшлі, шастаючы ботамі, па ржэўніку.Хомчанка.Я павярнула, каб скараціць шлях, у сквер.Савіцкі.Вершы Танка нельга дапоўніць дадатковымі строфамі або скараціць.Кучар.Настаўніца не толькі выправіла граматычныя памылкі, але і скараціла тэкст.Жычка.// Зрабіць менш працяглым у часе. Скараціць рабочы дзень. □ — Мне тэрмін скарацілі, — задаволена кажа Валодзя.Васілевіч.// Заняць, запоўніць час чым‑н.; зрабіць менш прыкметным час працякання чаго‑н. — Мо шахматы прынесці? — пытаецца Меер. — Давай, скароцім час.Карпюк.Відаць, .. [суседу Міхася] таксама было холадна і нудна, ён гаворкай хацеў скараціць чаканне раніцы.Машара.// Замест поўнай назвы абазначыць што‑н. пачатковай літарай, часткай слова і пад.
2. Зменшыць, абмежаваць колькасна або па велічыні, у аб’ёме. Скараціць штаты. □ Было тое вясною, Яўген Данілавіч дачуўся, што гэты шалёны старшыня самавольна скараціў плошчу пад авёс і ячмень і павялічыў плошчу пад лён.Паслядовіч.// Звузіць, зменшыць (вытворчасць, выраб чаго‑н. і пад.). Скараціць вытворчасць.
3.Разм. Звольніць (з работы, службы). Але тут пачаліся розныя непрыемнасці на фабрыцы. Скарацілі чамусьці з сотню рабочых.Лынькоў.
4. У матэматыцы — падзяліўшы на які‑н. лік, выразіць у меншых ліках. Скараціць дроб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Клён1 ’дрэва клён або драўніна гэтай расліны’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Касп., Сцяшк., Бяльк.). Ст.-рус.кленъ, рус.клён, укр.клен ’тс’, балг.клен, макед.клен, серб.-харв.кле̏н, славен.klèn ’тс’, польск.klon, чэш.klen, славац.kleń, в.-луж.klen, н.-луж.klon ’тс’. Індаеўрапейскі характар гэтай назвы дрэва вельмі праблематычны, паколькі мы не маем ніводным надзейнай паралелі за межамі славянскіх моў. Балтыйскія паралелі (літ.klẽvas, лат.kļavs) трэба лічыць формамі з іншымі дэтэрмінатывамі, але паколькі каранёвая частка нам невядомая, гэта супастаўленне застаецца нявытлумачаным. Кельцкія адпаведнікі здаюцца больш блізкімі (ірл.cuilenn, уэльск.kelyn ’клён вастралісты’). Але кельцкія формы можна разглядаць толькі як магчымую крыніцу. Параўн. іншую славянскую назву клёна — явар, якая традыцыйна лічыцца пранікненнем з германскіх моў. Трэба таксама адзначыць, што германскія назвы клёна, якія разглядаюцца як паралелі да славянскіх і кельцкіх (ст.-ісл.hlynr, ст.-англ.hlyne, с.-в.-ням.līn‑), можна таксама разглядаць як кельтызмы. Параўн. Махэк, LP, 2, 154, які разглядае назву клёна як праеўрапейскую субстратную.
Нырнуць пад ваду (ніжэй за ўзровень вады, углыб). Працаваць пад зямлёй (ніжэй паверхні, напр., у шахце). Пасадзіць пад замок (заперці). Пад гарой зялёны гай.
2. Каля, у непасрэднай блізкасці ад чаго-н., а таксама ў зоне дзеяння, размяшчэння чаго-н.
Жыць пад Віцебскам.
Папаў пад халодны душ.
3. Указвае на тое становішча, стан, у які ставяць каго-, што-н. ці ў якім знаходзіцца хто-, што-н.
Працаваць пад кіраўніцтвам каго-н. Браць пад строгую ахову.
Быць пад пагрозай.
Знаходзіцца пад судом.
4. Для чаго-н.
Зруб пад новы дом.
Поле пад аўсом.
II.з В.
1. Падтрымліваючы знізу.
Узяць пад руку.
2. Пра час: блізка да чаго-н., перад чым-н.
Бралася (безас.) пад дзень (пачынала світаць). Гэта было пад свята.
Пад старасць.
3. У выглядзе чаго-н., падобна на што-н.
Апрацаваць пад дуб.
4. У абмен на якую-н. гарантыю.
Аддаць пад залог.
Даць тавар пад распіску.
5. У суправаджэнні чаго-н., што гучыць.
Ісці пад гукі марша.
Спяваць пад баян.
III.зТ.
1. Пры наяўнасці якой-н. прыметы, уласцівасці.
Змагацца пад перамаганосным сцягам.
Селядцы пад марынадам.
2. У выніку чаго-н.
Снег пад уздзеяннем ветру ўшчыльніўся.
3.Ужыв. пры ўказанні на тэрміны, словы, назвы, сэнс якіх раскрываецца ці неабходна раскрыць.
Пад нашатырным спіртам разумеюць раствор аміяку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КРЫВІЧЫ́,
аб’яднанне ўсх.-слав. плямён, якія жылі ў бас. верхняга Дняпра, Зах. Дзвіны, Волгі і на Пд Чудскога воз. Вядомы па археал. помніках і пісьмовых крыніцах. На думку адных вучоных, назва паходзіць ад слова «крэўныя» (блізкія па крыві), на думку іншых — ад імя легендарнага родапачынальніка Крыва ці ад язычніцкага першасвяшчэнніка Крыва-Крывейтэ, магчыма, узгоркавай мясцовасці (крывізна), дзе яны жылі. Працэс фарміравання К. адбываўся ў 2-й пал. 1-га — пач. 2-га тыс.н. э. ў выніку асіміляцыі славянамі балцкіх і зах.-фін. плямён. У канцы 1-га тыс.н. э. племянное аб’яднанне К. распалася на 3 групы — полацкую, смаленскую і пскоўскую (паводле назвы іх гал. гарадоў). Смаленскія К. паводле культуры вельмі блізкія да полацкіх, таму ў этнагр. адносінах іх звычайна разглядаюць як полацка-смаленскую групу плямён. Для полацкіх К., ці палачан, як яны названы ў летапісе, характэрны доўгія курганы, у якіх захавалася шмат рэчаў матэрыяльнай культуры балтаў. На мяжы 10—11 ст. К. хавалі нябожчыкаў у круглых курганах з абрадам трупапалажэння на гарызонце, пазней — трупапалажэнне ў ямах, зрэдку ў насыпах. Большасць нябожчыкаў арыентавана паводле слав. звычаю галавой на З, трапляюцца мужчынскія пахаванні з адваротнай арыентацыяй (галавой на У) або мерыдыянальныя (Пн—Пд). У курганах трапляюцца багатыя пахаванні з мноствам рэчаў, бедныя з невял. колькасцю інвентару ці зусім без яго, што сведчыць пра маёмасную няроўнасць. Трапляюцца і драўляныя дамавіны. Есць у могільніках і кенатафы. Пры даследаванні курганоў выяўлены прыкметы трызны і стравы. Для полацкіх і смаленскіх К. характэрны пэўны тып упрыгожанняў — бранзалетападобныя драцяныя скроневыя кольцы дыяметрам 5—11 см з завязанымі канцамі і шкляныя залачоныя пацеркі. У курганах 11—12 ст. трапляюцца язычніцкія амулеты з іклаў і зубоў жывёл, вельмі рэдка — металічныя крыжыкі, якія насілі ў маністах. Асн.гасп. адзінкай К. у 2-й пал. 1-га тыс.н. э. была вял. патрыярхальная сям’я; працэс вылучэння малых сямей пачаўся у 8—9 ст. У сац. адносінах К. — федэрацыя плямён, у рамках якіх фарміраваліся класы, дзяржаўнасць (княжанні), пранароднасць. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», у Полацку існавала сваё княжанне К. — палачан. У ваен.-адм. адносінах племянныя княжанні апіраліся на сістэму ўмацаванняў (Полацк, Віцебск, Лукомль, Браслаў), на аснове якіх пазней сфарміраваліся гарады.
Упершыню ў летапісе К. (відаць, пскоўскія) упамінаюцца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 859. Яны ўдзельнічалі ў паходах Алега (907) і Ігара (944) супраць Візантыі. У канцы 10 ст. на тэрыторыі рассялення полацкіх К. склалася Полацкае княства, насельніцтва якога названа К. ў летапісах пад 1127, 1129, 1140, 1162. Назва «крывіцкія землі» захоўвалася ў асобных выпадках за тэр.паўн. Беларусі да 1-й чвэрці 14 ст. У латышскай мове тэрмінам «К.» называюць усіх усх. славян, «балткрыеві» — беларусаў. Ад этноніма К. паходзяць назвы многіх вёсак у Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай абласцях Беларусі. На тэрыторыі рассялення полацкіх К. вывучаліся гарадзішчы ў Віцебску, Полацку, Заслаўі, Лукомлі, селішчы і курганныя могільнікі каля вёсак Баркі, Бельчыца, Бяльмонты, Вышадкі, Глівін, Глінішча, Дарахі, Ізбішча, Кублішчына, Лісна, Плусы, Пуцілкавічы, Сенчукі, Сосенка, Чарневічы, Янкавічы і інш. На думку Я.А.Шміта, паводле даных раскопак доўгіх курганоў Смаленшчыны 8—9 ст., К. — племянны саюз, які «уключаў у сябе славян і розныя групы ўсх. балтаў». Э.М.Загарульскі лічыць, што доўгія курганы, з якімі звычна атаясамліваюць К., належалі балтам.
Літ.:
Этногенез белорусов: Тез. докл.Мн., 1973;
Штыхаў Г.В. Крывічы. Мн., 1992;
Загарульскі Э.М. Заходняя Русь IX—XIII стст. Мн., 1998.
Г.В.Штыхаў.
Да арт.Крывічы: 1 — выява крывіча (рэканструкцыя І.У.Чаквіна па чэрапе з курганнага могільніка Кублішчына 11 ст., скульптар Л.П.Яшэнка); 2—3 — этнавызначальныя рэчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Нітубіч ’бяссмертнік’ (ваўк., Сл. ПЗБ), ниту́ніч ’цмен пясчаны, Helichrysum arenarium’ (гродз., Кіс.), нятубіц ’пералёт мнагалісты, Anthyllis polyphylla’ (гродз., Кіс.). Цёмнае слова. Мяркуецца, што зыходнай была апошняя форма, якую можна разглядаць як табуізаваную назву расліны, што ўжывалася для лячэння ці чаравання: ⁺не‑ту‑быць, літаральна ’якой тут няма’, параўн. аналагічныя назвы: славац.neto бейкай расліна’, польск.nietota ’дзераза’ (Махэк₂, 397; Брукнер, 361–362: «bo roślin czarowniczych nie nazywa się po imieniu») і асабліва nieturośla ’myrosma’ (Варш. сл.). Параўн. нятупнік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падбе́л ’расліна падбел, Tussilago farfara L.’ (ТСБМ, Шат., Касп., Кіс., Бейл., Сл. ПЗБ), ’крываўнік звычайны, Achillea millefolium L.’ (Шат., Кіс., Бяльк., Сл. ПЗБ, Арх. ГУ, лельч.; Бейл.), подбе́л ’розныя дзікія і культурныя расліны з белымі кветкамі ці апушэннем’ (ТС), подбі́ў ’крываўнік звычайны’ (Маш.). Рус.подбе́лназвы розных раслін, у тым ліку Tussilago farfara L., укр.підбі́л ’тс’, польск.podbiał ’Tussilago farfara L.’, чэш.podběl, серб.-харв.по̏дбел, по̏дбео ’тс’, славен.podbeľ. Прасл.podъbelъ. Да бе́лы (гл.) (Махэк₂, 466).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мударэ́з ’разак, Stratiotes L.’ (іўеў., Сл. ПЗБ), утворана па тыпу рус.водоре́з, ногоре́з, ядроре́з, телоре́з. Да муды́ і рэзаць (гл.). З лексемай mǫdo звязаны назвы раслін у чэш. (moudník ’Chamaeorchis’ паводле двух клубняў, ганацк.modʼatka ’чырвоны бэз’), серб.-харв. (лисичја, мачја, пасја, попова муда), славен. (popova moda ’Evonymus’, moda ’Paeonia peregrina’, ’Colchium autumnale’) і рус. (смал.муди ’?’, валаг.му́дки коша́чьи ’Geum rivale L.’, смал.мудорез ’вадзяная крапіва’, му́дочка ’канюшына раллявая, Trifalium arvense L.’, цвяр.муде́ заячьи ’тс’) мовах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Міжня́к ’помесь цецерука з глушцом’ (карм., Мат. Гом.). Відавочна, да мяжа́, рус.перм.межник ’тс’. Параўн. укр.межений ’сярэдні’. Менш верагодны перанос назвы з прасл.mьskъ, mьzgъ: рус., укр.меск ’мул’, ст.-рус.москъ, мъскъ, мъскъ, серб.ст.-слав.мьзгъ, серб.-харв.ма̀згов, мазг, мазак, кайк.mezg, славен.mezȅg, mȅzg ’мул’, чэш.mezek ’лашак’, рум.muşcoiu, алб.mushk, — усе з ілірыйск. крыніцы (Маёр, 293; Міклашыч, 210; Скок, 2, 490; іншыя версіі гл. Фасмер, 2, 697; Бязлай, 2, 182).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жаўкля́к ’жоўты гурок’ (гом., лун., Шатал.; глуск., Янк. III; брагін., Нар. словатв., 127), жаўтля́к (гом., хойн., Шатал.; брагін., Нар. словатв., 127), жаўцяк ’тс’, жаўкля́к перан. ’хворы чалавек’ (Янк 111). Рус.желтя́к, укр.жовтяк, дыял.жовкляк, жовтляк ’жоўты агурок’. Ад жо́ўклы з дапамогай суфікса ‑як‑, як і іншыя назвы раслін (бяля́к ’шампіньён’, пазня́к ’грыб’ і да т. п.). Жаўцяк, паводле той самай мадэлі, ад жоўты, жоўць2 (гл.). У форме жаўтляк адлюстроўваецца кантамінацыя першага і другога названых шляхоў утварэння слова.