падрадзі́цца, ‑раджуся, ‑радзішся, ‑радзіцца; зак., з інф.
1. Наняцца, абавязаўшыся выканаць што‑н. на пэўных умовах. [Герасім Іванавіч:] — Прыходзіць неяк ранічкаю Ахрэм да мяне і кажа: давай, Гараська, падрадзімся настаўніку хату рубіць. Карамазаў.
2. Даць згоду зрабіць што‑н., узяцца зрабіць якую‑н. работу каму‑н. З вучнямі пятага і шостага класаў [Ніна] яшчэ хадзіла на калгасны ячмень [свірэпу] рваць. Сама падрадзілася. Лобан. Кукарэка, ахвотны да размовы, падрадзіўся ісці і паказаць дом старшыні. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́курстаць ’выселіць, выгнаць’ (КЭС, лаг.). Польск. уст. з Літвы kurstać ’будзіць, абуджаць, падганяць’. Запазычанне з літ. (pa)kìrsti ’абуджацца, адкрываць вочы (пасля сну)’, якое звязана абляутам з kar̃das ’паўторны гук’, kardìntis ’станавіцца прыметным’, апошнія словы ў сваю чаргу звязаны з kir̃sti ’біць, удараць, рубіць’ (параўн. слав. čersti ’рэзаць’) (гл. Фрэнкель, 258 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́піца ’хваставая частка пазваночніка ў жывёлін’ (ТСБМ). Укр. рі́пица ’тс’, рус. реп́ица ’тс’, польск. rząp ’хвасцец’, в.-луж. rjap ’хрыбет’, славен. rep ’хвост’, серб. і харв. ре̑п ’тс’. Прасл. *rępъ/*rępь азначала, напэўна, кароткі хвост, абрубак хваста, сам хвост як працяг хрыбта. Магчыма, роднаснае прасл. *rǫbiti ’рубіць’ і ням. Rumpf ’тулава’ (Трубачоў, Этимология–1964, 8).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
будаваць; ставіць, стаўляць (разм.); узводзіць, узносіць / з бярвення: рубіць / з цэглы ці з камення: мураваць
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Про́лубка, пралу́бка ’палонка’ (Нас.; Нік. Очерки; Гарэц.; Касп.; Бяльк.; паўн.-усх., КЭС; ашм., Стан.), про́луб, пролу́б(к)а, пралы́бка ’тс’ (Сл. ПЗБ), рус. про́лубь, пролу́бка ’тс’; укр. про́луб ’тс’, польск. дыял. przełąbka ’тс’, славац. prieluba ’палонка; засек’. Лічыцца другасным да адпаведных форм з *rǫbati і *rǫbiti ’рубіць’ (гл. прарубка); л (ł, l) у выніку дыстантнай асіміляцыі да р (r) у прэфіксе *pro‑, *prě (гл. пра-). Гл. Борысь, Зб. Ліміту, 194; Фасмер, 3, 377.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падру́ба ’ніжні вянок зруба’ (ТСБМ, Сцяшк.), падру́б (Янк. 1, Мат. Гом.), падру́б, падру́ба (Шат., Бяльк.), падру́ба, подру́ба, падру́бы (Сл. ПЗБ), подру́ба (Шушк., Тарнацкі, Studia), падру́біна ’адно з чатырох бярвенняў падрубу’ (Янк. 1). Рус. подру́б ’зруб або некалькі вянкоў, якія падведзены пад зруб’, подру́ба ’вуглы ў зрубе’, серб.-харв. по́друб ’рубец, падшыты край адзежы’. Аддзеяслоўныя ўтварэнні ад падрубіць < рубіць (гл.). У будаўнічай тэрміналогіі бел.-рус. ізалекса. Падру́бка ад падруб(а) з суф. ‑іна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рубе́ж ’мяжа чаго-небудзь або паміж чым-небудзь’, ’дзяржаўная мяжа’, ’лінія абаронных збудаванняў’ (ТСБМ), ’кант, грань’ (Гарэц.), рубѣжъ ’граніца’ (Шымк. Собр.). Укр. рубі́ж ’край, мяжа; засечка’, рус. рубе́ж ’рубеж’, балг. ръбе́ж ’мяжа, мяжа паміж палямі’. Стараж.-рус. рубежъ ’засечка; знак мяжы’ (Сразн., 3, 179). З прасл. *rǫbežь ’метка, засечка’, вытворнага з суфіксам ‑ežь > ад *rǫbati, *rǫbiti ’сячы’ (гл. рубаць, рубіць) (БЕР, 6, 361; Чарных, 2, 125). Паводле Якабсона, рубеж ёсць царкоўнаславянская форма ў адносінах да рубёж ’высяканне лесу’ (Трубачоў-Фасмер, 3, 510).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пакле́ска ’палка для закручвання вяроўкі пры ўвязванні воза з дрывамі або бярвёнамі’ (Шат.), поклесо ’жэрдка, пры дапамозе якой змацоўваюцца гонкі ў плыце’ (ТС). Рус. смал. паклёскі ’крукі, дугі з бакоў саней’. Відаць, можна параўнаць са ст.-чэш. okleslek, дыял. oklešček ’кавалак дрэва, палка’, славен. pȏklest ’абчасаны бок паваленага дрэва’, чэш. prok- lesti ’прасячы дарогу’, klest, дыял. chlest ’хвораст, сучча’. Махэк (255) у якасці зыходнага дзеяслова ўзнаўляе klestati ’сячы’, роднаснага kresati (гл. крэсіва). У якасці паралелей ён прыводзіць літ. sklempiu, sklefhpti, sklembti ’тс’. Беларускія словы ўказваюць на *клесаць ’рубіць, сячы’, магчыма, гукапераймальнага характару (параўн. клешчы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кача́ць ’качаць’ (ТСБМ, БРС, Касп., Сцяшк. МГ); ’качаць бялізну’, ’качаць, валяць’, ’раскачваць цеста’ і г. д. Параўн. ст.-рус. качати ’гайдаць, хістаць’, рус. кача́ть ’калыхаць, хістаць’, укр. кача́ти ’катаць’, ’качаць бялізну’, ’качаць цеста’. Далей параўн. польск. дыял. kociać się ’качацца, валяцца і да т. п.’, чэш. káceti ’валіць, разбураць’, káceti se ’валіцца’, ст.-славац. káceť ’рубіць (лес)’, славац. (дыял.) kácat sa ’хістацца’. У аснове гэтага дзеяслова са шматлікай семантыкай, але досыць празрыстай формай, ляжыць зыходнае *katjati (sę), якое з’яўляецца ітэратыўна-дуратыўным утварэннем да прасл. *kotiti. Пры гэтым атрымліваецца аблаўтная форма вакалізма (a < ō < о). Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 164.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рубі́н, ’каштоўны камень чырвонага колеру’ (ТСБМ). Рус. руби́н, польск. rubin, чэш. rubín, серб.-харв. ру̀би̑н, балг. руби́н. Ст.-бел. рубинъ са ст.-польск. rubin < ням. Rubin < познелац. rubinus ’рубін’ < ruber або rubeus ’чырвоны’ < і.-е. *reudh‑, роднаснага да руды, гл. (Брукнер, 466; Фасмер, 3, 511; Булыка, Запазыч., 288).
Рубі́н 2, рубі́ха ’драўляны брусок з насечкамі для качання бялізны’ (Касп.). Ад рубіць ’сячы’ (гл.) са словаўтваральным значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’. Падобныя ўтварэнні з суфіксам ‑ін‑ (аднак, жаночага роду): лупіна, адбоіна ’адбіты кавалак’ і інш., з суфіксам ‑іх‑а (‑ых‑a): жаць (жмуць) — жмыха (магілёўскі рэгіянальны, нерэгулярны тып).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)