акрамя́, прыназ. з Р.

1. Апрача, за выключэннем каго‑, чаго‑н., не лічачы каго‑, чаго‑н. У пакоі нікога не было, акрамя старой. Самуйлёнак. Ёсць пахвалы, якія для разумнага чалавека горш за разгром, бо ён адчувае, што аб яго працы больш нічога нельга сказаць, акрамя агульных слоў — «добра», «варта ўвагі», «крок наперад», «уклад у навуку, літаратуру». Шамякін.

2. Больш каго‑, чаго‑н., у дадатак да каго‑, чаго‑н. Акрамя «зайцавага хлеба» ў бацькавай скрынцы бывае шмат якіх цікавых рэчаў. Лынькоў.

•••

Акрамя таго (у знач. пабочн.) — да таго ж. Акрамя таго, .. [вучням] хацелася адчуваць сябе незалежнымі і сталымі, і яны не заўважылі, як зноў ператварыліся ў свавольных і смяшлівых дзяцей. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нале́гчы, ‑лягу, ‑ляжаш, ‑ляжа; пр. налёг, ‑лягла і ‑легла, ‑лягло і ‑легла; заг. наляж; зак.

1. Наваліцца на што‑н., націснуць сваім цяжарам. Палегчы на стол. □ Вартаўнік усім целам налёг на рэйку шлагбаума. Шынклер. Чалавек з дзесятак салдат наляглі на дзверы. Лынькоў.

2. З сілай пачаць дзейнічаць якой‑н. прыладай. Надзя зноў села на карму, а я з усіх сіл налёг на вёслы. Аднак пасоўваліся мы досыць марудна. Кірэенка. Зіна налегла на палкі, вырвалася [на лыжах] наперад. Шыцік.

3. перан. Разм. Пачаць энергічна рабіць што‑н., займацца чым‑н. Налегчы на кнігі. Налегчы на замежную мову. □ [Халуста] спачатку налёг на мяса, потым падсунуў да сябе міску з капустай і вычарпаў яе да дна. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рызыкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

1. Ісці, адважвацца на рызыку, рабіць рызыкоўны ўчынак. Рызыкаваць хлопцам не хацелася: у іх жа вунь колькі зброі, і яны павінны канешне знайсці партызан... Якімовіч.

2. кім-чым. Ставіць пад пагрозу, падвяргаць небяспецы. Ёсць у Сашы такія сябры, якія гатовы рызыкаваць сваім жыццём, каб выратаваць таварыша. Новікаў.

3. з інф. Ісці на ўчынак, звязаны з магчымымі непрыемнасцямі, непажаданымі вынікамі. Рызыкаваць заблудзіцца ў лесе. □ Я здабыў .. [беркута], хоць мне прыйшлося спусціцца ў цясніну, дзе было гняздо, на вяроўцы, і я рызыкаваў стаць кульгавым і на другую нагу. Васілевіч.

4. Абл. Ганарыцца, фанабэрыцца. Гэты чалавек [Жывіцкі] ніколі не вытыкаецца наперад, не хваліцца, не рызыкуе сваімі талентамі і поспехамі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саслізну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Слізгаючы, спусціцца ўніз; з’ехаць. Саслізнуць з берага ў раку. □ [Васіль], як вокам згледзець, саслізнуў з дрэва, і, не разбіраючы дарогі, мы памчаліся па поплаве. Каліна. // Хуценька ўстаць, пакінуць якое‑н. месца. Міша паслухмяна саслізнуў з бацькавых каленяў і падаўся да сваіх кубікаў — будаваць дом. Шахавец. // Саслізнуўшы, перамясціцца з аднаго месца ў іншае. Аўтамат у Свіступова, нібы жывы, саслізнуў з пляча і аказаўся ў руцэ. Паўлаў. Прамень па твары крадзецца яе, На вейкі саслізнуў. Дзяргай.

2. Не ўтрымаўшыся дзе‑н., спаўзці, зваліцца. Крук ударыўся аб провад і саслізнуў уніз. Курто. Паходня пацягнуўся наперад, ногі саслізнулі з купіны, і ён уваліўся ў ваду па пояс. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спача́тку, прысл.

1. У першы момант. Хлопцам страшна было спачатку, а пасля ўсякі страх мінуў. Колас. — Між іншым, мы з вамі з аднаго цэха, — засмяялася дзяўчына. Алесь спачатку здзівіўся. Шыцік. // Напачатку чаго‑н. (шляху, працы і пад.). Спачатку.. [партызаны] ішлі балотам, асцярожна шукаючы нагамі больш цвёрдага месца. Шчарбатаў. // Перш за ўсё, папярэдне, раней. Пачынаем дзень спачатку Фізкультурнаю зарадкай. Раз — налева, Два — направа, Крок наперад, Крок назад. А. Александровіч. Я выпраг Дэраша, прывязаў да воза, ён і пачаў хрумстаць памаленьку сена, выбіраючы спачатку лепшае. Якімовіч.

2. Яшчэ раз; зноў. [Жонка] быццам ажыла ці спачатку пачала жыць. Чорны. [Лаўрэн:] — Куды ні зірні — усё пачынай спачатку, а тут табе ані хамута, а ні шыі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́іцца ’раіцца (пра пчол)’ (брасл., ваўк., Сл. ПЗБ), ро́іцца, роі́цца ’тс’, ’мітусіцца, мільгаць’ (ТС); укр. роїтися ’раіцца (пра пчол)’, роїтися в голові ’успамінацца’, рус. рои́ться, польск. roić się ’тс’, roić ’марыць, летуцець’, ’мроіць’, н.-луж. rojś se ’тс’, ’у мітусні імкнуцца наперад’, в.-луж. rojić so ’раіцца’, ’кішэць’, ’багацець’, чэш. rojiti se ’раіцца (пра пчол)’, ’таўчыся (пра машкару)’, ’тоўпіцца (пра людзей на вуліцы’, славац. rojiť sa ’тс’, ’раіцца (пра думкі чалавека ў галаве)’, славен. rojíti ’тс’, ’бадзяцца’, ’марыць’, серб. ро̀јити се, харв. ròjiti, макед. рои се, балг. роя ’сабраць у рой’, роя́ се ’раіцца’. Прасл. *rojiti sę, утворанае ад назоўніка *rojь > рой (гл.). Гл. таксама раі́цца. Сюды ж: ро́іцца ’здавацца, з’яўляцца, прыходзіць у галаву’ (Юрч.; бялын., Янк. Мат.; іўеў., Сцяшк. Сл.), ’трызніцца’ (Жд. 3), ’мроіцца, здавацца’, ’думацца’ (ТС), у выніку семантычнага пераносу ’роіцца’ > ’мітусіцца, кішэць’ > ’прыходзіць у галаву і да таго пад.’, а таксама ро́іць ’ляцець, валіць’ (ТС), семантыку якога можна знайсці яшчэ ў прасл. *rojíti, *rojь ці нават у і.-е. адпаведніках *roi(H)o‑, напрыклад, лац. rīvus ’ручай, струмень’ і інш. (гл. рой1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

очко́

1. ачко́, -ка́ ср.;

дать не́сколько очко́в вперёд даць не́калькі ачко́ў напе́рад;

2. (глазок, отверстие) во́чка, -ка ср.;

втира́ть очки́ (кому-л.) настаўля́ць акуля́ры (каму-небудзь), пуска́ць тума́н у во́чы (каму-небудзь); уво́дзіць у зман (каго-небудзь), зама́зваць во́чы (каму-небудзь), забіва́ць ба́кі (каму-небудзь).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

get along

informal

а) пасо́ўвацца напе́рад

б) даць ра́ды, адо́лець, спра́віцца

to get along without food — абыхо́дзіцца бязь е́жы

в) до́бра ме́цца, мець уда́чу; спраўля́цца з пра́цай, зада́ньнем

They get along well as partners — Яны́ до́бра ла́дзяць як супо́льнікі

г) жыць у зго́дзе, ла́дзіць

They get along — яны́ жыву́ць у зго́дзе

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

vrtragen* vt

1) рабі́ць дакла́д; чыта́ць ле́кцыю;

inen Bercht ~ дакла́дваць

2) дэкламава́ць, выко́нваць (на сцэне)

3) (j-m) выка́зваць (свае думкі, пажаданні)

4):

den ngriff ~ развіва́ць наступле́нне;

das Fuer ~ вайск. перано́сіць аго́нь напе́рад

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пада́цца

1. (саступіць) nchgeben* vi, wichen* vi (s);

2.:

пада́цца напе́рад vrrücken vi (s);

пада́цца наза́д zurückweichen vi (s);

3. перан. (здацца, прымроіцца) schinen* vi, dünken* vi (безас. зварот з conj або з als, als ob, als wenn + conj);

мне падало́ся, бы́ццам не́хта прыйшо́ў mir schien, es wäre jmand ingetreten; mir schien, als wäre jmand ingetreten; mir schien, als ob [als wenn] jmand ingetreten wäre

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)