Міну́та, міну́тка, міну́ціна, мінуці́начка, міню́та, міню́тка, міню́тына ’хвілінка, адзінка часу ў 60 секунд’ (Нас., ТСБМ, Касп., Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Ян., Мат. Гом., Бес.; віл., Жыв. сл.; драг., КЭС), ’вельмі хутка’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. минута ’мінута’, ’кароткая выпіска, копія’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. minuta ’тс’, якое з лац. minūta ’маленькая, нязначная, дробязная’ — скарачэнне выражэння pars minūta prima (Фасмер, 2, 625; Піўтарак, Бел. лекс., 134; Булыка, Лекс. запазыч., 156).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Набахту́рываць ’прагна піць, звыш меры наліваць што-н. (Нас.), nabachtúryć ’напаіць гарэлкай’ (Пятк. 2, 200), набахтэ́рыць ’наліць вельмі поўна’ (любан., Нар. сл.), укр. набахту́рити ’набіць лухтой, дробяззю (галаву)’, сюды ж, магчыма, славац. nabachtany ’добра наедзены’, польск. nabechtywać ’нагаворваць, паклёпнічаць, пляткарыць’, балг. набъ́хтвам ’біць, лупцаваць’ і іншыя экспрэсіўныя ўтварэнні з падобнай семантыкай. Утворана ад *бахту́рыць, параўн. бахтиць (гл.) з нарашчэннем ‑ур‑; адносна славац., польск. і балг. гл. Махэк₂ (41, да bäcat ’біць’), Брукнер (19, да bach).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Коўш ’шырокая круглая пасудзіна з ручкай для зачэрпвання вадкасці’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Мат. Гом., ТС, Жд. 2, Яруш., З нар. сл., Бяльк., Маш., Федар. Рук., Чудов., КЭС, лаг., Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. káušas ’тс’ (там жа, 2, 509). Укр. ківш, рус. ковш ’тс’, польск. kowsz ’тс’. Запазычанне з літ. káušas ’тс’. Гл. Урбуціс, Baltistica, 5 (1), 62; Непакупны, Мовознавство, 1970, 6, 35; Адкупшчыкоў, Baltistica, 6 (2), 185–192; Лаўчутэ, Балтизмы, 13–14.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́рта 1 ’куртаты, бясхвосты (ці з кароткім хвастом)’ (Сцяц., Др.-Падб., Мал., Шн., Яруш.), ’маларослы’ (Мал.), ’кепскі, горшы’ (Сцяц.). Запазычанне з польск. kurta (Кюнэ, Poln., 70; Слаўскі, 3, 414–415). Параўн. куртаты (гл.).
Ку́рта 2 ’сучка’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kùrtas ’паляўнічы сабака’ (Сл. паўн.-зах., 2, 584). Балтызм.
Ку́рта 3 ’куртка’ (Шат., Бяльк., Серб., Нас., Сержп., Ск., Мат. Маг., Тарнацкі, Studia). Запазычанне з польск. kurta ’тс’ (Слаўскі, 3, 413; Кюнэ, Poln., 70).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́таці, ку́таць ’мыць (пра бялізну)’ (Сл. паўн.-зах., Шатал.). Цяжка семантычна суаднесці з кутаць 1 або кутаць 2 (параўн. Тапароў, K–L, 286–287). Больш верагодным, здаецца, лексічнае пранікненне з балтыйскіх моў: літ. kutinėti ’скрэбці’. Параўн. рус. стирать ’сціраць’ і ’мыць’.
Ку́таць 1 ’укрываць’ (Нас.). Да кут (гл.). Гл. хутаць.
Ку́таць 2 ’гарадзіць (плот)’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Ян., Шатал., Жыв. сл., Нар. сл.). Да кут (гл.) і куни 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кіт 1 ’вялікая марская млекакормячая жывёліна’ (ТСБМ), «зямля стаіць на чатырох кітох» (Сержп. Пр.). Ст.-рус. китъ — запазычанне з грэч. κῆτος ’вадзяная пачвара’ (Фасмер, Этюды, 89; Шанскі, 2, 8, 139).
Кіт 2 ’вязкае рэчыва для замазвання шчылін паміж шыбамі і рамай у вокнах’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сцяшк., Гарэц., Янк. Мат., Касп., КЭС, лаг). Укр. кит ’тс’. Запазычанне праз польск. kit ’тс’ з ням. Kitt ’тс’ (Слаўскі, 2, 177; ЕСУМ, 2, 438–439).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абла́м 1 ’футра’ (Нас., Гарэц.), аблям ’тс’ (Бір. дыс.) < польск. błam ’адно футра’, якое ў сваю чаргу з ням. Flamme, Flamm ’тс’ (Брукнер, 30). Форма аблям сведчыць аб кантамінацыі з аблямаваць, аблямоўка (гл.).
Абла́м 2 ’бруствер’ (Гарэц.), ’аблава’ (Касп.). Магчыма, да аблам 1 з семантычным пераходам: аблямоўка (на вопратцы) > аблямоўка ’паласа’ > аблямоўка ’акружэнне, аблава’. Аднак больш верагодна, што гэта калька або запазычанне з балтыйскага. Параўн. літ. lamataĩ ’пастка, сіло’, лат. lamatas ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ага́ ’так’ (Шат., Гарэц., Нас.), агы ’тс’ (КСТ), укр. ага, рус. ага, польск. aha, чэш. aha, славац. aha, балг. аха, славен. aha. Тлумачэнне інтэрвакальнага г як другаснага (Шанскі, 1, А, 37) не пераконвае. Больш верагодна ага < а‑га. Тут а‑ мае сваю першасную выклічнікавую функцыю, другі элемент выкарыстоўваецца таксама самастойна. Параўн. га? — ага. Параўн. таксама чэш. ano ’так’ (< a‑no). Няпэўнай здаецца старая сувязь з адпаведнымі формамі іншых еўрапейскіх моў (гл. Слаўскі, 1, 23).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адо́лець ’асіліць’ (Шат.), адалець ’тс’ (Яруш.), ст.-рус. одолѣти, ст.-чэш. odolati, ст.-слав. одолѣти, серб.-харв. одо̀љети, славен. odoleti ’тс’ да дол (гл.). Не трэба змешваць са здолець, здольны (гл.) (< доля). Апошняя група лексем толькі беларуска-ўкраінска-польская (гл. Мартынаў, Лекс. балтызмы, 26). Гэтыя дзве групы традыцыйна ўзводзяць да адной. Бернекер (1, 206) праз рус. одолить ’выдзеліць’ намагаецца іх звязаць, але не пераканаўча. Ст.-бел. одолѣти ’задаволіць’ (1595) (Нас. гіст.), магчыма, вынік семантычнай кантамінацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дра́бы ’рэбры, косці; касцяк, каркас’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сл. паўн.-зах.), ’воз’ (Касп., Сл. паўн.-зах.). Паводле Фасмера (1, 545), які і рус. дря́бы ’воз для снапоў’, бел. драбі́на, укр. драби́на, польск. drabina, роднаснае з с.-ням. treppe, trappe ’лесвіца’ (так і Бернекер, 1, 219). Іначай Трубачоў (Эт. сл., 5, 100–101), які пад праформамі *drabъ, *draby аб’яднаў вялікую групу слоў і лічыць, што ёсць сувязь з прасл. *dьrati ’драць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)