Вы́курстаць ’выселіць, выгнаць’ (КЭС, лаг.). Польск. уст. з Літвы kurstać ’будзіць, абуджаць, падганяць’. Запазычанне з літ. (pa)kìrsti ’абуджацца, адкрываць вочы (пасля сну)’, якое звязана абляутам з kar̃das ’паўторны гук’, kardìntis ’станавіцца прыметным’, апошнія словы ў сваю чаргу звязаны з kir̃sti ’біць, удараць, рубіць’ (параўн. слав. čersti ’рэзаць’) (гл. Фрэнкель, 258 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)