навучальная ўстанова ў Рас. імперыі ў пач. 20 ст. Вышэйшыя пачатковыя вучылішчы былі створаны паводле Палажэння ад 25.6.1912 замест 3- і 4-класных гар. вучылішчаў. Складаліся з 4 класаў з гадавым курсам у кожным. Былі мужчынскія, жаночыя і мяшаныя. У іх прымалі дзяцей сярэдніх слаёў гар. і сельскага насельніцтва ва ўзросце 10—13 гадоў. Навучанне пераважна платнае. Вывучалі: Закон Божы, рус. мову і славеснасць, арыфметыку, асновы алгебры і геаметрыі, геаграфію, гісторыю Расіі са звесткамі па ўсеаг. гісторыі, прыродазнаўства, фізіку, маляванне, чарчэнне, фіз. практыкаванні, рамёствы, замежную мову. Пры вучылішчах часам былі дадатковыя класы або курсы з 1—2-гадовым тэрмінам навучання: пед., с.-г., рамесныя, бухгалтарскія і інш. У 5 губернях Беларусі ў 1915 было 121 вышэйшае пачатковае вучылішча. Скасаваны ў 1918.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДНАКЛА́СНАЕ ПАЧАТКО́ВАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА навучальная ўстанова ў Рас. імперыі. На Беларусі першыя аднакласныя пачатковыя вучылішчы існавалі пры манастырах каталіцкіх ордэнаў. Паводле Статута для прыходскіх вучылішчаў 1807 для дзяцей бедных рамеснікаў і сялян ствараліся аднакласныя пачатковыя вучылішчы з адным настаўнікам, якія мелі 6-месячны тэрмін навучання. Вучэбныя планы абмяжоўваліся практычнымі мэтамі. Паводле Статута 1828 дзейнасць аднакласных пачатковых вучылішчаў мела саслоўны характар. «Часовыя правілы для народных школ...» 1863 дазвалялі прыём у аднакласныя пачатковыя вучылішчы дзяцей усіх саслоўяў і веравызнанняў; выкладалі Закон Божы, рус. мову, першыя чатыры дзеянні арыфметыкі, спевы. У сярэдзіне 1870-х г. на Беларусі было 50 аднакласных пачатковых вучылішчаў (36 з іх мелі жан. змены), у пач. 1890-х г. — 70 з 2-гадовым тэрмінам навучання. Паводле «Палажэння аб царкоўных школах праваслаўнага веравызнання» (1902) існавалі аднакласныя пач. школы царк. ведамства з 3-гадовым тэрмінам навучання (гл.Царкоўнапрыходскія школы). З павелічэннем ролі земстваў (1911) аднакласныя пачатковыя вучылішчы царк. ведамства не вытрымалі канкурэнцыі з земскімі школамі, дзе даваліся больш глыбокія веды, і сталі пераходзіць на земскае ўтрыманне (Віцебская, Магілёўская, Мінская губерні).
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЛЕКЛАНШЭ́ ЭЛЕМЕ́НТ,
першасны гальванічны элемент, у якім дадатны электрод зроблены з дыаксіду марганцу (з дабаўкай графіту і сажы), адмоўны — з цынку, а электралітам служыць водны раствор хларыду амонію або іншых хларыдаў (калію, магнію, кальцыю). Пачатковае напружанне 1,4—1,6 В. Л.э. — найб. зручныя хімічныя крыніцы току, выкарыстоўваюцца ў электронных гадзінніках, радыёапаратуры, цацках і інш. Вынайдзены ў 1865 франц. вучоным Ж.Лекланшэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пачатко́выÁnfangs-;
пачатко́вая лі́тараÁnfangsbuchstabe m -ns, -n;
пачатко́вая ху́ткасцьÁnfangsgeschwindigkeit f -, -en;
пачатко́вы капіта́лэк. Stártkapital n -s, -e;
пачатко́вае стано́вішчаÁnfangslage f -, -n;
пачатко́вае навуча́ннеÁnfangsunterricht m -(e)s; Elementárunterricht m;
пачатко́вая адука́цыя Elementárbildung f -;
пачатко́вая шко́ла Elementárschule f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пачатко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца ў пачатку чаго‑н., з’яўляецца пачаткам чаго‑н. Пачатковыя літары. Пачатковае слова. Лачатковая стадыя развіцця.
2. Дадзены не ў поўным аб’ёме, ніжэйшы. Пачатковая школа. □ Лічаць, што пачатковую адукацыю Скарына атрымаў у Полацку ў адной з мясцовых царкоўных школ.Алексютовіч.
3. У мовазнаўстве — які з’яўляецца зыходным пры ўтварэнні іншых форм і слоў. Пачатковая форма дзеяслова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Аво́нтпіцца ’пудзіцца’ (Нас.), гл. вонтпіцца. Пачатковаеа‑ пратэтычнага характару.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віко́на ’абраз’ (бых., Янк. Мат.). Да іко́на (гл.). Пачатковае‑в прыстаўное.