*Асяле́нец, осылэ́нець, оселе́нец, оселэ́нец ’селядзец’ (Клім., Вешт. дыс.). Рус.дыял.паўдн.аселедец, оселедня, оселёдка, укр.оселедець селядзец’. Пачатковае а‑ магло б быць прыстаўным, але ‑н‑ указвае на магчымасць утварэння ад сьльдь праз прыметнік сьльдьн‑ыи, о‑сьльдьн‑ьць (параўн. акраец і пад.). Гл. селядзец.