Ра́ся (ря́ся) ’неахайны чалавек’ (Шымк. Собр.), ’апранутая ў рыззё жанчына’ (Рам. 8), ра́ся ’неахайная жанчына’ (маладз., Жд. 2); сюды ж, магчыма, і ра́ся, ро́ся ’персанаж у гульні, падобнай да гульні ў квача’ (ТС). Хутчэй за ўсё, звязана з ра́сы ’махры, рыззё’ (лельч., Нар. лекс.), pácce (ря́ссе) ’лахманы’, гл. ра́са1, аднак для апошніх слоў не выключана сувязь з раса́2, 3 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спяшы́ць ‘імкнуцца хутчэй ісці, рабіць’ (Сл. ПЗБ), спешы́ць ‘тс’ (ТС), спяша́цца ‘тс’ (ТСБМ). Укр.спіши́ти, рус.спеши́ть, ст.-рус.спѣшити, польск.spieszyć się, в.-луж.spěšić, н.-луж.spěšyś, чэш.spíšiti, славен.spẹ̑šiti ‘прыспешваць, паскараць, спяшыць’, балг.спеша, ст.-слав.спѣшити. Прасл.*spěšiti вытворнае ад *spěxъ (гл. спех). Гл. Фасмер, 3, 735; Шустар-Шэўц, 1138–1139; Бязлай, 3, 296–297.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тальма́х ’палоска матэрыі для падтрымання параненай або пашкоджанай рукі’ (ТСБМ), тальма́к ’перавязь; прывязь, прычэп’ (Скарбы). Хутчэй за ўсё, з польск.temlak, temblak ’прывязь у халоднай зброі’, ’перавязь для падтрымання хворай рукі’ — у выніку перастаноўкі зычных у сярэдзіне слова (ml > lm), што выводзяць з цюркскіх моў, параўн. тат.tämlik ’партупея для шаблі’ (Фасмер, 4, 40; Брукнер, 568; ЕСУМ, 5, 543). Гл. цямляк.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тра́мця ’лахманы, транты’ (Сцяшк. Сл.), тра́мсы, тра́мсікі ’лахманы, рызманы’ (пух., Сл. ПЗБ). Параўн. польск.дыял.tramcie ’растрапаныя лахманы, зношанае адзенне’, tramči ’тс’. Хутчэй за ўсё, у выніку фанетычных змен пад уплывам экспрэсіі з тра́нты (гл.) > трант‑*ьjе > зборн. тра́нце ’тс’ (Мат. Гом.). Меркаванні пра запазычанне з літоўскай мовы (Лаўчутэ, Балтызмы, 85) не маюць падстаў. Фанетычна, магчыма, набліжана да трамцець ’трапятаць’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыльё́н ‘лік, роўны тысячы мільярдаў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Запазычана з франц.trillion ‘тс’, якое ўтворана з суфіксоідам ‑lion (з mil‑lion) з заменай mil‑ на лац.tria — лічба мае ў 3 разы болей нулёў, чым у тысячы. У беларускую мову лічба трыльён прыйшла, хутчэй за ўсё, праз рускую мову (СИС; SWO, 1980; Голуб-Ліер, 98, 489; ЕСУМ, 5, 638).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трысцьні́к ‘сухое галлё, хвораст’ (Бяльк.). Нягледзячы на фармальнае падабенства да трысцё (гл.), па семантыцы не можа быць выведзеш з тросць1, трасьнік ‘чарот, сітнік’ (гл.), хутчэй да труск ‘дробныя галінкі’ (гл.), параўн. і трушні́к ‘сухое галлё, якое збіраюць у лесе’ (Арх. Вяр.), што да варыянтнай асновы *trěsk‑, *trosk‑, *trusk‑, *trysk‑ (Брукнер, 579; Фасмер, 4, 110); параўн. тры́сціць ‘біць, ламаць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэфны, ст.-бел.трефный ‘адборны, рэдкі’, ‘трапны, смешны, жартаўлівы’ (ГСБМ). З польск.trefny, trafny ‘адборны; жартаўлівы; дасціпны’ ад trafiać ‘трапляць у цэль; дасягаць мэты’, што да с.-в.-ням.trëffen ‘тс’ (Вінцэнц). Меркаванне пра крыніцу ў венг.tréfás ‘дасціпны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 196) не мае падстаў, хутчэй праз чэш.trefny ‘меткі, адпаведны, падыходзячы’ ў часы ўзмацнення чэшскага ўплыву на польскую мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыпагра́фія ‘друкарня’ (ТСБМ), ст.-бел.типография ‘тс’ (1633 г., ПГС). Хутчэй за ўсё, у названым значэнні запазычана праз рус.типогра́фия ‘тс’ ці непасрэдна з ням.Typographie або франц.typographie ‘тс’ (з грэч.τύπος ‘адбітак’ і γραφω ‘пішу’), гл. Арол, 4, 72; параўн. польск.typografja ‘майстэрства друку’ (Варш. сл.). Віткоўскі (Зб. Русаку, 241) для рускай мовы дапускае польскае пасрэдніцтва, відаць, праз старабеларускую мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэўшч ‘таўшчыня’ (Мат. Гом.; навагр., З нар. сл., Жд. 2, Янк. 2), тэ́ўшча ‘тс’ (слонім., Нар. лекс.), тэ́ўшчар ‘тоўсты’ (Сцяц.), сюды ж тэ́ўсць ‘паўната, таўшчыня; таўстун, таўстуха’ (дзярж., Нар. сл.; Кал.). Да тоўшч (гл.), хутчэй за ўсё, у выніку экспрэснай змены пад націскам о на э («аднаўленне» квазі-карэннага галоснага), пра ўмовы фанетычнай дыялектнай з’явы гл. Карскі 1, 154–158.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
bald
1.adv неўзаба́ве, у ху́ткім ча́се, ху́тка, ско́ра;
möglichst ~, so ~ wie [als] möglich, túnlichst ~ як мо́жна хутчэ́й;
wird's ~!разм. а ну, жваве́й!
2.cj:
~…, ~… то…, то…; ці…, ці…;
~ dies, ~ das то адно́, то друго́е;
◊
das ist ~ geságt, áber schwer getán лёгка сказа́ць, ды ця́жка зрабі́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)