Сквярці́ся ‘верашчаць, трашчаць, стракатаць, сквірчэць’, ‘нудна плакаць, вішчаць, пішчаць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр., Шн. 3, Сл. ПЗБ): скверыцца як рапуха, чого ён там скверыцца? (Сержп. Прык.), сквярэцца жывое мясо (Сержп. Прымхі); скверці́са, шкве́рціса ‘тс’ (ТС), сквірчэ́ць ‘тс’ (ТСБМ, Ласт.); saróka skwirczýč (Пятк. 2), сквірэ́ць, сквірчэ́ць ‘аб сале і марозе’ (Шат.), скве́рыцца ‘плакаць і капрызіць’ (Шат.), ‘слаба гарэць’: не гарыць, а скверэцца (Сержп. Прык.), скве́рсца ‘скварыцца (пра сала)’, ‘утвараць рэзкія гукі (пра жаб)’, ‘плакаць, хныкаць’ (Юрч.), жаба сквярэ́цца (полац., ДАБМ, камент., 895), скве́рцца ‘гаварыць рыпучым голасам’ (Юрч. Вытв.), скве́рцісі ‘капрызіць, плакаць’ (кліч., Жыв. сл.). Укр. дыял. сквири́тися ‘плакаць, пішчаць’, сквирча́титрашчаць, сычэць’, рус. бранск. скве́рться ‘плакаць пранізлівым голасам (аб дзіцяці)’, смал. ‘пранізліва пішчаць (пра птушак)’, польск. skwierczećтрашчаць, стракатаць, пішчаць’, славац. skvrkať ‘бурчаць (у жываце)’, серб.-харв. сквр́чати. Іншая ступень чаргавання ў скварэц (гл.). Гукапераймальны корань skvьr‑ (Праабражэнскі, 2, 296; Фасмер, 3, 637), варыянт *skverk‑ (Скок, 1, 284). Параўн. скварыць і скверашчаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́хаць ‘гучна біць; ламаць з трэскам’, ‘трашчаць, ламацца’ (Нас.), ‘рэзка адрывіста грымець, бухаць’ (Юрч. Сін.), ‘трэсці’ (ТС), ‘трашчаць’ (Байк. і Некр.), ‘страляць’ (ТС), ‘стукаць, грукаць дзвярыма’, ‘балбатаць’ (Ян.); тра́хнуць ‘моцна, з сілай стукнуць каго-небудзь’, ‘выстраліць па кім-небудзь’, ‘застрэліць’ (ТСБМ), ‘трэснуць’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр.), ‘стукнуць, упасці’ (ТС), ‘стукнуць (пра гром)’, ‘раптоўна пабегчы, ірвануцца’ (Мат. Маг.), тря́хнуць ‘стукнуць каго-небудзь чым-небудзь’ (Бяльк.); тра́хнуті ‘ўдарыць’ (Вруб.); сюды ж вытворныя ад траха́т ‘трэск’ трахата́ць ‘ламаць, крышыць’ (гродз., ЖНС), трахаце́ць ‘дрыжаць, трашчаць’ (Сл. ПЗБ); таксама тра́ханне, трахканне ‘грукат’, тра́ханнік, тра́хканнік ‘той, хто грукоча’ (Юрч. СНЛ). Утварэнні на базе гукапераймальнага трах, гл.

Траха́ць ‘трэсці’ (ТС), трахану́ць ‘страсянуць’ (Нас.; брасл., Сл. ПЗБ), ‘растрэсці (гной)’, ‘затрэсціся ад холаду’ (Юрч. СНЛ), трыхану́ць ‘страсянуць’ (Бяльк.), тріхану́ць ‘калатнуць; зрабіць вобыск’ (Юрч.). Фасмер (4, 113) мяркуе, што рус. тряхну́ть і тряха́ть з’яўляюцца новаўтварэннямі ад трясти́ ‘трэсці’; таксама Брукнер (579) польск. trząchąć адносіць да trząść ‘трэсці’. Параўн. паралельнае траса́ць, гл. трэсці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́шчыцца ‘ўглядацца’ (Юрч. СНЛ). Відаць, першапачатковае значэнне ‘шырока раскрываць, вылупліваць, вытрэшчваць вочы’, гл. вы́трашчыць. Слова з праблемнай этымалогіяй, параўн. рус. таращить (глаза) ‘напружана ўглядацца’, для якога Фасмер (4, 23) дапускае сувязь з трахнуть ‘стукнуць, трэснуць’, гл. трахаць. Борысь (720) на аснове чэш. třeštit ‘шалець, выходзіць з сябе’, ‘вылупліваць вочы’, дыял. treščit ‘стукаць’, ст.-чэш. treščiti ‘грукаць, трашчаць, лятаць з трэскам’, славац. trieštiť ‘разбіваць’, харв. і серб. старое trieštiť ‘трэснуць, ударыць (пра гром)’, славен. treščiti ‘выклікаць трэск, грукат’, ‘стукаць (пра маланку)’, ‘кідаць раптоўна, шпурляць’ мяркуе, што першаснае значэнне магло быць ‘адкрываць з трэскам’ (вобразна і пра вочы). Гл. трашчаць, трэснуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Humiles laborant, ubi potentes dissident

Простыя людзі пакутуюць, калі вяльможы паміж сабой б’юцца.

Простые люди страдают, когда вельможи между собой дерутся.

бел. Паны б’юцца, а ў мужыкоў чубы трашчаць.

рус. Паны дерутся, а у холопов чубы трещат.

фр. Quand il neige sur les montagnes, il fait bien froids dans les vallés (От снега, выпавшего в горах, в долинах холодно бывает).

англ. Kings go mad and the peoples suffer for it (Короли сходят с ума, а народы страдают).

нем. Wenn die Herren sich raufen, müssen die Bauern Haare lassen (Когда господа дерутся, холопы должны отпускать волосы).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Таранта́с ’дарожная павозка на чатырох колах, звычайна крытая; каламажка’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’вялікі воз для перавозкі сена і снапоў’ (Касп.; в.-дзв., Шатал.), ’чатырохкалёсная гаспадарчая павозка’ (в.-дзв., паст., брасл., лудз., глыб., Сл. ПЗБ). Укр., рус. таранта́с, польск., чэш., славац. tarantas, славен. tarantás, серб.-харв. тарантас, балг. таранта́с. Магчыма, цюркізм, параўн. тат. тарантас ’тс’ (ЕСУМ, 5, 519). У якасці вытворнай асновы называлася таксама рус. таранти́тьтрашчаць, стракатаць’, тарато́ритьтрашчаць’ (Гараеў, 360). На магчымае гукапераймальнае паходжанне ўказвае Фасмер (4, 22), параўноўваючы з таратайка (гл.) пры наяўнасці ў апошняга значэння ’балбатун’. Параўн. таранта, таранда, гл. Ластоўскі для рус. таранта́с ’павозка на доўгіх зыбучых планках’ прыводзіць уласныя адпаведнікі зы́баўка, го́йдаўка (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

schnrren

1.

vi трашча́ць; гусці́, гудзе́ць

2.

vi, vt карта́віць

er schnarrt das R — ён карта́віць [карта́ва вымаўлце] гук «р»

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

knllen

1.

vi ля́скаць (пугай); ля́паць, бра́згаць (дзвярыма); трашча́ць

Schüsse ~ — трашча́ць стрэ́лы [вы́стралы]

mit den bsätzen ~ — шчо́ўкаць абца́самі

2.

vt разм. прыстрэ́ліць

j-m ine ~ — даць апляву́ху каму́-н.; усадзі́ць каму́-н. ку́лю ў лоб

etw. in die Luft ~ — узарва́ць што-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ускаці́ць, ускачу, ускоціш, ускоціць; зак., каго-што.

Коцячы, падняць, закаціць куды‑н. А яны [Уля і Мікола] хоць і папамучацца, пакуль дрэва зваляць, затое, як ускоцяць кругляк — у санях капылы трашчаць! Паўлаў. — Але ж дзе я паспею? — пачала апраўдвацца разгубленая Галкоўская. — Вунь хлопец ляпае сякерай. — Усміхнулася. — Ужо на тосты вянок ускацілі па бервяну. Чыгрынаў. // З цяжкасцю ўсцягнуць, палажыць на што‑н. Надзя ўскаціла Слесарэнку на сані, паклала зручней, накрыла посцілкай, закідала сенам аўтамат. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́прыскі мн. л. ’трэскі’ (ТС). Вытворнае ад прыспаць, пырскаць (гл.), параўн. попырскі ’пырскі’ (навагр., Нар. словатв.), а таксама рус. дыял. пдпрыскы ’адросткі на расліне, дрэве, парасткі’. отпрыски ’парасткі, нашчадкі’, аналагічна да побеги ’адросткі, парасткі’. Цікавае ў семантычным плане (’трэск’ і ’трэскі’) параўнанне са славен. praskaliтрашчаць, рыпець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́жыць, прэ́гчы, прагці́ ’падпякаць перад полымем’, ’апрацоўваць зерне, арэхі, насенне моцным жарам перад спажываннем’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Бір. Дзярж., Гарэц., Нік. Очерки, Яруш., Касп., Клім.). Рус. зах. пря́жить, пря́гу ’смажыць (у масле)’, укр. прягти, пряжу́, ц.-слав. пръжити, пражити ’смажыць, сушыць’, польск. prażyć, в.-луж. pražić, н.-луж. pšažyś ’падсмажваць, паліць, сушыць’, чэш. pražiti ’падпякаць, смажыць арэхі’, славац. pražiť ’падсмажваць, паліць, сушыць’, серб.-харв. пр̏жити, славен. prážiti, pŕžiti ’смажыць, падпякаць’, балг. пъ́ржа ’тс’, макед. пржи ’тс’. Прасл. *pražiti; ‑ŕa‑ ў рус. і ўкр. гіперграматычнае. Роднаснае літ. spraga, spragė́ti ’смажыцца’, ’трашчаць (аб драўніне’), нарв. sprakaтрашчаць’, ст.-інд. sphūrjati ’бурчыць, грыміць, вырываецца надвор’, авест. sparja ’парастак’ (Фасмер, 3, 383; Траўтман, 276 і наст.; Махэк₂, 482, Брукнер, 434). Гл. таксама прагнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)