адрыў і слізготнае зрушэнне масы горнай пароды ўніз па схіле пад дзеяннем сілы цяжару. Найчасцей узнікаюць на горных схілах рачных далін, высокіх берагах мораў, азёраў, вадасховішчаў, складзеных з нахільных пластоў водатрывалых (гліністых) парод, якія чаргуюцца з ваданоснымі пародамі. Утвараюцца ў рыхлых адкладах і шчыльных пародах у выніку павелічэння стромкасці або падмывання асновы схілу, пераўвільгатнення грунтоў талымі і дажджавымі водамі, сейсмічных штуршкоў, нерацыянальнай гасп. дзейнасці чалавека. Буйныя апоўзні маюць працягласць уздоўж схілу на дзесяткі і сотні метраў і захоўваюць ва ўнутр.ч. пэўную маналітнасць (пры таўшч. 10—20 м і больш); невялікія называюцца аплывінамі. Пры апоўзнях ўтвараюцца невял. формы рэльефу — тэрасы і ўзгоркі, а таксама спецыфічныя формы расліннасці (напр., «п’яны» лес). Апоўзні прычыняюць вял. шкоду нас. Пунктам, с.-г. угоддзям, прамысл. прадпрыемствам, гасп. інфраструктуры і інш. На Беларусі яны адзначаюцца каля стромкіх схілаў рачных далін, глыбокіх яроў. Каб прадухіліць апоўзні, умацоўваюць берагі, схілы, праводзяць дрэнажныя работы, лесапасадкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вінаход ’чалавек, які вельмі шпарка ходзіць, бегае, лятун’ (міёр., З нар. сл.). Укр.винохід ’інаходзец’, рус.виноходец, виноходь, виноход ’тс’, польск.inochód, чэш.jinochod, mimochod, славац.mimochod ’тс’. Бел. лексема з’яўляецца пераносам ад ’конь-інаходзец’. Пачатковаев‑ прыстаўное.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плышчагі́ (плышчагы) ’агароджа з цесна складзеных жэрдак’ (Клім.). Відаць, першапачаткова гэта была агароджа з бярвенняў, т. зв. ’прасла”, у якім плоскія бярвенні укладаліся ў шулы. У такім выпадку — да плашчак (гл.) < плоскі. Пачатковаеплы⇉пад уплывам лексемы плыт = плот ’плот, агароджа’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Малама́йчык, молома́йчык ’маленькая булачка хлеба з вотруб’я для прыгатавання квасу’ (Вешт.). Відавочна, палес.моломайчык спачатку было ⁺маломайчык пад уплывам народнай этымалогіі слова мала́й (гл.) з гаплалагічным памяншальным суфіксам ‑айчык (як акрайчык). Пасля пад уздзеяннем палес. «гіперправільнасці» пачатковаема‑ змянілася ў мо‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абро́вак ’бок дарогі’ (Сцяшк. МГ) да брыво (прасл.brъvь). Назва brъvь у шэрагу моў пераносіцца на паняцце ’край (дарогі)’, пачатковаеа‑, відаць, старажытнага паходжання: параўн. славац.obrv, серб.-харв.о̏брва ’мяжа’, славен.obrv. Суфіксацыя, магчыма, гаворыць пра заходнеславянскі (польскі) уплыў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Асяле́нец, осылэ́нець, оселе́нец, оселэ́нец ’селядзец’ (Клім., Вешт. дыс.). Рус.дыял.паўдн.аселедец, оселедня, оселёдка, укр.оселедець селядзец’. Пачатковаеа‑ магло б быць прыстаўным, але ‑н‑ указвае на магчымасць утварэння ад сьльдь праз прыметнік сьльдьн‑ыи, о‑сьльдьн‑ьць (параўн. акраец і пад.). Гл. селядзец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Атме́нь, отме́нь ’расліна падлесак Sanicula europeaea L.’ (Бейл.). Укр.дыял.отьмєн ’кмен Carum Carvi L.’ Sanicula належыць да парасонавых, як і кмен (рус.тмин), таму пачатковаеа‑ можна тлумачыць як пратэтычны гук, а слова ў цэлым — пераносам назвы расліны па знешняму падабенству. Гл. кмен, цмен.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляхотна ’смешна’ (лід., Сцяшк. Сл.). Паланізм. Параўн. польск.łachotać ’ласкатаць’, у Міцкевіча — łachotliwość, усх.-польск.łachtać ’тс’, якія маюць устаўны экспрэсіўны гук ‑ch‑ замест ‑sk‑: польск.łechtać — ст.-польск.łesktać ’тс’, pluchotać — płuskotać ’плёскаць, плюхаць’ (Слаўскі, 4, 408). Пачатковаеля‑ замест ла‑ абумоўлена экспрэсіўнасцю. Да ласката́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ржы́ска, ржы́ско, ’зжатае поле; пожня пасля жыта, іржышча’ (ДАБМ, Сцяшк.; свісл., воран., Шатал.; івац., Жыв. сл.). Паланізм (наяўнасць зах.-слав. суф. *‑sko, якому ва ўсх.- і паўд.-слав. мовах адпавядае *‑išče) і пачатковаерз‑ (трак.рзы́ска, Сл. ПЗБ) замест рж‑. Гэтаксама Мацкевіч (Сл. ПЗБ, 4, 298).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Імча́цца, імча́ць ’вельмі хутка перамяшчацца, ехаць, бегчы; несціся’ (ТСБМ). Рус.мчать, мча́ться, укр.мча́ти, мча́тися ’тс’, ст.-чэш.mčieti ’несці, цягнуць’, ст.-слав.мъчати ’кідаць’. Прасл. дзеяслоў *mъkěti, суадносны з *mъknǫti (гл. імкнуцца), Фасмер, 3, 22; КЭСРЯ, 277. Пачатковаеі‑ мае практычны характар (Карскі, 1, 262).