кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партыз. брыгад «Разгром», «За Савецкую Беларусь», імя М.Шчорса і мясц. насельніцтва ў Бярэзінскім р-не Магілёўскай, Барысаўскім, Смалявіцкім і Чэрвеньскім р-нах Мінскай абл. у ліст. 1942 у Вял.Айч. вайну; састаўная частка агульнага плана гітлераўскага камандавання па ліквідацыі партыз. руху на тэр. генеральнай акр. Беларусь улетку і ўвосень 1942. Праводзілася сіламі 8-га і 10-га палкоў 1-й матарызаванай брыгады СС, асобага батальёна СС Дырлевангера, спец. каманд паліцыі бяспекі і СД, жандармерыі пры падтрымцы танкаў і артылерыі. Карнікі імкнуліся акружыць партызан у раёне азёр Краснае, Рыбачнае, Пясочнае і знішчыць іх. Пасля цяжкага бою каля в. Слабада (цяпер Чэрвеньскага р-на) брыгады ў выніку баявога манеўра выйшлі з акружэння. За час аперацыі карнікі загубілі 136 мясц. жыхароў, захапілі 1280 т збожжа, з разрабаваных вёсак 1600 жыхароў адправілі на прымусовыя работы ў спец. лагер у Смалявічах.
Пастаць вакол каго‑, чаго‑н., акружыць. Начлежнікі абступілі вогнішча. □ Сакратара абкома абступілі калгаснікі, уважліва слухалі, гадавалі пытанні.Шамякін.// Размясціўшыся вакол каго‑, чаго‑н., ахапіць з усіх бакоў (пра горы, лес і пад.). Горад абступілі высокія горы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., што і чаго.
1. Аддзяліць агароджай што‑н. у сваю карысць. У сухія гады там добра растуць буракі і без канавы, таму Нікадзім Пятровіч трохі ўгарадзіў сабе гэтай нізіны.Кулакоўскі.
2.Акружыць агароджай што‑н. Угарадзіць двор.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.каго-што. Пранесці каго-, што-н. вакол каго-, чаго-н.
А. вакол стала.
2.што і чым. Абгарадзіць, акружыць сцяною і пад.
А. сад парканам.
3.каго (што). Падыходзячы да кожнага, пачаставаць.
А. ўсіх пачастункамі.
4.каго (што). Частуючы, прапусціць каго-н.
А. свата за сталом.
|| незак.абно́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ашла́піць ’абхапіцца нагамі і рукамі’ (КЭС, лаг.), ’абняць’ (Яўс.), ’расстаўляць ногі пры яздзе па дарозе над невялікімі лужынамі (пра каня)’ (Шат.), абшлапіць (Куч.), ошлапіць ’абцягнуць, абціснуць, абкласці шчыльна (пра адзенне)’ і ’палажыць бэльку над вокнамі’ (КСТ). Ад шлапаць, шлапнуць ’наступіць наверх; прыціснуць, ахапіўшы з бакоў’, да семантыкі параўн. польск.okroczyć ’абхапіць, акружыць’, okrakiem ’з расстаўленымі нагамі’ (ад krok).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абхапі́ць
1. (абняць) in die Árme schlíeßen*; umfássen vt (акружыць);
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
«БАРБАРО́СА ПЛАН»
(«Barbarossa Fall»),
умоўная назва плана ваен. кампаніі фаш. Германіі супраць СССР у 2-ю сусв. вайну. Аформлены некалькімі дакументамі. Назва ад імя герм. караля і імператара «Свяшчэннай Рымскай імперыі» Фрыдрыха I Барбаросы — кіраўніка крыжовых паходаў на Усход у 12 ст. Распрацоўваўся камандаваннем герм.узбр. сіл з 21.7.1940, зацверджаны Гітлерам 18.12.1940 (дырэктыва № 21). Зыходзіў са стратэгіі «маланкавай вайны» (ням. «бліцкрыг») — завяршыць вайну да зімы 1941. Прадугледжваў раптоўнае нанясенне некалькіх моцных удараў буйнымі сіламі танкавых, механізаваных войскаў і авіяцыі з мэтай расчляніць, акружыць і знішчыць гал. сілы Чырв. Арміі на З ад рэк Дняпро і Зах. Дзвіна, захапіць гал. стратэгічныя аб’екты — Ленінград, Маскву, Цэнтр.прамысл. раён і Данецкі вугальны басейн, далейшы рух у глыб СССР і канчатковы выхад на лінію Архангельск—Астрахань. На У ад гэтай лініі меркавалася «паралізаваць з дапамогай авіяцыі» ўральскую прамысловасць. Вайну супраць СССР Гітлер разглядаў як «канфлікт двух светапоглядаў» і патрабаваў весці яе «на знішчэнне». У сувязі з Балканскай кампаніяй 1941 уварванне ў СССР перанесена з мая 1941 на 22.6.1941. Ход Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза 1941—45 сарваў поўную рэалізацыю «Барбароса плана».
Публ.:
План «Барбаросса» // Военно-ист. Журнал. 1991. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯАЯ́НСКАЯ БІ́ТВА 1904,
баявыя дзеянні 24.8—3.9.1904 у раёне г. Ляаян (Паўн.-Усх. Кітай) паміж рус. Маньчжурскай арміяй і трыма (1, 2, 4-я) яп. арміямі ў час руска-японскай вайны 1904—05. Паводле плана яп. камандавання (маршал І.Аяма) прадугледжвалася рашучае наступленне з абходам флангаў рус. арміі. Але сілы яп. войск (каля 130 тыс.чал., 508 гармат) не дазвалялі ажыццявіць гэты план. Рус. армія (152 тыс.чал., 606 гармат) падрыхтавала для абароны тры рубяжы. План рус. камандавання (ген. А.М.Курапаткін) насіў пасіўна-чакальны характар і аддаваў ініцыятыву праціўніку. Таму нават нязначны поспех яп. войск (24—26 жн.) на адным з участкаў іх наступлення (раён Анпіліна) і адсутнасць у Курапаткіна дакладных звестак аб сілах праціўніка прымусілі яго аддаць загад пра адыход на 2-і рубеж абароны (за 8 км на Пд і ПдУ ад Ляаяна). Актыўнасць наступаючых, іх намаганні акружыцьрус. армію зноў прымусілі (3 вер.) ген. Курапаткіна адступіць. Рус. войскі пакінулі Ляаян і адышлі за р. Шахэ. Страты яп. склалі 24 тыс.чал., рускіх — 16 тыс.чал. У выніку памылак рус. камандавання, яп. войскі дасягнулі ў гэтай аперацыі аператыўнага поспеху.