СІЛІКА́ТЫ ПРЫРО́ДНЫЯ,

прыродныя хім. злучэнні, крышт. рашоткі якіх утрымліваюць крэменекіслародныя тэтраэдры SiO4; клас пародаўтваральных мінералаў. Складаюць больш за 75% аб’ёму зямной кары, каля 95% вывергнутых парод. Уключаюць больш за 700 мінералаў (25% усіх мінер. відаў), у т. л. пародаўтваральныя: амфіболы, палявыя шпаты, піраксены, слюды і інш. Паводле тыпаў злучэння SiO4-тэтраэдраў і ўтварэння крышт. структур вылучаюць С.п.: астраўныя, кальцавыя, ланцужковыя, стужачныя, слаістыя і каркасныя. Паводле саставу падзяляюцца на алюма-, бора-, тытана-, цыркона-, ніобасілікаты і інш. Крышталізуюцца ў манакліннай (да 45%), рамбічнай (20%), трыкліннай (9%), тэтраганальнай (7%), трыганальнай і гексаганальнай (10%) і кубічнай (9%) сінганіях. Звычайна белыя, бясколерныя; з прымессю марганцу, жалеза, тытану, медзі, ванадыю і інш. — розных колераў. Бляск шкляны да алмазнага. Шчыльн. 2—6,5 г/см³. Цв. 1—8. Многія С.п. валодаюць кіслотатрываласцю і высокай т-рай плаўлення. Утвараюцца ў магматычных, метамарфічных, метасаматычных пародах, у пегматытах, а таксама пры гідратэрмальных працэсах і выветрыванні. С.п. — руды многіх металаў (нікелю, алюмінію, берылію, літыю, цэрыю, гафнію і інш.), выкарыстоўваюцца ў тэхніцы (слюды, азбест, сіліманіт, кіяніт, алівін, тальк і інш.), ювелірнай і вырабной справах (аквамарын, ізумруд, гранаты, нефрыт, раданіт і інш.), буд-ве (гліна, пясок, друз, бутавы камень).

В.​І.​Ярцаў.

т. 14, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лі́павы ​1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ліпы ​1, уласцівы ёй. Ліпавая кара. // Які складаецца з ліп, абсаджаны імі. Наабапал дарогі ў фальварак амаль ад самага лесу цягнуліся густыя старасвецкія ліпавыя прысады. Колас. // Зроблены з драўніны, лыка, кары ліпы. Ліпавая кадушка. □ З лесу выходзіць бацька. На ім доўгая белая кашуля і новыя ліпавыя лапці. Асіпенка. // Прыгатаваны, сабраны з ліпавага цвету. Ліпавы чай. Ліпавы мёд.

2. у знач. наз. лі́павыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якіх адносяцца ліпа, джут і інш.

•••

Ліпавы цвет гл. цвет.

лі́павы ​2, ‑ая, ‑ае.

Разм. Падроблены, фальшывы, несапраўдны. Ліпавыя дакументы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінтэты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на прымяненні сінтэзу (у 1 знач.). Сінтэтычны метад даследавання. Аналітычная і сінтэтычная дзейнасць кары вялікіх паўшар’яў.

2. Які мае адносіны да сінтэзу (у 2 знач.). Сінтэтычная хімія. Сінтэтычны спосаб атрымання салянай кіслаты. // Атрыманы ў выніку сінтэзу якіх‑н. рэчываў; штучны. Сінтэтычнае валакно. Сінтэтычны каўчук.

3. Кніжн. Які злучае ў адно цэлае асобныя элементы; абагульнены. Сінтэтычны паказ рэчаіснасці. □ Мастацкі вобраз па прыродзе сваёй сінтэтычны, зборны. Але матэрыял для яго дае толькі жыццё. «Полымя».

4. Разм. Выраблены з сінтэтыкі. Сінтэтычны світэр.

•••

Сінтэтычныя мовы — мовы, у якіх адносіны паміж словамі ў сказе выражаюцца формамі саміх слоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. умёрз, умерзла; зак.

1. у што. Пад уздзеяннем марозу шчыльна замацавацца ўнутры лёду, мёрзлай зямлі. Змяніўся клімат, і ляднік пачаў раставаць. Камяні, што .. умерзлі ў яго цела, аселі на зямлі і ўтварылі .. узгоркі і грады. Гавеман. Там-сям у жолабе былі прыкметы кавалачкі асінавай кары. Адны ўмерзлі ў лёд, другія ляжалі на паверхні. Мяжэвіч.

2. без дап. Зацвярдзець ад марозу на значную глыбіню. Наскочыў мароз — закарэла гразь, умерзла і аж патрэскалася голая зямля, стала цупкаю і гулкаю, як бубен. Капыловіч. Нават узімку, як умерзне балота, не едуць навакольныя мужчыны высечы дроў. Жук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алекто́рыя

(н.-лац. alectoria)

кусцісты лішайнік, пашыраны на кары дрэў пераважна хвойных парод, звісаючы ў выглядзе барады, а таксама на глебе ў тундры і лесатундры; корм для дзікіх аленяў, прадукт для вырабу антыбіётыкаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

геарыфтагена́ль

(ад геа- + англ. rift = цясніна + гр. gennao = нараджаю)

адзін з асноўных тэктанічна рухомых структурных элементаў зямной кары, які адпавядае асявым часткам сярэднеакіянскіх хрыбтоў і ўпадзінам тыпу Чырвонага мора, Адэнскага і Каліфарнійскага заліваў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хіні́н

(ням. Chinin < іт. chinina, ад перуан. kina = кара)

алкалоід, белы крышталічны горкі на смак парашок, які атрымліваецца з кары хіннага дрэва і выкарыстоўваецца ў медыцыне для лячэння малярыі і ў акушэрскай практыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Кон 1 ’месца, дзе ставяцца фігуры, якія трэба выбіваць (пры гульні ў гарадкі і г. д.)’ (ТСБМ), ’галоўнае месца дзеяння на пляцоўцы, на якім стаяць удзельнікі гульні’ (Нар. словатв.). Гл. кон 3.

Кон 2 ’гульня ў мяч’ (Ян.). Гл. кон 1.

Кон 3 ’чарга, лёс’ (Нас.). Укр. кін ’месца гульні’ і ’месца смяротнай кары’, рус. кон ’рад, чарга’, ’канец, мяжа, рубеж’, ст.-рус. конъ ’тс’, серб.-харв. ко̏н ’пачатак і канец’, ст.-чэш. kon ’канец’, н.-луж. kón ’тэрмін, момант’. Прасл. konъ зберагло рэфлексацыю толькі ў частцы славянскіх моў, у іншых яго выцесніла вытворнае konьcь. Разглядаемае слова знаходзіцца ў рэгулярных апафанічных адносінах з прасл. čęti (гл. пачаць). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 10, 195–196.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́збе́нь 1, лазубень ’лубянка з ліпавай кары ці з дрэва на мёд’ (Маш., Бяльк., Нас.; палес., ст.-дар., З нар. сл., Сл. паўн.-зах.), лажбёнь ’тс’ (Некр.), ’мера для масла, мёду, саленняў’ (Інстр. 3), ’няўклюда, расцяпа’ (Сл. паўн.-зах.), рус. лазбень ’бочачка з вечкам’, ’скрынка з дрэва, кубел для адзежы’. Ст.-бел. лазбень (XVI ст.) і ст.-польск. łaźbień называюць іншую рэалію — лавачку, на якой сядзеў бортнік, падглядаючы пчол. Утворана ад lazbbiti і суф. ‑enь (як грэбень) (гл. Слаўскі, 1, 125; Вярхоў, Аб пск. асабл., 33–40; Фасмер, 2, 449; Лізісова, ABSl, 13, 1980, 49–50).

Лазбе́нь 2 ’хлопец з вялікім ілбом’ (Жд. 2, Нас., Бяльк.), ’поўны, здаровы чалавек’ (Бяльк.). Да лабзень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

катастрафі́зм

(фр. catastrophisme, ад гр. katastrophe = пераварот, знішчэнне)

вучэнне, паводле якога развіццё зямной кары і арганічнага свету адбываецца ў выніку перыядычных сусветных геалагічных катастроф і патопаў, што наступаюць пасля трывалага перыяду спакою; тэорыя катастроф.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)