разгляда́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. разгляда́юся разгляда́емся
2-я ас. разгляда́ешся разгляда́ецеся
3-я ас. разгляда́ецца разгляда́юцца
Прошлы час
м. разгляда́ўся разгляда́ліся
ж. разгляда́лася
н. разгляда́лася
Загадны лад
2-я ас. разгляда́йся разгляда́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час разгляда́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разгляда́цца несов.

1. (ориентироваться) осма́триваться; см. разгле́дзецца 1;

2. страд. рассма́триваться; разгля́дываться; разбира́ться; см. разгляда́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгляда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разгледзецца.

2. Зал. да разглядаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгляда́цца гл. разгледзецца, разглядаць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разгле́дзецца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

1. Паглядзець вакол сябе, прыгледзецца.

Зайшоў чалавек у хату, разгледзеўся.

2. перан. Азнаёміцца з абстаноўкай.

Не даць р., апомніцца ворагу.

|| незак. разгляда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і разгля́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассма́триваться страд.

1. разгляда́цца, разгля́двацца;

2. разгляда́цца; см. рассма́тривать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгля́дываться страд. разгляда́цца, разгля́двацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

be under consideration

разгляда́цца, абмярко́ўвацца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

слу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Публічна разглядацца (пра судовую справу), публічна заслухвацца (пра чыю-н. інфармацыю, паведамленне і пад.).

Слухаецца справа аб забойстве.

Слухаюцца даклады па праблемных пытаннях мовы.

2. каго-чаго. Паводзіць сябе згодна з чыімі-н. парадамі; падпарадкоўвацца каму-, чаму-н.

С. настаўніка.

С. добрых парад.

|| зак. паслу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЛІТАБІЯСФЕ́РА (ад літа... + біясфера),

частка біясферы, якая займае верхнія слаі зямной кары (кару выветрывання).

Звычайна да 8—10 м (максімальна да 6 км у вадзе нафтаносных слаёў). Асн. маса арганізмаў у Л. сканцэнтравана ў слоі глебы да глыбіні каля 1 м. Паняцце «Л.» можа разглядацца таксама як вобласць пашырэння жывых арганізмаў па трэшчынах, падземных вадаёмах або як вобласць біягенных асадкавых парод («былых біясфер» паводле У.І.Вярнадскага).

т. 9, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)