*Нацяка́ць, натяка́ты ’намякаць’ (брэсц., Нар. лекс.), натякну́ті ’напомніць’ (бельск., Ніва, 6 мая 1979 г.), укр.натяка́ти, натякну́ти ’намякаць, намякнуць’. Відаць, не можа разглядацца асобна ад наці́кнуць ’напомніць, нагадаць’, нацкну́ць ’тс’ (гл.), што дэманструюць розныя варыянты кораня, прадстаўленага ў цік ’памяць, кемнасць’, ці́кнуць ’раптоўна успомніць’, цекну́ць ’раптоўна прыйсці ў галаву’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́ебень ‘дурань, тунеядзец’ (Мат. Маг. 2), ту́ібень ‘гультай’ (Юрч. Фраз. 1). Відаць, не можа разглядацца асобна ад сту́ібень ‘дурань’ (гл.), магчыма, варыянта з s‑mobile ў выразе стаяць як статуй, стуібень, стуіб (Вушац. сл.). Параўн. рус.дыял.ту́ебень лесно — лаянкавы выраз, ту́ймень ‘дурнаваты, гультаяваты і непаваротлівы’ (СРНГ). Няясна, параўн. тую́ба, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Пялю́тка, пелю́тка ’палавіна качана, гарбуза’ (ТС), ’ягадзіцы; вульва’ (там жа), пэлю́тка ’ягадзіца; гузно’ (пін., Нар. лекс., Дразд.), ’сцягно’ (пін., Шатал.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад палутка (полутка, полудка) ’палавінка (звычайна качана)’ (ТС), што ўзыходзіць да *роlъtь ’палова тушы’ (Фасмер, 3, 316), гл. польць, полец; фармальна і семантычна збліжана з пялюстка, гл. пелюсць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Талабо́ніць ’балбатаць, несці лухту’ (нясвіж., Сл. ПЗБ), толоба́ніць, талебе́ніць ’гаварыць, балбатаць’ (ТС). Параўн. укр.талаба́нити ’плявузгаць, гаварыць, балбатаць’, рус.дыял.талабо́нить, талаба́нитъ ’балбатаць, тарабаніць’. Відаць, не можа разглядацца асобна ад іншых імітатываў з пачатковымі тала‑ (тале‑, толе‑) і пад. З экспрэсіўным нарашчэннем ‑бон‑/‑бан‑ параўн. балабоніць, балабаніць, гл. Параўн. ЕСУМ, 5, 506.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СУЛЬФІ́ДЫ (ад лац. sulphur, sulfur cepa),
хімічныя злучэнні серы з больш электрададатнымі элементамі, пераважна металамі; адносяцца да металідаў. Бінарныя С. агульнай ф-лы M2Sn (М — метал, n — валентнасць металу) могуць разглядацца як солі серавадароднай к-ты H2S (гл.Серавадарод). С. пашыраны ў прыродзе; С. прыродныя — адзін з класаў мінералаў, найб. шырока выкарыстоўваюць — пірыт, сфалерыт, малібдэніт, кінавар.
С. падзяляюць на 3 асн. групы. С. шчолачных, шчолачназямельных металаў і магнію — солепадобныя, бясколерныя гіграскапічныя рэчывы. Маюць высокія т-ры плаўлення (напр., С. кальцыю CaS t 2525 °C). Многія раствараюцца ў вадзе з раскладаннем (гідралізуюцца). У паветры акісляюцца да сульфатаў. С. пераходных металаў — крышт. тугаплаўкія рэчывы (напр., С. лантану LaS tпл 2190 °C, цэрыю CeS tпл 2450 °C). Не раствараюцца ў вадзе, хімічна ўстойлівыя. С. p-элементаў і блізкія да іх С. цынку ZnS, кадмію CdS, ртуці HgS — крышт. рэчывы, нерастваральныя ў вадзе, раствараюцца ў мінер. к-тах, акісляюцца ў паветры пры награванні. Шэраг элементаў утварае полісульфіды, у якіх атамы серы злучаныя паміж сабой. Асабліва схільныя да ўтварэння полісульфідаў калій, натрый, амоній і шчолачназямельныя элементы. Пры награванні яны лёгка раскладаюцца на простыя С. і серу. Атрымліваюць С. ўзаемадзеяннем простых рэчываў у вакууме ці інертнай атмасферы, H2S з металамі, іх аксідамі і гідраксідамі, аднаўленнем сульфатаў. Прыродныя С. выкарыстоўваюць для атрымання металаў, сернай к-ты і сульфатаў (пірыт), сінт. — у гарбарнай прам-сці для дублення скуры (С. барыю BaS, натрыю Na2S), як люмінафоры і паўправадніковыя матэрыялы (напр., ZnS, CdS), ZnS як кампанент літапону, у сельскай гаспадарцы для барацьбы са шкоднікамі (полісульфіды кальцыю і барыю).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Скарцава́цца ‘скурчыцца, сагнуцца’ (Сцяшк.), ‘прымасціцца, прылегчы’ (стаўб., Жыв. сл.), скарцава́ць ‘адолець, асіліць, кінуць скруціўшы, зламаўшы’ (Скарбы). Магчыма, да карцець (гл.), параўн. балг.къ́ртя ‘выкарчоўваць, выломваць, разбіваць’, макед.крти ‘ламаць, разбураць’. Значэнне ‘адолець, асіліць’ з ‘падмяць (пад сябе), скруціць’. Па лінгвагеаграфічных і фанетычных прычынах можа разглядацца як запазычанне ці трансфармацыя польск.skarcić ‘паўстрымаць, пакараць, збэсціць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вучані́ца ’школьніца’ (Гарэц., Байк., Некр., КТС), ст.-бел.ученица (з XVII ст.; Гіст. лекс.), укр.учени́ця, рус.учени́ца, польск.uczennica (з неарганічным падваеннем, гл. Брукнер, 593), чэш., славац.učnice, učnica. Можа разглядацца як вытворнае ад вучанік (гл.) або самастойнае ўтварэнне ад ву́чаны (*uč‑ьnъ), аднак даволі позняя фіксацыя ў пісьмовых помніках не выключае запазычання, магчыма, з польск.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́ры ’падмосткі, дошкі на козлах для спання’ (Яруш., Бяльк.), ’насціл з дошак для спання, палок’ (Сл. ПЗБ), ’насілкі для вынасу нябожчыкаў’ (Грыг., Сцяшк., Янк.), ’падстаўка пад галаву нябожчыка’ (ТС). Не можа разглядацца асобна ад ма́ры ’пахавальныя насілкі’ (Нас.), насуперак Фасмеру (3, 46), апошняе праз польскую і чэшскую мовы з ням.Bahre ’насілкі’ (Брукнер, 324; Махэк₂, 352).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сырць ’рыба Vimba vimba L.’ (“сырть или рибец — меньше леща”, маг., Дэмб. 2). Рус.сырть ’тс’, польск.syrt ’тс’. Відаць, не можа разглядацца асобна ад цырта ’тс’ (гл.), параўн. польск.certa ’тс’, якое Брукнер (59) выводзіць з ням.Zärthe ’від рыбы’. Атаясамленне рус.сырть з сырок (гл.) ’від ласося’ (Фасмер, 3, 820), паводле Анікіна (517), не мае падстаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГЕАТЭРМА́ЛЬНАЯ ЭЛЕКТРАСТА́НЦЫЯ,
тып цеплавой электрастанцыі, якая пераўтварае глыбіннае цяпло Зямлі ў эл. энергію. Эканамічна выгадныя ў рэгіёнах з дастатковымі рэсурсамі тэрмальных вод (найб. высокія т-ры падземных вод у вулканічных раёнах, дзе яны выходзяць на паверхню ў выглядзе перагрэтай пары). У геатэрмальнай электрастанцыі выкарыстоўваюцца прамая (пара паступае прама ў турбіну), непрамая (з папярэдняй ачысткай пары ад агрэсіўных газаў) і змешаная тэхнал. схемы атрымання электраэнергіі. Перавагі геатэрмальнай электрастанцыі перад традыцыйнымі ЦЭС — адсутнасць кацельні, палівападачы, меншы сабекошт атрыманай энергіі.
Глыбіннае цяпло ўтвараецца ў выніку радыеактыўнага распаду, хім. рэакцый і інш. працэсаў, што адбываюцца ў зямной кары (гл.Геатэрмія). Т-ра падземных вод і горных парод павялічваецца на 1 °C пры паглыбленні на 33 м (гл.Геатэрмічная ступень) і на глыб. 5 км складае каля 160 °C. Геатэрмальныя электрастанцыі працуюць у ЗША, Італіі, Японіі, Новай Зеландыі, Ісландыі. У СССР першая геатэрмальная электрастанцыя магутнасцю 5 МВт пушчана ў 1966 на поўдні Камчаткі, да 1980 яе магутнасць даведзена да 11 МВт. На Беларусі перспектыўныя на ўтрыманне тэрмальных вод раёны Прыпяцкай упадзіны, але практычнае іх выкарыстанне праблематычна. Як магчымая можа разглядацца сістэма «гарачыя скальныя пароды» (ГСП), пры якой на глыбіню да 4 км у свідравіну трэшчынаватых парод напампоўваецца вада, што ад кантакту пад ціскам з ГСП набывае т-ру да 180 °C і больш. Яна выходзіць праз іншую свідравіну і пераўтвараецца ў тэхнал. пару.
Літ.:
Драгун В.Л., Конев С.В. В мире тепла. Мн., 1991;
Выморков Б.М. Геотермальные электростанции. М., Л., 1966.