◎ Надзява́нікі ’ежа з начынкай: парасяты, гусі, булкі’ (докш., Янук.), ’бульба (адвараная ў лушпінах)’ (рэч., Мат. Гом.). Ад надзяваць ’фаршыраваць’, параўн. іншаславянскія паралелі: польск. nadzianka ’ежа з начынкай’, чэш. nadivanina, nadivka ’тс’, балг. наденица ’дамашняя каўбаса, надзецца’; ’бульба, адвараная ў лушпінах’ атрымала назву хутчэй за ўсё ад надзяваць ’апранаць’, г. зн. ’адзетая бульба’, параўн. бульба у мундзірах ’тс’ у адрозненне ад бульбы, якую вараць без лушпін.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)