кава́лак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кава́лак кава́лкі
Р. кава́лка кава́лкаў
Д. кава́лку кава́лкам
В. кава́лак кава́лкі
Т. кава́лкам кава́лкамі
М. кава́лку кава́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кава́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

Тое, што і кусок.

|| памянш. кава́лачак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. кава́лкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кава́лак, -лка м. кусо́к; (хлеба — ещё) ломо́ть; (материи, бумаги — ещё) отре́зок; клок; (дерева — ещё) обру́бок, бревно́;

падра́ць газе́ту на ~лкі — изорва́ть газе́ту в кло́чья;

адрэ́заны к. — отре́занный ломо́ть;

зарабля́ць к. хле́ба — зараба́тывать кусо́к хле́ба;

до́бры к. — жи́рный кусо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кава́лак, ‑лка, м.

Тое, што і кусок. У горне ляжаў прадаўгаваты кавалак распаленага дабяла жалеза. Курто. — Які ж з цябе чалавек, калі ты адабраў ад родных дзяцей кавалак! Лупсякоў. Можа, у лісце нічога і не сказана важнага, а для Алесі ў кожным слове — кавалак жыцця. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кава́лак ’кусок’ (БРС, ТСБМ, Бяльк., Выг., Гарэц., Грыг., Касп., Нас., Сержп. Грам., Сержп. Прымхі, Шат., Яруш.), кавалак ’кусок вымешанай гліны’ (палес., Вярэн.), ’зямельны надзел квадратнай формы’ (палес., Выг.), ’тоўстае бервяно’ (БРС), у выразе кавалак дурня (Сцяц.), кавалачак (ТСБМ, Нас.). Больш шырока, чым кавал (гл.), распаўсюлжаны паланізм. Гэта можа тлумачыцца або больш раннім пранікненнем яго ў бел. гаворкі, або тымі ж чыста моўнымі семантычнымі асаблівасцямі, паводле якіх кусок больш ужывальнае, чым кус. Неабходна адзначыць, што, як і ў выпадку са словам кавал, пашыралася менавіта значэнне ’частка цэлага’. Аб этымалогіі гл. кавал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кавалак, кусок, дроб, драбок, крошка, крыха, крышан, абломак, ашчэпак, адшчэпак, уцінак, друзачка / чатырохкантовы: брус, брусок / ад разбітага посуду: чэрап / звычайна пра хлеб: луста, скіба / засохлы: асушак / з краю бохана: акраец; кус, аскабалак, скрыль, друзалак, ашкалёпак / звычайна пра сала: аполец, полаць, скрыгаль, дзялянка, штыглік / пра хлеб: карвега, гамёлка (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

цяльпу́к

кавалак дрэва’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цяльпу́к цельпукі́
Р. цельпука́ цельпуко́ў
Д. цельпуку́ цельпука́м
В. цяльпу́к цельпукі́
Т. цельпуко́м цельпука́мі
М. цельпуку́ цельпука́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пако́ўка

‘апрацаваны каваннем кавалак металу’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пако́ўка пако́ўкі
Р. пако́ўкі пако́вак
Д. пако́ўцы пако́ўкам
В. пако́ўку пако́ўкі
Т. пако́ўкай
пако́ўкаю
пако́ўкамі
М. пако́ўцы пако́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

адрэ́з

кавалак тканіны; вінтоўка з укарочаным ствалом’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. адрэ́з адрэ́зы
Р. адрэ́за адрэ́заў
Д. адрэ́зу адрэ́зам
В. адрэ́з адрэ́зы
Т. адрэ́зам адрэ́замі
М. адрэ́зе адрэ́зах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

раго́жына, -ы, ж. (разм.).

Кавалак рагожы.

Накрыць бочку рагожынай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)