закусіць 1, ‑кушу, ‑кусіш, ‑кусіць; зак., што.
1. Заціснуць зубамі. Хлапчук закусіў ніжнюю губу і зірнуў спадылба на бацьку. Пальчэўскі. Зося зрабіла крок наперад, потым закусіла рог хусткі і пачала яшчэ пільней углядацца. Лупсякоў.
2. Разм. Адкусіўшы частку чаго‑н., пакінуць рэшту недаедзенай; надкусіць. Закусіць яблык.
•••
Закусіць цуглі — а) перастаць падпарадкоўвацца (пра каня). Калі пачалі рвацца першыя снарады, Міхасёў конь, спалоханы выбухамі, закусіў цуглі і панёсся, як шалёны, у лес. Машара; б) перан. Ісці напралом, дзейнічаць без аглядкі, ні з чым не лічачыся.
закусіць 2, ‑кушу, ‑кусіш, ‑кусіць; зак.
1. што, чым і без дап. Заесці што‑н. выпітае або з’едзенае. Закусіць горкае салодкім. ▪ [Кірыла і Тарас] выпілі па чарцы і закусілі цыбуляй. Гурскі.
2. Разм. Крыху паесці, перакусіць (у 2 знач.).
•••
Рукавом закусіць — выпіўшы, нічога не з’есці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)