Ко́влак ’звяглівы чалавек’ (Нар. лекс.). Імаверны балтызм. Параўн. літ. kaulyti ’звягліва, надакучліва прасіць’. Непасрэднай крыніцай беларускага слова магло быць незафіксаванае ў літ. мове *kaulokas у значэнні ’звяглівы, надакуч лівы чалавек’. Або ўтварэнне назоўніка адбылося ўжо на беларускай глебе пры дапамозе суфікса -ак (ядак, брамак). Але ў гэтым выпадку мы б чакалі націск на суфіксе (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 23–24).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́рба 1 ’ручка, якой прыводзяць у рух што-небудзь’ (ТСБМ, Нар. словатв.). Ням. Kurbe ’тс’ (там жа, 714), ’вялікі свердзел’ (Сцяшк.). Укр. корба ’тс’. Запазычанне праз польск. korba ’тс’ з ням. Kurbe ’тс’ (Слаўскі, 2, 474).
Ко́рба 2 ’прылада ў студні’ (Жд. 2). Параўн. кольба (гл.). У гэтым спецыфічным значэнні запазычана праз польскую мову з с.-в.-ням. kurbe ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́рак 1, куракі́ ’петлі ў лапцях, куды зацягваліся аборы’ (Сл. паўн.-зах., Касп., Шатал., Нар. сл., Жд. 2). Параўн. польск. kurek у другасным значэнні ’кран’ (= ’што адкрывае і замыкае’). Націск і суфіксацыя сведчаць на карысць польскага ўплыву (параўн. Слаўскі, 3, 400).
Ку́рак 2 ’трэска (гнілая)’ (Мат. Гом.). Да курыць (гл.). Параўн. гніць і тлець як сінонімы.
Кура́к ’пеўнік’ (Яўс., Вяр.). Гл. кур.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэ́спат ’дэспат’ (БРС). Рус. де́спот, укр. де́спот. У ст.-бел. мове (Булыка, Запазыч.) деспотъ — гэта ’валадар’, таксама і ст.-рус. слова мела значэнне ’пан, валадар і да т. п.’ Гэта прамое запазычанне з грэч. δεσπότης ’тс’. У значэнні ’дэспат, бязлітасны валадар, тыран’ запазычанне з ням. Despot або франц. despote (< грэч.). Гл. Фасмер, 1, 507; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 84–85.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэфе́кт ’дэфект’ (БРС). У гэтым значэнні вядома ў ст.-бел. мове з XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч.). Аднак няясна, ці сучаснае бел. слова працягвае ст.-бел. традыцыю (якая, паводле Булыкі, там жа, асноўваецца на запазычанні з польск. defekt (< лац.), ці гэта (як і рус. дефе́кт) запазычанне з ням. Defekt (< лац.). Параўн. Фасмер, 1, 509; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 94.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Змрок ’адсутнасць святла’. Укр. змрок, змрік ’прыцемак’, польск. zmrok ’час ад захаду сонца да ночы’, славац. zmrk ’змрок’; параўн. макед. дыял. смркне се ’змрачнець’, балг. смрачвам се ’цямнець’. Ц.-слав. съмръкати ’змрачнець’. Прасл. корань mork‑ (гл. марока) у значэнні ’цемната’ даваў дзеяслоў, які мог прыняць прэфікс sъ‑, з польск. запазычана бел. (і ўкр.) форма з ‑ро‑ (параўн. марока, рус. обморок з ‑оро‑).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пратэ́ст ’рашучае пярэчанне супраць чаго-небудзь, заява аб нязгодзе’ (ТСБМ), ст.-бел. протестъ ’тс’ (1711 г.), протестовати (1598 г.), укр. проте́ст ’тс’, рус. проте́ст ’тс’. Адваротны дэрыват дзеяслова протестовати, адпаведніка лац. prōtestāri ’ўрачыста абвяшчаць, сведчыць’; у далейшым запазычанне з ням. Protest у сучасным значэнні, што выводзяць з італ. protesto ’апратэставанне векселя’ (ЕСУМ, 4, 609; Банькоўскі, 2, 791; Фасмер, 3, 382).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пугну́ць ’спалохаць, адагнаць; прадаць без патрэбы, змарнатравіць, збыць’ (Юрч. Сін.). Відаць, ад першапачатковага незафіксаванага дзеяслова *пудну́ць, формы аднакратнага дзеяння ад пу́дзіць (гл.), сярод значэнняў якога значэнне ’гнаць’ з’яўляецца зыходным і можа патлумачыць другасныя значэнні, параўн. разм. загнаць ’хутка прадаць, спіхнуць’; фанетычнае пераўтварэнне *podnǫti > *pognǫti ў далейшым паслужыла базай для ўтварэння рус. пугать ’палохаць’ (Сабалеўскі, РФВ, 62, 234) і “інтэнсіва” пугану́ць ’настрашыць, пагнаць’ (Растарг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рабя́ты ’дзеці’ (ТСБМ), рабя́ты, рыбя́ты, рібя́та, робя́ты ’тс’ (Сл. ПЗБ). У сучаснай літаратурнай мове з рус. ребя́та ’тс’. У народнай мове захаваліся сляды стараж.-рус. робꙗ, ’дзіця’, Р. скл. робꙗтє (Німчук, Давньорус., 304), што адлюстроўвае прасл. *orbę, *orbęte, мн. л. *orbęta параўн.: «У нашай ваколіцы на дзяцей казалі рабяты, але не ў значэнні расейскага ребята» (Стома–Сініца, Полымя, 1998, 10, 258).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Садаві́ць, садові́ті, садовы́ты ’дапамагаць сесці’, ’прапанаваць сесці’, ’сеяць, садзіць (пра насенне)’ (свісл., гродз., беласг., Сл. ПЗБ), садаві́цца, седаві́цца, садові́тісе, садовы́тысь ’садзіцца’ (гродз., шчуч., ваўк., драг., Сл. ПЗБ), садаві́цца ’тс’ (Сцяшк. Сл.). З польск., параўн. sadowić ’садзіць у паказанае месца’. Паводле Борыся, 537 ад прасл. *sadъ у першасным значэнні ’сажанне; пасадка’; элемент ‑ow‑ (< *‑ou̯‑) ён тлумачыць як след даўней прыналежнасці *sadъ да ‑ŭ‑ асноў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)