*Ро́старапень, ро́сторопень ’разводдзе’, растаро́п, растаропіца ’тс’ (петрык., акц., люб., нараўл., хойн., лоеў., браг., калінк., ЛА, 2; Мат. Гом.), рус. арханг. росторо́пь ’дарога, непраездная ў час разводдзя’. Усходнебеларуска-руская ізалекса з экспрэсным інфіксам ‑ро‑ ад растапі́ць ’растаць’. Параўн. рус. цвяр., пск. ро́стопелица, ростопо́лье ’вясенняя паводка’, ро́стопель ’адліга’, калуж. ро́стополь ’тс’, якія Фасмер (3, 506) выводзіць з прасл. *orz‑toplь > топи́ть, тёплый. Гл. растопа 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)