Пу́гаўка 1 ’гузік’ (чач., лоеў., ветк., Мат. Гом.; Мат. Маг.), рус. пуговка ’тс’. Арэальнае інавацыйнае ўтварэнне ад *pqgy, pogbvb, цэнтр якога знаходзіўся на рускай моўнай тэрыторыі.

Пу́гаўка 2 (пу́говка) ’п’яўка’: напився якъ пуговка (Нас.), пу́‑ гаўка ’балотная п’яўка’ (дзісн., Крывіч, 1924, 2, 108). Утворана ад пу́гаць ’прагна піць’ (гл.), так яшчэ ў Насовіча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́чны ’топкі (пра сала, якое пры смажанні дае многа тлушчу)’ (Мат. Гом., Лекс. Бел. Палесся), ’тлусты (пра сала)’ (брагін., Нар. словатв.; ПСл), то́чная (сала) ’тлустае’ (рэч., лоеў., ЛА, 4), то́чнае ’тс’ (лельч., там жа). Да ток 2, тачыць ’ліць, наліваць’ або да тук, тучны (гл.). Галосная асновы пад уплывам *tokъ < *tekti ’цячы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЛО́ЕЎСКІ ПРАРЫ́Ў 1920,

прарыў Паўн. атрада Дняпроўскай ваеннай флатыліі (5 кананерскіх лодак, 2 тральшчыкі, 2 пасыльныя судны) праз умацаваны раён праціўніка на Дняпры каля г.п. Лоеў у савецка-польскую вайну 1920. Мэта аперацыі — прайсці ад Гомеля (вусце р. Сож) уніз па Дняпры і забяспечыць пераправу ўдарнай групы 1-й арміі Паўд.-Зах. фронту каля сутокаў Прыпяці і Дняпра. Каб увесці праціўніка ў зман адносна сапраўднага месца прарыву, маракі разам з партызанамі і падпольшчыкамі папсавалі яго лініі сувязі, разведалі праходы, напалі на суседнія польск. гарнізоны, наладзілі несапраўдную пераправу на Пн ад Лоева. Ноччу 2 чэрв. атрад пад агульным кіраўніцтвам каманд. флатыліяй П.​І.​Смірнова па Сажы ад в. Карпаўка (па рацэ вышэй Лоева) падышоў да Лоева і на світанку з боем прарваўся праз умацаваны раён і ўчастак з разбураным мостам. Пры падтрымцы 57-й дывізіі кананеркі (2 з іх страчаны) дасягнулі вусця Прыпяці каля в. Печкі, дзе адбылася пераправа войск Чырв. Арміі.

Літ.:

Паўловіч Р.К. Баявыя дзеянні Дняпроўскай флатыліі на тэрыторыі Беларусі ў 1919—1920 гт. і ў верасні 1939 г. // Весці АН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 1997. № 4.

Р.​К.​Паўловіч.

т. 9, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ле́жань, ле́жэнь, ле́жынь, лэ́жэнь ’сусветны гультай, абібок; нярупны, які любіць паспаць’ (КЭС, лаг., Арх. Гом., Мат. Гом., Бяльк., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.; паўд.-усх., КЭС), ’галец, Nemachilus barbalulus L.’ (басейн р. Сож, Жук.), ’ляжачае гнілое дрэва’ (жытк., лоеў., ЛАПП), ’ляжачы вулей-калода’ (слаўг., Нар. сл.; паст., в.-дзв., Сл. паўн.-зах.; паст., З нар. сл.), ’птушка ляляк, Caprimulgus europeus’ (Маш., Анік., Дэмб. 1, Фед.–Долб., Птицы 1; паўн.-зах., КЭС; маг., Працы, 6; Нар. сл.; лоеў., калінк., Мат. Гом.), ’птушка’ — …ні гнязда не ўе, нічога, а лежыць і лежыць (Ян.). Укр. ле́жень ’гультай’, ’падруба’, ’ляжачы вулей’, рус. лежень, ст.-рус. ’ляжачы хворы’, ’гультай’, ’ляжачая бэлька’, польск. даўн. leżeń ’гультай’, ’вартаўнік галеры’. Прасл. lež‑ьnjь ’чалавек, які любіць ляжаць’, ’ляжачы прадмет’ (Слаўскі, 4, 198) < і.-е. leg‑e‑nis (Аткупшчыкоў, Из истории, 246).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пхаць ’піхаць, штурхаць’ (ТСБМ, Нас., ТС, Бес., Шат., Гарэц.), ’напіхваць’ (Нас.; воран., Сл. ПЗБ), пха́цца (пхацьца) ’штурхацца, ціснуцца’ (Нас.; лоеў., Мат. Гом.; іўеў., Сл. ПЗБ), ’павольна ехаць’ (клец., Жыв. сл.), сюды ж пхнуць, пхну́цца ’штурхануць; павольна ехаць’ (ТС, Сл. ПЗБ, Гарэц., Мат. Гом.), а таксама пхену́ць ’штурхануць, піхануць’ (ТС), пхану́ць ’тс’ (брагін., Мат. Гом.). Гл. піхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

РЭ́ЧЫЦКІ ПАВЕ́Т,

адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ, Рас. імперыі і БССР у 16—20 ст. Утвораны ў 1566 у складзе Мінскага ваяв. ВКЛ. Цэнтр — г. Рэчыца Гомельскай вобл. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай скасаваны, яго тэр. 23.4.1793 падзелена паміж Мінскай, Магілёўскай і Чарнігаўскай губ. 29.10.1796 адноўлены на тэр., што ўвайшла ў Чарнігаўскую губ., з далучэннем часткі б. Кіеўскага ваяв. З 12.12.1796 у складзе Маларасійскай губ., з 29.8.1797 у Мінскай губ., да яго далучана частка прылеглых тэр. Мазырскага пав. У 1886 пл. павета 10,85 тыс. км², нас. 110 тыс. чал. Уключаў 23 воласці: Аравіцкую, Аўцюцевіцкую, Брагінскую, Васілевіцкую, Горвальскую, Даманавіцкую, Дзёрнавіцкую, Дзяражыцкую, Дудзіцкую, Ёлчанскую, Заспенскую, Карпавіцкую, Крукавіцкую, Лоеўскую, Маладушскую, Мікуліцкую, Нараўлянскую, Ровенскаслабодскую, Ручаёўскую, Савіцкую, Хойніцкую, Холмецкую, Юравіцкую; 405 вёсак. У 1894—52 мястэчкі (найб. значныя Лоеў, Горваль, Брагін), 861 гандл. прадпрыемства, 34 пачатковыя і царк.-прыходскія школы, некалькі школ граматы і хедэраў, 5 цэркваў, 3 касцёлы, некалькі яўр. малітоўных школ, 2 бальніцы, 4 прыёмныя пакоі, 7 аптэк, 6 паштова-тэлеграфных і 5 паштовых устаноў. З 26.4.1919 у Гомельскай губерні РСФСР. У 1923 воласці ўзбуйнены, іх стала 14. У 1924 і 1926 павет часткамі перададзены ў БССР. У снеж. 1926 скасаваны, яго тэр. ўключана ў Мазырскую і Гомельскую акругі.

В.​Л.​Насевіч, Т.​С.​Скрыпчанка.

т. 14, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

*Ро́старапень, ро́сторопень ’разводдзе’, растаро́п, растаропіца ’тс’ (петрык., акц., люб., нараўл., хойн., лоеў., браг., калінк., ЛА, 2; Мат. Гом.), рус. арханг. росторо́пь ’дарога, непраездная ў час разводдзя’. Усходнебеларуска-руская ізалекса з экспрэсным інфіксам ‑ро‑ ад растапі́ць ’растаць’. Параўн. рус. цвяр., пск. ро́стопелица, ростопо́лье ’вясенняя паводка’, ро́стопель ’адліга’, калуж. ро́стополь ’тс’, якія Фасмер (3, 506) выводзіць з прасл. *orz‑toplь > топи́ть, тёплый. Гл. растопа 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нішкну́ць ’маўчаць’ (Ян.), ні чхні́, ні шкні́ ’загад маўчаць’ (лоеў., Полымя, 1978, 5, 255), укр. ни́шкнути ’маўчаць’, рус. нишкну́ть, ничкну́ть, ничхну́ть, ни́шнуть ’тс’. Цёмнае слова, несумненна звязанае з ні́шкам, ’цішком, моўчкі’ (гл.). Паводле Фасмера (3, 77), з ні і шы́каць; у такім выпадку формы з ‑чх‑ — вынік народнаэтымалагічнага збліжэння з чыха́ць, чхаць, параўн. чхну́ць ’пыхнуць’: Сядзі і ні чхні, каб цябе ніхто і ні чуў! (Бяльк.), а формы з ‑чк‑, магчыма, з чыкаць ’цікаць’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свя́сла ‘нізка лыка’ (калінк., Сл. ПЗБ; калінк., рэч., ЛА, 4), свя́слы, свясло́ (лоеў., хойн., ЛА, 4). Укр. дыял. свʼя́сла ‘звязка прадметаў’, рус. свя́сло ‘перавясла’, ст.-рус. съвясло ‘звязак, пучок’. З *съвязсло, ад *vęzati ‘вязаць’ з суф. ‑сло, як у вясло, гл. вязаць (Фасмер, 3, 584). ЕСУМ (5, 199) дапускае непасрэдны працяг прасл. *sъvęzslo. Сюды ж, відаць, балг. свесло́ ‘звязка гронкаў вінаграду або кукурузы’, гл. Выгленаў, БЕ, 1970, 2–3, 216–218; БЕР, 6, 540.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Серпарэ́знік ‘крываўнік звычайны, Achillea millefolium L.’ (гом., Кіс.; Бейл., Мат. Гом., Ян.; паст., лоеў., Сл. ПЗБ, ТС), ‘трыпутнік ланцэталістны, Plantago lanceolata L.’ (Бейл.), серпарэ́з ‘тс’ (Бейл.; барыс., брасл., Сл. ПЗБ), ‘крываўнік’ (ЛА, 1; Мат. Гом., ТС). Укр. серпорі́з ‘крываўнік звычайны’, рус. серпоре́знік ‘тс’. Ад серп і рэзаць, як сродак, які спыняе кроў пры парэзах (сярпом), параўн. “… як парэжам палец жнучы, дык добра прыкладаць серпарэзнік” (Сл. ПЗБ). Да семантыкі параўн. і крываўнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)