Тарчо́к1 ’вясенні хвошч, таўкачык, Equisetum L.’ (круп., Сл. ПЗБ). Да тарча́ць, торч (гл.), параўн. іншыя назвы расліны стаўбуно́чык (маст., Расл. св.), стырч (лельч., Расл. св.), а таксама славен. tr̂ček ’пень, сцябло’.

Тарчо́к2 ’смаржок звычайны’ (полац., круп., ЛА, 1; асіп., Сл. ПЗБ), ’вужовік, Amanitopsis fulva W. G. Smith’ (круп., Серж.-Яшк.), ’глузд веснавы, Gyromitra esculenta (Fr.) Fr.’ (полац., там жа). Параўн. укр. торчо́к, торчо́к ’смарчок, Helvella esculenta Pers.’. Матывацыя, як і ў папярэдняга слова, параўн. іншую назву старчо́к (акц., Сярж.–Яшк.), гл. старчак.

Тарчо́к3 ’мядзведка (насякомае)’ (докш., Янк. Мат.). Гл. турчок ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)