быть, находи́ться в заблужде́нии относи́тельно чего́-л. памыля́цца адно́сна чаго́-не́будзь;
вы́вести кого́-л. из заблужде́ния растлума́чыць (паказа́ць) каму́-не́будзь яго́ памы́лку;
2.(порок) уст. аблу́да, -ды ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
во́льны, -ая, -ае.
1. Свабодны, незалежны.
Вольныя людзі.
Вольная праца.
2. Свабодны, нічым не абмежаваны.
Вольнае жыццё.
В. вецер.
Вольнаму воля (пра чалавека, які можа паступаць па сваім меркаванні).
3. Нікім, нічым не заняты.
Вольнае месца ў вагоне.
Вольная пасада (вакантная). Вольная хвіліна.
4. Не абмежаваны якімі-н. перашкодамі, прадметамі, бязмежны; які знаходзіцца на свабодзе.
В. акіян.
В. ход.
5. Не абмежаваны якімі-н. правіламі, законам.
В. продаж сельскагаспадарчых прадуктаў.
6. Нястрыманы, які выходзіць за межы прынятых норм.
Вольнае абыходжанне.
7. Свабодалюбны.
Вольная думка, натура.
8. Не заціснуты, не замацаваны ў чым-н.
В. канец вяроўкі.
○
Вольныя рухі або практыкаванні — гімнастычныя практыкаванні без прылад.
Вольны верш — від рыфмаванага сілаба-танічнага верша, у якім у адвольнай паслядоўнасці спалучаюцца радкі з рознай колькасцю стоп.
Вольны горад — самастойны горад-дзяржава ў Сярэднія вякі.
Вольны пераклад — не літаральны пераклад.
Вольны стыль — у спартыўных спаборніцтвах: стыль плавання, які выбірае сам плывец.
Па вольным найме — аб службе неваенных у ваеннай установе.
|| наз.во́льнасць, -і, ж. (да 2, 5 і 7 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пажа́р, ‑у, м.
Агонь, які ахоплівае і знішчае ўсё, што можа гарэць, а таксама сам працэс гарэння. Лясны пажар. □ — Пажар! — мільганула страшная думка, і Анісся кінулася бегчы па вуліцы, туды.., дзе ў злавесных дымных віхрах прабіваліся першыя языкі бледнага, жаўтаватага полымя.Лынькоў.Пажар яшчэ не.. паспеў разбушавацца. Ён пайшоў ад цяпельца, што распалілі пастушкі, і, разрастаючыся чорнай плямай, нішчыў сухую траву, галлё, маладыя дрэўцы.Шчарбатаў./уперан.ужыв.Залаты пажар сонца залівае верхавіны лесу.Колас.//перан. Аб падзеях вялікага грамадскага значэння, якія хутка і бурна развівацца. Пажар вайны. Пажар паўстання.//перан. Аб моцных чалавечых пачуццях. Гарыць душа, гарыць уся, Не патушыць душы пажар.Пушча.
•••
Не на пажар — няма куды спяшацца.
Як на пажар — вельмі хутка (бегчы, імчацца і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напатка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Ідучы або едучы, сустрэць каго‑н. Па дарозе.. [Лук’янскі] напаткаў чатырох польскіх коннікаў, але яны не зачапілі гэтага мужыка.Чорны.// Выпадкова сустрэць каго‑, што‑н., натрапіць на каго‑, што‑н. Я напаткаў мясціну, дзе было шмат лісічак, нагнуўся і збіраю іх.Ляўданскі.За агародамі.. [Чыжык] напаткаў знаёмы ручай, упаў і пачаў піць.Лупсякоў.
2.перан. Здарыцца, спасцігнуць (пра бяду, няшчасце і пад.). [Мікола і Таня] ніколі не гаварылі пра тое, што можа [іх] напаткаць у баі.Новікаў.Перад канцом вайны.. [Сцепаніду Андрэеўну] напаткала непапраўнае гора — прыйшла чорная вестка аб смерці сына.Шахавец.// З’явіцца, узнікнуць. І тут у першы раз Міхала Вось гэта думка напаткала: Купіць зямлю, прыдбаць свой кут, Каб з панскіх выпутацца пут.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Пакласці канец сварцы, варожасці паміж кім‑н. Смерць можа часова прымірыць нават самых заўзятых ворагаў...Ваданосаў.Мачыха сядзела, гаманіла з Глушачыхай, з Глушаком, чапляла часам маўклівага, ваўкаватага Яўхіма — усё намагалася палагодніць, прымірыць усіх з Ганнаю.Мележ.//перан. Згладзіць супярэчнасці паміж чым‑н.; узгадніць што‑н. з чым‑н. Прымірыць навуку і рэлігію багасловы неаднойчы спрабавалі.«Полымя».Мне хацелася, даўно хацелася прымірыць горад і вёску ў сваёй душы, і гэта была самая патаемная і самая душэўная думка.М. Стральцоў.
2. Прымусіць памяркоўна аднесціся да каго‑, чаго‑н. Мы асабліва не заўважаем бегу часу і ўсё хочам прымірыць нас ранейшых з намі цяперашнімі.Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрыгата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; незак.
1. Утвараць гукі скрыгату. Кулямётнымі чэргамі стракаталі .. малаткі кляпальшчыкаў, скрыгатала жалеза на свідравальных станках, нешта скавытала, сінела.Хадкевіч.Гэта не танкі скрыгочуць, А цягачы.Астрэйка.//чым. Рабіць скрыгат чым‑н. [Нявіднага] адлівалі вадою, зноў мучылі, а ён толькі скрыгатаў сціснутымі зубамі.Колас.Падымаўся [Антон] да відна і да самых прыцемкаў кроіў бляху, грымеў, скрыгатаў ёю.Ракітны.//перан.; чым. Выказваць нездавальненне, злосць. Хай злыдні над намі скрыгочуць зубамі — Любі сваю ніву, свой край.Купала.
2.Разм. Рыпець. Пакутліва засынаюць Сыраежка і Шохан. Доўга ўздыхаюць, варочаюцца — аж скрыгоча жалезная сетка.Навуменка.Казалі, што кожную ноч .. [Сашка] сушыў .. [боты] на печы, дык яны раніцай аж скрыгаталі на нагах.Гроднеў.Скрыгаталі пёры ў цішы. Мільганула думка тут: Кожны піша, крэсліць, піша...Кляўко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спагна́ць, ‑ганю, ‑гоніш, ‑гоніць; зак.
1.што. Прымусіць заплаціць, атрымаць ад каго‑н. прымусова. Спагнаць доўг. Спагнаць штраф. □ [Павал:] — Я яшчэ з .. [папа] спаганю тыя два рублі, якія ён з мяне здзёр.Чорны.Мільганула думка, што Адэлька з’явілася, каб спагнаць аліменты.Асіпенка.
2.што. Атрымаць задавальненне, выліўшы свой гнеў, дрэнны настрой на каго‑н. Ляснік дагнаў нас на кані і злосць спагнаў на нявінным чалавеку.Прокша.Сонным хадзіў [Лаўрэн] і не знаходзіў, на кім нуду сваю спагнаць.Баранавых.// Наогул атрымаць задавальненне ад чаго‑н. дасягнутага. Малое голад свой спагнала І спаць не хоча а-ні-ні.Колас.
3.без дап. Адпомсціць за крыўду, прычыненае зло і пад. За вялікую крыўду і чорт спагоніць.З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
супярэ́чнасць, ‑і, ж.
1. Становішча, пры якім адно (выказванне, думка, учынак) выключае іншае, не сумяшчальнае, не ўзгодненае з ім. Прагараваўшы ўсю ноч у роздумах і душэўных супярэчнасцях, хлопец заснуў толькі пад раніцу і прачнуўся позна.Кулакоўскі.Усё, чым .. [Васіль] жыў у гэты вечар, было поўна супярэчнасці.Мележ.// Неадпаведнасць, няўзгодненасць. [Паддубны] разважае аб тым, што супярэчнасць паміж розумам і пачуццямі трэба вырашаць шляхам свядомага іх спалучэння.Хромчанка.
2.звычайнамн. (супярэ́чнасці, ‑ей). У філасофіі — адносіны процілегласцей, уласцівых прадметам і з’явам прыроды і грамадства. Класавыя супярэчнасці. Унутраныя супярэчнасці. □ Першая сусветная вайна вельмі абвастрыла і выявіла найглыбейшыя супярэчнасці капіталістычнай сістэмы.«Звязда».
3. Выказванне або ўчынак, накіраваныя супраць каго‑, чаго‑н.; супярэчанне, пярэчанне. Нарэшце ў ім [Максіме] ўзяло верх простае пачуццё супярэчнасці.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)