Селядзе́ц ‘марская рыба, якая ўжываецца ў ежу ў салёным ці вэнджаным выглядзе’ (Нас., ТСБМ, Шымк. Собр., Бяльк., Касп., Шат., Косіч, Стан., Варл., ЛА, 4). Укр. селеде́ць ‘селядзец’, оселе́дець ‘казаны чуб’, рус. сельдь, селёдка, польск. śledź ‘тс’, чэш., славац. sleď ‘тс’. Запазычанне да XII ст. з ст.-сканд. sild, síld, ст.-швед. sild ‘селядзец’, швед. sill, нарв. sil ‘тс’; гл. Міклашыч, 290; Торп, 441; Праабражэнскі, 2, 274; Брукнер, 530; Фасмер, 3, 597. Бел. і ўкр. словы з ⁺сьлдь, аформленага рознымі суфіксамі, параўн. Каламіец, Рыбы, 132. Борысь (615) узнаўляе паўн.-прасл. *seldь ‘селядзец’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)