Льніца лясная ’зарніца звычайная, лянок, Linaria vulgaris Mill.’ (Кіс.). Да лён (гл.). Матывацыя: лісце гэтай расліны, падобнае да лісця льну. Аналагічна чэш. len Matky Boží, ням. unser Frauen Flachs.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляга́к ’вялікі камень’ (ст.-дар., Нар. сл., Сл. ПЗБ). Да ляжа́ць (гл.). Няясная матывацыя зычнай ‑г‑ (а не ‑ж‑, як у ляжак). Магчыма, у выніку намінацыі ⁺лягавы камень > лягак (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барунка ’расл. боцікі, Aconitum’ (Крывіч, IV, 1923). Відаць, утварэнне суфіксам ‑ун‑ка ад *borti (sę), гл. баро́цца. Параўн. іншую назву гэтай расліны — барэц (гл. барэ́ц 3 там і матывацыя).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макра́нка 1, мыкря́нка ’макрыца, Oniscus muvavius Cuv.’ (Бяльк.). Да макрэць. Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 28).

Макра́нка 2 ’паўнаводная рэчка’ (бых., Яшк.) — утварэнне з суф. ‑анка. Матывацыя няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лагавы́ ў выразе: логову просо ’маннік водны, Glyceria aquatica (L.) Wahlb.’ (ТС). Да лог і проса (гл.). Матывацыя наймення: расліна, мяцёлкай сваёй падобная да проса, расце ў вільготных лагчынах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупе́нік ’масляк’ (лід., Сцяшк. Сл.), шчуч., баранав. лупе́нікі, іўеў. лупі́ннік ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да лупі́ць 1 (гл.). Матывацыя: у іх лёгка лупіцца скурка шапачкі. Параўн. таксама славац. łupinki ’апенькі сапраўдныя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераграшы́цца (пырыгрышы́тысь) ’перакусіць, з’есці трошкі’ (Клім.). Да пера- і грашы́ць > грэх (гл.) пры ад’ідэацыі рус., ц.-слав. прогрешение. Матывацыя: забарона прыняцця ежы і пітва да споведзі, у адваротным выпадку — грэх.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смакту́н ‘кветка канюшыны’ (ТС, Мат. Гом.), смакту́шкі ‘чырвоная канюшына’, смакту́шка ‘дзяцеліна’ (лун., драг., ЛА, 1), смокту́шка ‘галоўка канюшыны, коцікі вярбы’ (ТС). Да смактаць (гл.), семантычная матывацыя як у папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Магільнік 1 ’агатка, Antennaria dioica Gaertn.’ (маг. Кіс., Дэмб. 1). Да магі́ла (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑нік. Матывацыя: расліна любіць высокія, сухія мясціны, якой і з’яўляецца могільнік. Іншыя назвы гэтай расліны таксама звязаны з паняццем ’сухата’: сухотнік палявы, сухапут.

Магільнік 2 ’братаўка лясная, Melampyrum silvaticum L.’ (маг., Кіс.). Да магі́ла (гл.). Матывацыя: росшы ў жыце, гэта расліна, якая мае цёмнае насенне, рабіла хлеб цямнейшым, а змяшчаючы ў сабе ядавітыя гліказіды, была шкоднай і небяспечнай для здароўя, што магло прыводзіць да смерці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Луна́вы ’блізарукі’ (браг., Мат. Гом.) утворана ад луна́ 1 пры дапамозе суф. ‑ав‑ы (як дзіра́вы, ласка́вы). Матывацыя: пры месячным светле прыходзіцца прыглядацца (як блізарукі), каб пабачыць, разглядзець больш дробную рэч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)