ме́сца, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Прастора, якая занята або можа быць занята кім-, чым-н., дзе што-н. адбываецца або размяшчаецца. Перасоўваць з месца на месца. Рабочае м. Ні з месца!(не рухацца!).

2. Участак на зямной паверхні, мясцовасць. Маляўнічае м.

3. перан. Становішча, якое займае хто-н. (у спорце, грамадскім жыцці, навуцы і пад.). Заняць першае м. ў спаборніцтве.

4. Служба, работа, пасада. Вакантнае м.

5. Урывак, частка літаратурнага, мастацкага або музычнага твора. Самае цікавае м. ў рамане.

6. Адзін прадмет багажу (спец.). Здаць у багаж тры месцы.

Балючае месца — пра тое, што ўвесь час хвалюе, мучыць.

Да месца — якраз калі трэба, дарэчы.

Душа не на месцы — пра адчуванне трывогі, непакою.

На месцы — там, дзе што-н. адбылося ці будзе адбывацца.

Не знаходзіць (сабе) месца — быць у стане крайняй трывогі.

Паставіць каго-н. на сваё месца — збіць пыху з каго-н., зрабіць рэзкую заўвагу каму-н. пра нясціплыя паводзіны.

Пустое месца (разм., неадабр.) — пра чалавека, ад якога няма ніякага толку.

Таптацца на месцы (разм., неадабр.) — не рухацца наперад.

Цёплае месца (разм.) — аб даходнай службе.

|| памянш. ме́сцейка, -а, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)