Жа́мка ’пернік’ (Мат. Гом., Нар. словатв., 127). Рус.кур.жа́мка ’тс’, кастр. (1853 г.) жа́мочка ’ласая ежа з маку і мёду’, пск., калін., сімб., куйбыш.жамо́к ’пернік’, ’сціснуты кавалак ежы (напр., хлеба)’, горк., калін., куйбыш., валаг., алан.же́мо́к ’пернік з мядовага цеста’. Параўн. яшчэ славен.žemèk ’рэчыва з сыру, якое выціскаецца’, серб.-харв.жѐмичка ’белы хлябец’ звязана, відаць, з жемља ’тс’ < ням.Semmel. Утворана суфіксам ‑ък‑ ад дзеяслоўнай асновы жьм‑, жем‑ ’ціснуць’. Гл. жмаць, жаць2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
каўры́га Цвёрдая, дзірваністая скіба на абложным ворыве; засохлы кавалак зямлі на раллі; сухі камяк гразі; заледзянелы снежны камяк (Рэч., Слаўг.). Тое ж каўры́жжа (Рэч., Слаўг.), каўры́жына (Слаўг., Стол.), каўры́гышча, каўры́чына (Слаўг.).
□ ур. Каўры́жына (поле) каля в. Кароцічы Стол.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
бэ́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Рмн. ‑лек; ж.
Драўляны, жалезны або жалезабетонны брус, які ўмацаваны канцамі ў дзве процілеглыя сцяны або ўстоі і служыць падтрымкай насцілу (падлогі, столі і інш.). Спачатку першыя бэлькі працягнуліся над адным паверхам, потым яны леглі над другім, затым над трэцім.Мележ.Дваццацідвухметровы вежавы кран спрытна падаваў на апошні паверх бетонныя бэлькі і цяжкія, пліты і ўкладваў іх на месца.Грахоўскі.// Трама. — На бэльцы праснака кавалак, дастань ды з’еш з малаком, — заўважыла Ганна, увайшоўшы з Якавам.Лобан.У хаце гарэла лямпа-пяцілінейка, падвешаная да бэлькі над сталом.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пліта́, ‑ы, ДМ пліце; мн. пліты, пліт; ж.
1. Вялікі плоскі камень або кавалак металу і пад. з плоскай роўнай паверхняй. З цяжкіх гранітных пліт узняўся маўзалей.Танк.Прыстань шырокая, доўгая, роўная, прасторная, акуратна вылажана гладкімі каменнымі плітамі і заліта асфальтам, абсаджана двума радамі каштанаў.Колас.Рудзенькая дарожка да самага ганка была высыпана жоўтым пяском і выкладзена бетоннымі плітамі.Місько.
2. Кухонная печ з канфоркамі. — Хацелася б, сынок, каб і ты быў такі спагадлівы і уважлівы да людзей, — зазначыла маці і адышлася да пліты гатаваць снеданне.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тру́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; незак., каго-што.
Разм.
1. Біць, крышыць на дробныя часткі. Ногі рвуцца самі, лезуць у снег, крышаць нешта цвёрдае і хрусткае пад сабою — гэта ступаюць на шкло, трушчаць яго на друзачкі...Пташнікаў.
2. Ламаць, крышыць, разбураць. А міны ўсё вылі і вылі, трушчылі дрэвы, ссякалі галлё, запальвалі зямлянкі.Шамякін.Там, дзе дзік ламачча трушчыць, Дзе мелодый — незлічона, У славутай нашай пушчы — Рай для птушак і вучоных.Панчанка.
3. Знішчаць каго‑, што‑н. [Соміку] яскрава ўявілася, як рушыцца ўніз грузны кавалак, падбірае, камечыць і трушчыць пад сабою Рыгора.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чара́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. Навесці кароткі моцны ўдар. // Ударыць, моцна стукнуць па чым‑н. Як пушчалка з прашчы, з густога натоўпу мільгануў камень і чарахнуў булахоўцу ў галаву.Машара.// Стрэліць кароткай чаргой з аўтаматычнай зброі. Яшчэ разоў колькі пачулася «Пароль?» і «Браўншвайг», а потым той, што падняў партызанскі кінжал, .. не стрываў: замест адказу, чарахнуў з аўтамата.Брыль.
2. Хутка адрэзаць (выразаць) кавалак чаго‑н. [Міхась] імгненна дастаў з кішэні маленькія нажнічкі і чарахнуў у Валі добрую пасму мяккіх валасоў каля вуха.Няхай.// Разануць чым‑н. вострым. Чарахнуць нажом па пальцах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)