ду́мка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ду́мка ду́мкі
Р. ду́мкі ду́мак
Д. ду́мцы ду́мкам
В. ду́мку ду́мкі
Т. ду́мкай
ду́мкаю
ду́мкамі
М. ду́мцы ду́мках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ду́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

1. Тое, што склалася ў працэсе мыслення, разважанняў.

Слушная д.

Новая д.

2. Ідэя, намер, жаданне.

З’явілася д. напісаць рэцэнзію на кнігу.

3. Погляд на што-н., меркаванне аб чым-н.

Мы з вамі адной думкі.

Грамадская думка — погляд шырокіх колаў грамадскасці на што-н.

Без задняй думкі — шчыра, без скрытага намеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ду́мка ж.

1. лит., муз. ду́мка, -кі ж.;

2. (маленькая подушечка) разг. я́сік, -ка м., паду́шачка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ду́мка ж.

1. в разн. знач. мысль; (взгляд на что-л. — ещё) мне́ние ср.;

усё гэ́та ство́рана чалаве́чай ~кай — всё э́то со́здано челове́ческой мы́слью;

з’яві́лася д. напіса́ць кні́гу — появи́лась мысль написа́ть кни́гу;

мы з ва́мі адно́й ~кі — мы с ва́ми одного́ мне́ния;

абме́н ~камі — обме́н мне́ниями;

2. лит., муз. ду́мка;

грама́дская д. — обще́ственное мне́ние;

трыма́цца ~кі — приде́рживаться мне́ния (взгля́да);

наво́дзіць на ~ку — наводи́ть на мысль;

прыйсці́ да ~кі — прийти́ к мы́сли;

у ~ках не было́ — в мы́слях не́ было;

асве́чаная д. — просвещённое мне́ние;

з ду́мак не выхо́дзіць — из мы́слей (головы́) не выхо́дит;

без за́дняй ~кі — без за́дней мы́сли;

не дапуска́ць ~кі — не допуска́ть мы́сли;

прыйсці́ на ~ку — прийти́ в го́лову; взбрести́ на ум;

на маю́ ~ку — на мой взгляд; по моему́ мне́нию;

збіра́цца з ~камі — собира́ться с мы́слями;

быць высо́кай ~кі — (аб кім, чым) быть высо́кого мне́ния (о ком, чём);

падхапі́ць ~ку — подхвати́ть мысль;

ухапі́цца за ~ку — ухвати́ться за мысль;

лаві́ць сябе́ на ду́мцы — лови́ть себя́ на мы́сли;

паглы́біцца ў ду́мкі — погрузи́ться в мы́сли;

сабра́цца з ~камі — собра́ться с мы́слями;

прыміры́цца з ~кай — примири́ться с мы́слью

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ду́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. Тое, што з’явілася ў выніку разваг, меркавання; прадукт мыслення. Цікавая думка. Выказаць думку. □ У галаве Марыны варушылася то адна, то другая думка, вельмі ж хацелася ўгаварыць шафа, каб ён пусціў яе на паравоз. Кавалёў. // Меркаванне, здагадка. І раптам бліснула думка: перабежчык мог у час вярнуцца назад. Шамякін. [Мангу] прыйшла ў галаву вельмі разумная думка — зняць і мундзір. Маўр. // Намер, задума. Насіцца з думкай. □ [Зося] увайшла ў хату з цвёрдай думкай ісці заўтра да Сегенецкага. Чорны. Думка асушыць Калхіду з’явілася даўно, — гаварыў Андрэй Міхайлавіч. Самуйлёнак. // Сукупнасць ведаў у якой‑н. галіне. Навуковая думка. Тэхнічная думка.

2. Мысліцельны працэс; мысленне. Няма нічога шпарчэй за людскія думкі, бо сам ты яшчэ тут, а думкі ўжо далёка-далёка. Якімовіч.

3. Тое, што і дума ​1 (у 1 знач.). Неадступная думка не давала .. [Сцёпу] спакою: як адабраць у Юркі ліхтарык. Курто. Алегу часта рабілася прыкра ад думкі, што ён, старэйшы, не можа прынесці ў хату нават таго, што прыносіў Алёшка. Брыль.

4. толькі мн. (ду́мкі, ‑мак). Сістэма перакананняў, поглядаў, уяўленняў. Абмен думкамі паміж дэлегацыямі.

•••

Грамадская думка — погляды шырокай грамадскасці на што‑н.

Без усякай задняй думкі — без скрытага замыслу, намеру.

Падаць думку гл. падаць.

Прыйсці на думку гл. прыйсці.

Сабрацца з думкамі гл. сабрацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

думка, дума; мысль (кніжн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

су́д

думка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. су́д
Р. су́ду
Д. су́ду
В. су́д
Т. су́дам
М. су́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

аднагало́сны, -ая, -ае.

Прыняты ўсімі, аднадушны.

Аднагалосная думка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слу́шны, -ая, -ае.

Абгрунтаваны; практычна карысны; разумны.

Слушная думка.

|| наз. слу́шнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мысль, -і, мн. -і, -ей, ж.

Тое, што і думка (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)