Kern

m -(e)s, -e

1) ко́стачка, ядро́, зе́рне

2) цэнтр, сярэ́дзіна

3) су́тнасць

in ihm steckt ein gter ~ — у яго́ до́брыя зада́ткі [усто́i]

das ist der ~ der Frge — у гэ́тым су́тнасць пыта́ння

◊ das ist des Pdels ~ — вось у чым су́тнасць спра́вы

wer den ~ ssen* will, muss die Schle kncken — ≅ лю́біш ката́цца – любі́ i са́начкі вазі́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

stone1 [stəʊn] n.

1. ка́мень;

a meteoric stone аэралі́т;

a fall of stones каменяпа́д;

sand stone geol. пясча́нік;

trip over a stone спатыка́цца аб ка́мень

2. ка́мень (перан.);

a heart of stone каме́ннае сэ́рца;

turn to stone скамяне́ць

3. ко́стачка (слівы, вішні і да т.п.), зярня́тка, зе́рнетка (плода)

4. надмагі́льная пліта́;

He is buried under this stone. Ён пахаваны пад гэтым каменем.

5. med. ка́мень, каме́нная хваро́ба;

an operation for stones апера́цыя па выдале́нні камянёў

cast the first stone распача́ць кры́тыку;

leave no stone unturned прыкла́сці ўсе намага́нні; зраўня́ць з зямлёй;

(at) a stone’s throw ве́льмі блі́зка, зусі́м недалёка; руко́ю пада́ць;

kill two birds with one stone ≅ адны́м уда́рам двух зайцо́ў забі́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ка́мень, ка́мінь, ка́мынь, ка́мэнь ’цвёрдая горная народа ці абломак з яе рознай велічыні і формы’, ’абточаны камень у жорнах’ (Сл. паўн.-зах., ТСБМ, Сержп. Прымхі; Бяльк.; драг., Жыв. сл.; Федар. I; Бес., Яруш., Яшк.), каме́нне (зб.) ’камяні’ (ТСБМ, Радч., Сержп.; стаўбц., Нар. словатв.; Яшк., Гарэц.; мсцісл., З нар. сл.), каміене (Бес.), каме́ння ’тс’ (бяльк.), каме́чо, каме́чча ’тс’ (слонім., Жыв. сл.; гродз., З нар. сл.; Сл. паўн.-зах.; свісл., Сцяшк. Сл.); каме́ньчык ’малы камень’ (Сержп. Прымхі; Бяльк., Янк.), ’костачка ў сліве, вішні’ (браг., Нар. словатв.; Ян., Янк. 2; нараўл., Мат. Гом.), камянёк ’тс’ (полац. Янк. 2); каме́ньчыкі ’гульня’ (гродз., Нар. словатв.); ка́мень ’мера вагі (≈ 10 кг, ≈ 1 кг)’ (Інстр. III); камяны́ ’зроблены з каменя’ (КЭС, лаг.), каме́нный ’тс’ (Бяльк.), каме́нны ’з каменя або з цэглы зроблены’ (ТСБМ, Сцяшк.); каме́нык ’крэпкі хлопчык’ (Бяльк.); ка́менка, ка́мінка ’печ з камення (у лазні)’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяц.; усх., КЭС); укр. ка́мінь, рус. ка́мень, польск. kamień, н.-луж., в.-луж. kamjeń, палаб. komói, чэш. kámen, славац. kameň, славен. kámen, серб.-харв. ка̏мен, макед., балг. камей, ст.-слав. камы. Прасл. kamy (род. kamaee). Блізкія і.-е. адпаведнікі: літ. akmuõ (akmeñs), лат. akmens ’тс’, ст.-інд. áśmā, áśrnan‑ ’камень’, ’неба’, авест. asman‑ ’тс’, ст.-грэч. ἄκμών ’кавадла’, ’неба’ < і.-е. *akʼ/*okʼ (Слаўскі, 2, 37–38). Фасмер (2, 173–174) далучае да і.-е. яшчэ ст.-в.-ням., ст.-сакс. hamar, ст.-ісл. hamarr ’молат’ (параўн. Мартынаў, Слав. акком., 160–161).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́цкаць ’мазаць, брудзіць; рабіць няўмела, неахайна’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш., Шат.), ’ляпіць глінаю, мазаць; брудзіць’ (Нас.), пе́цкаць ’брудзіць, мазаць’ (ТС), пэ́цнуць ’мазануць; стукнуць’ (ТСБМ), ’гучна ўдарыць; кінуць чым-небудзь ліпкім; упасці’ (Нас.), вытворныя: пэ́цкала, пэ́цкало ’няўмека, неакуратны ў рабоце чалавек, бракароб, партач’ (Сцяц., Сцяшк. Сл., Скарбы; любч., Нар. словатв.; міёр., З нар. сл.), пэ́цкаль ’хто любіць пэцкацца, неахайны, паскуднік’ (Шпіл., Чач., Гарэц., Шат.; брасл., Сл. ПЗБ), ’няўмека, дрэнны майстар’ (ТСБМ; маладз., Янк. Мат.; Яўс., Шат., Бяльк.; міёр., З нар. сл.). Паводле Насовіча, утворана ад гукапераймальнага пэц! ’тое, што і пац!’ (“от звука брошенной на что либо грязи или брошенного чего въ грязь”, Нас., 543); нягледзячы на фанетычныя прыкметы запазычання з польск. peckać ’вэдзгаць, перабіраць, корпацца’, параўн. рус. па́чкать ’пэцкаць’, да вышэйназванай версіі схіляецца Цвяткоў (Запіскі, 2, 75) і канстатуе, што слова не выводзіцца ад кораня *pak‑ (дапускаючы для рускага слова сувязь з пакость ’паскудства’, інакш гл. Фасмер, 3, 223); наяўнасць славен. pecati, peckati, pečkati ’даваць аплявуху; біць па вушах’ і pəčka, pəčkálo ’хто ляніва, марудна і дрэнна працуе’ ўзмацняе прышлую версію. Пра магчымую сувязь названых слоў з pečkȁ ’ядро, костачка’, што дае падставы для семантычнага пераходу ’ўздуцце, разбуханне’ > ’слабы, дрэнны’, гл. Бязлай, Etyma, 163; Куркіна, Этимология–1984, 113; гл. таксама спецыяльна Куркіна, Этимология–1988–1990, 61. Атаясамліванне з укр. пи́цькати ’дрэнна працаваць, корпацца’, якое выводзіцца праз польск. pyćkać, peckać ’тс’ з ням. patschen ’плёскаць (па вадзе)’ (гл. ЕСУМ, 4, 382), здаецца, не мае падстаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

hammer

[ˈhæmər]

1.

n.

1) мо́лат -а, малато́к -ка́ m.

2) малато́чак -ка m. (у ро́зных мэхані́змах)

3) уда́рнік -а m. (у па́льнай збро́і)

4) Anat. малато́чак -ка m. (вушна́я ко́стачка)

to come or go under the hammer — быць прада́дзеным з малатка́ (на аўкцыёне)

hammer and tongs — усі́мі сі́ламі

2.

v.t.

1) біць, заганя́ць, прыбіва́ць малатко́м

2) кава́ць; зьбіва́ць (як малатко́м)

3) дзяўбці́, убіва́ць

to hammer into one’s head — убіва́ць каму́ ў галаву́

4) дабіва́цца чаго́ вялі́кімі намага́ньнямі

to hammer at — упа́рта працава́ць над чым

- hammer and sickle

- hammer away

- hammer out

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Жу́ржа1 ’дзіцячая цацка: косць з парасячай ці авечай нагі, у якой пракручваецца дзірка, у дзірку зацягваецца нітка. Нітку накручваюць і расцягваюць; расцягваючыся, нітка раскручваецца і прыводзіць у рух костачку. Костачка круціцца і вурчыць, «журжыць»’ (Бяльк.). Параўн. рус. раст. журже́лка ’дзіцячая цацка з косці’, ’бабка для гульні’. Параўн. жужу́лачкі ’цацкі з касцей’, жураўка ’калодка з дзіркай у прыладах’. Тлумачэнне рэаліі вядзе да сувязі з дзеясловам *журжаць (параўн. рус. варонеж., кур. журжать ’гусці’), але ці не народная гэта этымалогія, асабліва калі ўлічыць словы жураўка, жужулачкі? Ці няма тут адлюстравання і.-е. *geu‑ ’згінаць, скручваць’ з пашырэннем ‑r‑ (Покарны, 1, 393–397)? Параўн. літ. gauras, лат. gauri ’валасы на целе’, літ. ’ільняное валакно’, с.-іран. gūaire ’кучары’, нарв. kaure ’тс’. Няясна. Гл. яшчэ жу́ржа2.

Жу́ржа2 ’распусніца’ (Бяльк.), ’непаседлівая жанчына’ (Юрч., Нар. вытв. сл.). Рус. валаг., перм., сарат. журжа ’распусніца, каханка’, без месца ’буркун’, калуж. журжавый ’бурклівы’. Значэнне ’непаседлівасці’, а таксама пашыранасць там жа, дзе журжа1 ’цацка, што круціцца’, вядзе да сцвярджэння аб сувязі гэтых амонімаў паводле «паводзін». Аднак рус. значэнне ’бурклівы’ вядзе да магчымай сувязі з «гукавым» бокам цацкі, а пашырэнне на далёкіх рус. арэалах, дзе не зафіксавана адпаведная цацка, дазваляе нават меркаваць аб самастойным развіцці там слова журжа на базе дзеяслова тыпу журить з экспрэсіўным падваеннем зычнай: *журжить ’бурчаць’, а магчыма, і ’многа гаварыць’. Параўн. кубан. журба ’журлівы чалавек’. Калі ж журжа2 — агульнае ўсх.-слав. слова, сувязь з журжа1, відаць, другасная, а першаснае значэнне журжа2, магчыма, ’каханка’ (’тая, пра якую журбота, клопат, туга’), адкуль ’распусніца’. Фіналь ‑жа можна разглядаць і як суфікс (параўн. любжа ’зёлкі для любві’, Гарэц.; Сцяцко, Афікс. наз., 79).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Stein

m -(e)s, -e

1) ка́мень

◊ mir fiel ein ~ vom Hrzen — у мяне́ бы́ццам гара́ з плячэ́й звалі́лася

j-m ~e in den Weg lgen [rllen] — рабі́ць каму́-н. перашко́ды

2) ко́стачка (у пладах)

3) шахм. фігу́ра; ша́шка

der ~ der Wisen — філасо́фскі ка́мень

◊ bei j-m inen ~ im Brett hben — мець до́брую рэпута́цыю ў каго́-н.

~ und Bein schwören — кля́сціся ўсі́м на све́це, кля́сціся і бажы́цца

es friert heute ~ und Bein — разм. сёння траску́чы маро́з

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

На́ўскі: на́ўскі вялікдзень ’чацвер велікоднага тыдня’ (Інстр. II), наўські: Radaūnica albo Nauśki Wielikdzieri ’вясеннія дзяды’ (Пятк. 2), параўн. наські: наські велікдзень ’тс’, іншая назва мёртвых велікдзень (ТС), укр. навський: навський великдень ’вялікдзень мёртвых, паводле народных вераванняў, у чацвер на апошнім тыдні вялікага посту’, рус. маск. навский: паве кий день ’рэлігійны звычай памінання памерлых на магілах на працягу тыдня пасля вялікадня’, чэш. дыял. navski: navskä kost ’цвёрды нараст’, славен. namški: namška kosi (*navbska kostь) ’тс’. Да прасл. *паиь, параўн. ц.-слав. навь ’мярцвяк’, рус. навь, навье ’тс’, укр. навка, мавка ’душа дзяўчынкі, што памерла да хрышчэння’, ст.-чэш. παν ’магілка, пекла, той свет’, unaviti ’забіваць’, чэш. unaviti ’стаміць’, unava ’стомленасць, знямога’, славац. nava ’прыстанак добрых душ’, славен. navje ’душы няхрышчаных дзяцей’, паи ’душа нябожчыка’, балг. мак. нави ’злыя духі, злыдні’, гл. таксама ўниўя: загоніць унаўя ’на той свет, у магілу’ (Мат. Маг.). Дакладныя адпаведнікі: лат. näve ’смерць’, nävet, nävit ’забіць’, літ. ηδνέ ’цярпенне, смерць’, novis ’мучэнне’, novyti ’душыць, знішчаць’, ст.-прус. noms ’тулава, пень’, гоц. naus ’мярцвяк’, ст.-ісл. nar ’мярцвяк, труп’; звязана чаргаваннем галосных з ныць ’марнець, чахнуць’, уныць, унываць ’траціць жыццёвыя сілы’ (гл.), гл. Фасмер, 3, 35; Махэк₂,/391; Бязлай, 2, 216; робяцца спробы звязаць слав. *navъ з і.-е. пай- ’карабель’, якія грунтуюцца на уяўленнях, што шлих на той свет вядзе па рацэ ці праз мора, а таксама на назвах абрадаў, параўн. рус. навской (номской, навский) день, навьи проводы ’летнія дзяды, памінкі; пахаванне’ (Седакова, Балто- славян. этнокультурные и археологические древности: Погребальный обряд. Тез. докл. конф. М., 1985, 73), а таксама рус. навий день ’дзяды’, навья косточка ’цвёрды нарост’, літ. nam‑ kaulis ’тс’ з лат. vėla kauliкостачка ў ступні, звязаная з пэўнымі павер’ямі’, Ve(u laiks ’памінанне мёртвых’ (Іванаў–Тапароў, Слав. языкозн., М., 1973, 168). Параўн. таксама Талстой, БСИ, 1977, 87; Іванаў-Тапароў, Иссл., 68–69; Кобилянський, Мовознавство, 1980, 1, 46; Буга, Rinkt., II, 503. Гл. навей,.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́шка1 ’пятка яйца’ (Нас.; ЛА, 1; смарг., ігн., лудз., в.-дзв., Сл. ПЗБ; б.-каш., Мат. Гом.). Памянш. ад пуха (гл.); магчыма, звязана з харв. pûš ’тс’, якое Путанец (гл. Скок, 3, 85) лічыць запазычаннем з італьянскай мовы.

Пу́шка2 ’кончык пальца, мякіш’ (ТС; петрык., Шатал.; пухав., З нар. сл.; мазыр., карм., ельск., Мат. Гом., ПСл), ’сустаў пальца, костачка, знешняя паверхня суставаў пальца’ (хойн., Шатал.; слуц., Нар. словатв.; слуц., Жыв. сл.; ст.-дар., асіп., Сл. ПЗБ; Некр.; Сержп. Грам., светлаг., Мат. Гом.), сюды ж і пу́шка ’лытка’ (ЛА, 3), ’таўстуха’ (івац., Жыв. НС), ’шчопаць’ (ТС). Першапачаткова пу́чка ’тс’ ад пук ’выпукласць’, змененага пад уплывам пу́хлы, параўн. пу́шка ’порхаўка’ (рэч., Нар. сл.; лельч., Жыв. сл.), балг. пу́шка ’мачавы пузыр’ і пад.

Пу́шка3 ’каробка, скрыначка’ (ТСБМ; Мядзв.; Шат.; Некр.; Бяльк.; Ян.; брагін., Нар. словатв.; Сл. Брэс.; пін., Нар. лекс.; Янк. 1.; Мат. Гом.), ’вытачаны з дрэва невялікі кубел з накрыўкай для захавання дробных рэчаў’ (Нас.), ’збанок, гаршчок з вузкім горлам’ (кобр., Сіг.; малар., Сл. Брэс.), ’шклянка’: пушка гарэлкі (брагін., Мат. Гом.), ст.-бел. пу́шка ’скрынка’. Лічыцца запазычаннем праз польск. puszka ’тс’, чэш. puška ’тс’ са ст.-в.-ням. buhsa < народнае лац. buxis, грэч. πυξίς ’каробка з самшыту’ (< πυχος ’самшыт’), гл. Фасмер, 3, 415; Булыка, Лекс. запазыч., 190. На прышлы характар рэаліі і слова ўказвае Растаргуеў: пу́шка (выключна ў гарадах) “небольшая деревянная круглая с крышкой коробка от халвы; употреблялась главным образом для хранения мелкой монеты” (ст.-дубск., Растарг.). Пра магчымасць народнаэтымалагічнага асэнсавання слова гл. у Насовіча: “от Пустой, но лит. Puszka” (Нас.).

Пу́шка4 ’гармата’ (ТСБМ, Янк. 1): зробіў скрыпочку і сталяную пушку (гродз., Шн. 2), ст.-бел. пушка ’тс’. Запазычана праз польск. puszka (паводле Банькоўскага, 2, 967: “pożyczka wędrowna”) са ст.-чэш. puška, першапачаткова абазначала як ручную агнястрэльную зброю, так і гармату, што адлюстравалася і ў сучасных славянскіх мовах, параўн. балг. пу́шка ’стрэльба, ружжо’, серб.-харв. пу̏шка, першапачаткова пу̏кша ’тс’; крыніцай славянскіх слоў лічаць сярэднебаварскую форму *pukse ’агнястрэльная зброя’, сучаснае ням. Büchse ’гармата’ < ст.-в.-ням. buhsa ’трубка; ступка, цыліндр’, адкуль і значэнне ’каробка’, гл. пушка3. Параўн. Брукнер, 449; Фасмер, 3, 415; Скок, 3, 71–72; Сной, 516–517; Булыка, Лекс. запазыч., 190; Патры–Тамушанскі, JBS, 4, 3–4, 120; Адзінцоў, Этимология–1978, 113–133; Этимология–1984, 172. Нельга выключыць народнаэтымалагічнае збліжэнне з пу́хаць, пу́каць, пуска́ць (пушча́ць) і пад., параўн. Чарных, 2, 86.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)